Авторизация
 

Пра паказчыкі і дасягненні аграрыяў Міёршчыны

 Як ні старайся, а сёлета пачынаць размову пра сельскую гаспадарку даводзіцца са слова "надвор'е". Вельмі ж яно даняло механізатараў-паляводаў і жывёлаводаў няспыннымі дажджамі і працяглымі халадамі. У тым яшчэ раз пераканаўся задоўга да пачатку рабочага дня ў кабінеце начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслава Бялько. Ён зранку па тэлефоне каардынаваў намаганні кіраўнікоў гаспадарак на месцах і раённага звяна ў няпростай сітуацыі па завяршэнні не толькі ўборачных, а наогул палявых работ гэтага года. Таму пра паказчыкі і дасягненні аграрыяў Міёршчыны ў 2017-ым гаварыў неахвотна.

— Нашы сяльчане ўклалі нямала сіл, каб вырасціць добры ўраджай. Але спадзяванні яго своечасова спарадкаваць не апраўдаліся. Падвялі дажджы, якія пачаліся падчас масавых уборачных работ і не спыняліся да апошняга часу, — адзначыў Вячаслаў Анатольевіч. — Хаця і ў такіх умовах больш леташняга намалочана зерневых і зернебабовых — 44434 тоны ў бункернай вазе пры ўраджайнасці 28,1 цэнтнера на гектар. А пра магчымасці можна меркаваць па выніках ААТ "Дрыгучы", дзе на круг атрымалі па 36,3 цэнтнера збожжа, у сельгаскааператыве "Туркова" — 33,8, УП "Цітова" — 32.


Далі пэўную прыбаўку рапсавыя палі, хаця і яна павінна была стаць больш істотнай. Апошнім часам ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах прыкладваліся вялікія намаганні, каб літаральна выратаваць на корм статку кукурузу, весці сяўбу азімых, ворыва зябліва… Лепшых вынікаў у гэтым дабіліся сельгаспрадпрыемствы "Цітова" і "Туркова", нядрэнныя паказчыкі маюць ААТ "Мікалаёўскі", "Любінова", "Узмёнскі край", "Чэрасы". Салідную частку з 1 мільёна 83 тысяч рублёў надбавак за рэалізаваную прадукцыю атрымалі гаспадаркі "Мікалаёўскі", "Туркова", "Чэрасы", "Цітова".


Сказалася сёлетняя негатыўная сітуацыя і на прадуктыўнасці жывёлагадоўлі, хаця галоўнае ў гэтай галіне зроблена — захавана пагалоўе статка. Цяпер трэба належным чынам закончыць падрыхтоўку да зімова-стойлавага перыяду.


Дзякую працаўнікам палёў і ферм, спецыялістам і кіраўнікам усіх узроўняў за самаадданую працу ў няпростых умовах, хаця яна і не прынесла чакаемых вынікаў. Заклікаю аграрыяў аб'яднаць намаганні дзеля пераадолення часовых цяжкасцей.
Сёлетні год у чарговы раз паказаў, да чаго заўсёды павінны быць гатовы нашы работнікі палёў і ферм. Але цяпер гаворка пра тое, якія высновы будуць і ўжо робяцца, каб зрабіць аграбізнес па-сапраўднаму эфектыўным?


— Нельга не пагадзіцца з тэзісам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання рэспублікі Леаніда Зайца, што мярылам усіх нашых спраў з'яўляюцца грошы на рахунках. Толькі сельская гаспадарка — не тая галіна, дзе працоўныя намаганні, сілы і фінансавыя сродкі, укладзеныя ў вытворчасць, даюць хуткую аддачу. Трэба разлічваць на працяглую і настойлівую работу ўжо таму, што нават намечанае па змяненні структуры пасяўных плошчаў гэтай восенню ажыццявіць у поўнай меры не змаглі.


Нагадаю, што з улікам нашай спецыялізацыі па развіцці жывёлагадоўлі (яна забяспечвае асноўныя фінансавыя паступленні) у раёне ў зерневай гаспадарцы прадугледжваецца рабіць упор на вырошчванні азімых культур за кошт трыцікале і гібрыднага жыта, сярод яравых—павялічыць плошчы пад зернебабовымі, найперш гарохам. Разам з рапсам, азімым і яравым, ён павінен дапамагчы вырашыць бялковую праблему для жывёлагадоўлі. Стварэнню трывалай кармавой базы заклікана садзейнічаць вырошчванне замест цяперашняй кукурузы канюшыны, асабліва ў чыстым выглядзе.


Наступны крок — павышэнне якасці кармоў. Каб скараціць тэрміны ўборкі траў і рабіць гэта ў аптымальныя тэрміны на працягу 10 дзён, неабходна больш спецыялізаванай энерганасычанай тэх-нікі. Часткова яна ўжо паступае па лініі холдынга, трэба яе купляць за асабістыя сродкі і па лізінгу іншым гаспадаркам.


Цяпер губляем у якасці і колькасці травяністых кармоў з-за таго, што нярэдка закладваем сянаж і сілас у бурты, нашых 131 бетаніраванай траншэі для гэтага недастаткова. Патрэбна не менш за паўсотні новых. Пабудаваць іх хутка не атрымаецца, нейкі час можна бу-дзе выкарыстоўваць часовыя збудаванні з прамавугольных цюкоў саломы. Гэтая тэхналогія ўжо адпрацавана, але ў раёне пакуль не распаўсюджана.


Ужо бачна, што будучая зімоўка на фермах будзе складанай па многіх прычынах. Але вопыт галоўных заатэхнікаў Данаты Шчалкун з УП "Цітова", Святланы Валёнак з ААТ "Туркова", Таццяны Галыня з "Узмёнскага краю" і іншых нашых спецыялістаў сведчыць, што непераадольных цяжкасцей няма. Таму важна захаваць прадуктыўнасць статка за кошт строгага выканання патрабаванняў тэхналагічных рэгламентаў і пратаколаў тэхналагічных працэсаў пры дакладнай рабоце па ўзнаўленні пагалоўя. Пра неабходнасць павелічэння колькасці рэалізацыі малака гатункам экстра і высокую таварнасць (не менш за 90%) прадукцыі ферм нават не кажу, гэта відавочна для ўсіх гаспадарак, а найперш для ААТ "Папшулі" і "Мерыца", КУП "Язна", ВУПКУ "Юбілейны", ды і іншых. Цяперашняя лічба 63,6% недастатковая, патрэбна ў бліжэйшай перспектыве забяспечыць не менш за 70%!


Не выключаю, што спецыялізацыя нашых сельгаспрадпрыемстваў можа памяняцца (бо трэба высокаэфектыўна развіваць не толькі малочную—і мясную галіну) па выніках эксперыменту, які ахапіў 76 ферм, у тым ліку 38 МТФ, у 17 сельгаспрадпрыемствах Браслаўскага, Гарадоцкага, Расонскага, Ушацкага і Шумілінскага раёнаў.


Пра насычэнне вытворчасці магутнай тэхнікай у той ці іншай ступені ўжо сказана, без яе немагчыма павялічыць прадукцыйнасць працы. Адначасова вырастаюць патрабаванні да яе эксплуатацыі, абслугоўвання і захаванасці. Будуць працягвацца намаганні па рэканструкцыі і перааснашчэнні жывёлагадоўчых памяшканняў. У гэтым жа шэрагу падрыхтоўка і замацаванне кадраў механізатараў і жывёлаводаў, спецыялістаў, стварэнне для іх належных умоў працы і жыцця, многае іншае.


Так, будзе падтрымка дзяржавы, але вельмі многае залежыць ад радавых работнікаў, спецыялістаў, кіраўнікоў на месцах. Ад усіх нас цяпер патрабуюцца новыя падыходы да выканання сваіх абавязкаў, каб пераламіць да лепшага сітуацыю ў АПК.
— Рэдакцыя жадае ў гэтым поспеху ўсім працаўнікам вёскі Міёршчыны і асабіста Вам, Вячаслаў Анатольевіч! З 50-годдзем!

Даведка

В.А. Бялько нарадзіўся 25.10.1967 года ў Жыткавічах на Гомельшчыне, працуе на Міёршчыне з 1991 года, куды быў накіраваны інжынерам-механікам пасля заканчэння Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі (цяпер — БАТУ). Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання ўзначальвае з красавіка 2003-га.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта