Авторизация
 

У Вазаўніках прайшло свята вёскі

 У Вазаўніках прайшло свята вёскі. Для сяльчан яно стала сапраўдным адпачынкам душы. Выступіў калектыў мастацкай самадзейнасці Чапукоўскага Дома культуры.

Па традыцыі, крышку гісторыі. У пачатку ХІХ стагоддзя ў вёсцы Вазаўнікі налічвалася больш за 50 двароў. У 20-я гады тут знаходзілася польская школа, дзе вучыліся дзеці з навакольных вёсак, потым яе перанеслі ў Вусаўцы. У пачатку 50-х у Вазаўніках з'явілася новая пачатковая школа і праіснавала да 70-х. Настаўнічалі ў ёй Анастасія Васільеўна Лях і Лідзія Лаўрэнцьеўна Матэленак.
29 сакавіка 1950 года сяльчане ўступілі ў калгас імя Молатава, дзе старшынстваваў Станіслаў Катовіч. 45 гадоў брыгадзірам быў жыхар Вазаўнікоў Адольф Іосіфавіч Вішнеўскі. У 1994-м калгасы імя Молатава і імя Маленкова ўзбуйніліся ў адзін "За мір", якім кіраваў Фёдар Паўлавіч Селеванаў, рахункавод — Уладзімір Іванавіч Тычко.
У канцы 80-х гэтая гаспадарка аб'ядналася з "Парыжскай камунай", цяпер Вазаўнікі адносяцца да ААТ "Пад'ельцы". Да нядаўнага часу ў вёсцы знаходзілася ферма.
Зараз тут дзевяць жылых дамоў, дзе 12 пастаяльцаў. Колькасць тутэйшага насельніцтва імкліва памяншаецца. З тым, што не ўсілах памяняць, прыходзіцца мірыцца.


У самым дальнім куточку сяла жыве Сцепаніда Іосіфаўна Грэцкая. Яна працавала ў калгасе даяркай, кладаўшчыком і памочнікам брыгадзіра. Мама дзвюх дачок-двайняшак, сама таксама з двойні, мае траіх унукаў і праўнучку.


У доміку з вокнамі ў сад жыве Марыя Уладзіміраўна Закрэўская. Па спецыяльнасці яна фельчар. Набіралася вопыту ў Дзедзіна, абслугоўвала 4,5 тысячы чалавек у Наўгародах, 41 год загадвала ФАПам у Дворным Сяле. У жанчыны двое дзяцей-двайнят і пяцёра ўнукаў. Да слова, Вазаўнікі багатыя на двайнят. Па ўспамінах жыхароў, іх тут нарадзілася восем пар.


Ядвіга Францаўна Кукуць у ліпені адзначыла 83-годдзе. Працавала паляводам, мае двух сыноў, чытарох унукаў і двух праўнукаў. Звярнула ўвагу, што ў іх родзе нараджаюцца толькі хлопчыкі, таму заданне ўнукам—падарыць праўнучку.


Гаспадар сям'і Закрэўскіх Аляксандр — будаўнік у калгасе, жонка Таццяна больш чым 20 гадоў працуе даяркай. Іх дачка Вольга — самы малады жыхар сяла — сёлета скончыла дзевяць класаў Дворнасельскай школы.
У даяркі Яўгеніі Пятроўны Конах стаж больш за 30 гадоў. Падымалася на досвітку разам з пеўнікамі, спраўляла гаспадарку, спяшалася на ферму. У яе сын, унук, унучка і нават праўнук.
Сямейнаму экіпажу Пазнякоў каля 30 гадоў, у іх дзве дачкі і чацвёра ўнукаў. Валянцін Антонавіч — трактарыст у ААТ "Пад'ельцы", Ганна Мар'янаўна — даярка.


У Вазаўніках жыве Альфрэд Ульянавіч Чарневіч. Шаноўны трактарыст, палявод і малаказборшчык. Цяпер заслужана адпачывае.
Тэрэса Іосіфаўна Дулінская асвоіла прафесіі цялятніцы, палявода, даяркі, нават надомнага прадаўца. І ўсюды славілася майстрам! У жанчыны трое дзяцей і шасцёра ўнукаў.


 У двары свайго дома сяльчан гасцінна прыняла Франя Іосіфаўна Кукуць. Яна працавала памочнікам брыгадзіра, старшай даяркай. Акрамя таго, выдавала муку, запісвала малако, а дома чакала сям'я, трое дзяцей. Цяпер жанчыне не дае сумаваць дачка Алена, якая жыве ў Чапуках, дарослыя ўнук і ўнучка.


Не толькі Вазаўнікі, але і іншыя вёскі ў акрузе памяншаюцца. У 2005 годзе свята праходзіла ў Стэфанове, на той момант там значылася 15 жыхароў, цяпер толькі трое. І то Марыя Станіславаўна Граковіч пераехала да дачкі, у яе хаце застаўся сын Юрый, які завітаў на свята. Таксама на ўрачыстасці ў Вазаўніках прысутнічала Антаніна Іосіфаўна Шэнда — старажыл Стэфанова. Яна 40 гадоў даіла кароў, за добрасумленнасць шматліка ўзнагароджана і нават Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР. 

Вялікі дзякуй удзельнікам мастацкай самадзейнасці Чапукоўскага СДК (дырэктар Міраслава Цыцына, мастацкі кіраўнік Тэрэса Корсак) і іх акампаніятару Алёне Гедравец, гукааператарам раённага Дома культуры Яўгену Кажану і Андрэю Ражанскаму, вадзіцелю Сяргею Счаснаму, гаспадыні двара Франі Кукуць за дапамогу ў арганізацыі. Дарэчы, святочнаму настрою садзейнічала добрае надвор'е. Калі ўсе разышліся, пачаўся лівень. Быццам неба расплакалася з-за таго, што свята вёскі прайшло...

Падрыхтавала Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта