Авторизация
 

Кіпіць работа ў ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс"

 У нашым раёне шмат земляў з павышанай кіслотнасцю глебы. Вапнаванне — важная ўмова павышэння іх урадлівасці. Для таго, каб ведаць дозы даламітавай мукі, даследуюць усе палеткі, складаюць адпаведныя карты.

— На шматгектарным полі могуць быць участкі з глебай, якая адрозніваецца па кіслотнасці. Таму ў адным месцы патрэбна інтэнсіўнае вапнаванне, а ў другім — у меншых дозах, — тлумачыць аграном ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" Станіслаў Няміра.


Спецыяліст раслінаводчай галіны адзначае, што ўвесь комплекс работ па вапнаванні глебы ў сельгасарганізацыях вядзецца за дзяржаўныя сродкі. Гэта выгадна і мясцовым гаспадаркам, і райаграсэрвісу, які стварыў спецыяльны механізаваны атрад. Трактарысты штодзённа заняты працай, атрымліваюць нядрэнны заробак.


 — У асеннія дні нашы механізатары і вадзіцелі працуюць вельмі інтэнсіўна. Яны не толькі дастаўляюць даламітку ў сельгасарганізацыі са складоў прадпрыемства, але і ўносяць яе. Сёлета з 1 красавіка да 1 кастрычніка "раскіслілі" глебу на 1377 гектарах. Унеслі 7532 тоны ўгнаення,—расказвае эканаміст райаграсэрвіса Таццяна Маісеенка.


На складах кіруе адгрузкай даламіткі Віталь Дарожка. Засыпаюць яе ў прычэпы шматтонных МАЗаў кампрэсаршчыкі Казімір Варонька і Валерый Петкун. Транспартыруюць мінеральную муку ў сельгасарганізацыі вадзіцелі Аляксандр Курыловіч і Сяргей Баравік. На тэрыторыі гаспадарак эстафету прымаюць машыніст "Амкадора"-пагрузчыка Андрэй Варонін і трактарысты Віктар Батура і Рышард Лукоўскі. Яны на трактарах "МТЗ-82" з МТТ-4У заняты непасрэдна на палетках. Нядаўна вапнавалі глебу ў КУП "Язна" і СУП "Цітова", апрацаваны немалыя плошчы — 170 і 150 гектараў адпаведна. "Забялілі" даламіткай 155 гектараў у ААТ "Папшулі". У іншых гаспадарках выкананы аб'ём работ крыху меншы, але вапнаванне глебы прадаўжаецца.


 Дырэктар райаграсэрвіса Іван Сушко адзначыў, што ў мехатрадзе ўсе работнікі працуюць сумленна. З ліку сталых асабліва выдзеліў Рышарда Лукоўскага, які ўжо на пенсіі, але яшчэ шчыруе за рулём трактара.


Вапнаванне ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" вядзе ва ўсіх гаспадарках раёна. Да камандзіровак механізатары адносяцца з разуменнем, бо ўся дзейнасць прадпрыемства звязана з аказаннем паслуг мясцовым сельгасарганізацыям. На працягу года даводзіцца працаваць у розных куточках Міёршчыны. 

На здымках: Механізатары Віктар Батура, Андрэй Варонін і Рышард Лукоўскі з аграномам Станіславам Нямірам. 

Вадзіцелі-транспартнікі Сяргей Баравік і Аляксандр Курыловіч.

Кампрэсаршчыкі Казімір Варонька і Валерый Петкун. 

Фотаматэрыял К. БЛАЖЭВІЧА. 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта