Авторизация
 

Падарожжа па зернеачышчальна-сушыльных комплексах Міёрскага раёна

 Месячнік па пастаноўцы сельскагаспадарчай тэхнікі на працяглае захоўванне і навядзення парадку на машынных дварах гаспадарак раёна заканчваецца. Аднак калі меркаваць па рэальным становішчы спраў — у некаторых сельгаспрадпрыемствах ён толькі пачынаецца. 

Так, сёлета палявыя і ўборачныя работы як ніколі затрымаліся з-за дажджоў. Каб адначасова ахапіць усе ўчасткі работ, не хапае механізатараў і слесараў-рамонтнікаў. Можна назваць і іншыя ўважлівыя прычыны для вытлумачэння сітуацыі. Толькі трэба разумець: тэхніка дарагая, калі яе своечасова не даглядаць і не абслугоўваць, з цудоўных памочнікаў любыя механізмы хутка ператворацца ў празмерны цяжар, матэрыяльны і фінансавы.


 У першую чаргу гэта адносіцца да сучасных зернеачышчальна-сушыльных комплексаў. З адказнасцю аднёсся да свайго КЗС-30 машыніст Аляксандр Стома з ААТ "Туркова". Як толькі збожжа перастала паступаць ад камбайнаў, вычысціў абсталяванне, падмёў тэрыторыю, ухутаў плёнкай электрарухавікі. У прыёмніку і норыях зерня не засталося, механізмам у час працяглага захоўвання нішто не пагражае.
У ААТ "Мікалаёўскі"да апошняга часу даводзіўся да ладу авёс на зернесушылцы ў Сіцькове. Хаця насыпанага збожжа ля норыяў там магло быць значна менш. Не сказаць, што вялікі беспарадак ля КЗС у Шарагах, але рэшткі зерня ўжо зазелянелі.


Нешта падобнае давялося пабачыць і на зернесушылцы ў ААТ "Пад'ельцы". Толькі там хутка схамянуліся і пачалі выдаляць зазелянелае зерне з норый.


 Пра зернесушыльны комплекс у ААТ "Чэрасы" на цэнтральнай сядзібе ўражанне такое, нібы машыністы прапусцілі праз печы апошняе зерне, а потым пагасілі полымя, выключылі абсталяванне і адразу назусім пакінулі аб'ект. Наводзіць парадак, чысціць абсталяванне і рыхтаваць яго да зімы будзе нехта іншы? І калі?


Прыкладна такія ж адносіны ў гэтай гаспадарцы і да іншай тэхнікі. Яе сельгаспрадпрыемства з уваходжаннем у холдынг атрымала, на зайздрасць іншым, вельмі шмат. Калі зернеўборачныя камбайны іх гаспадары хаця б выстраілі ў радок і пачалі чысціць, то глебаапрацоўчую тэхніку дзе пакінулі, там яна і ўмёрзла ў зямлю. З расліннасцю ў чэраве застыў лідскі рулонны прэс-падборшчык. Гніе калісь зялёная маса ў ПІМе. Ля старой сушылкі прытулілася рабочае прыстасаванне ад самага сучаснага кормаўборачнага камбайна…


І пры гэтым старыя механізмы і машыны, якія, магчыма, ужо ніколі не будуць запатрабаваны, захоўваюцца ў памяшканні пад дахам.
З дня на дзень ацэньваць парадак на машынных дварах, пастаноўку тэхнікі на працяглае захоўванне пачне спецыяльная камісія райсельгасхарчу. Пажадана, каб напярэдадні на гэтыя пытанні звярнулі ўвагу кіраўнікі і галоўныя інжынеры сельгаспрадпрыемстваў.


Уладзімір ЯСКЕВІЧ,
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта