Авторизация
 

Клапатлівыя пчолкі Міёршчыны шчыруюць нястомна

 Апошнія два гады нашых пчаляроў і іх гаспадарку выпрабоўвае на трываласць надвор'е. У 2016-м спачатку засушыла, а потым заліло, не далі чакаемай нектарнай аддачы пасевы рапсу. З вялікімі намаганнямі была забяспечана належная перазімоўка. 

Сёлета невылётнай для крылатых працаўніц аказалася вясна, халодным і мокрым — лета, развіццё меданосных раслін затрымалася: такіх неспрыяльных умоў на маёй памяці не здаралася. Тым не менш, на пчальніках сельгаспрадпрыемстваў выкачалі 3885 кілаграмаў таварнага мёду ці па 8,6 кг на сям'ю. Гэта папярэднія дадзеныя, для дажджлівага сезона вынік нядрэнны. Для параўнання нагадаю, што летась салодкага ўзятку атрымалі толькі 1,7 тоны. Магло быць больш, але неабходную колькасць пакінулі ў вуллях для паспяховага пераадолення зімовых халадоў. Лічу, на гэтым выйгралі.


Найбольш эфектыўна ў гэтым годзе спрацаваў пчаляр ААТ "Пад'ельцы" Віктар Паўлоўскі. Ад 135 сем'яў ён атрымаў 1520 кілаграмаў таварнага мёду, што складае па 16 кг на сям'ю. Наступны вынік у Аляксандра Рубаніка з ВУПКУ "Міёрскі": са ста вулляў узята 832 кг — па 8,2 на кожны. Затым ідзе тандэм Юрыя Партаса і Івана Мараза з ААТ "Наўгароды": у іх 150 вулляў, вал 1063 кг, на сям'ю — 7,1. У Андрэя Сцепулёнка з ААТ "Узмёнскі край" было 135 сем'яў, ад кожнай атрымана для рэалізацыі па 3,8 кг мёду пры агульным узятку 470 кілаграмаў.
Пчальнік у ААТ "Мікалаёўскі" застаўся без гаспадара і быў расфарміраваны, вуллі перавезены ў ВУПКУ "Міёрскі" і ААТ "Наўгароды".
Станоўчым момантам з'яўляецца тое, што на пчальніках гаспадарак раёна сёлета паболела пчаліных сем'яў. Мяркуецца, што цяпер іх 541, дакладную колькасць вызначыць хуткая рэвізія. Усе развіваюцца нармальна, хаця гэта патрабуе пэўных выдаткаў хаця б на мінімальную падкормку і догляд. Апрацоўкі супраць захворванняў таксама праведзены своечасова, закончым іх у кастрычніку.


На некаторых аспектах развіцця пчалінай гаспадаркі лічу патрэбным спыніцца асобна. У прыватнасці, сельгаспрадпрыемствам, якія маюць пчальнікі, трэба клапаціцца пра стварэнне кармавой базы для пчол. Нельга разлічваць толькі на рапс, цвіценне якога заканчваецца ў ліпені. Да таго ж, рапсавы мёд да зімы крышталізуецца нават у запячатаных сотах, таму пчолы не могуць ім скарыстацца, гінуць ад голаду са, здавалася б, належнымі запасамі. Паблізу пчальнікоў неабходна сеяць грэчку і доннік, як гэта робяць у ВУПКУ "Міёрскі", іншыя меданосныя расліны. На жаль, іх пасевы на МІёршчыне невялікія, пашыраць іх не плануецца.


Надзённай праблемай з'яўляецца барацьба з віруснымі і іншымі захворваннямі, найперш вараатозам. Калі на пчальніках сельгаспрадпрыемстваў своечасова і ў поўным аб'ёме праводзяцца патрэбныя апрацоўкі вулляў, то прыватнікі асаблівай стараннасці не праяўляюць. У іх пчоласем'-ях хваробы і шкоднікі паступова назапашваюцца, што непазбежна прыводзіць да паўсюдных масавых паморкаў такіх карысных насякомых: яны ж збіраюць нектар і пылок з адных і тых жа кветак.

Фота для ілюстрацыі.
Любоў ТАНАЙНА,
вядучы спецыяліст
райсельгасхарчу па пчалярстве.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта