Авторизация
 

Аматарскае аб'яднанне з Язна

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

Жанчын на вёсцы больш, чым мужчын, асабліва ў сталым узросце. Зрабіць адпачынак дам-пенсіянерак цікавым і карысным у Язне гадоў дзесяць таму прапанавала Саламея Сіняўская. Аднадумцамі сталі Ева Астроўская і Ганна Казлоўская. Іх падтрымалі Валянціна Махальская, Ядвіга Чабан, Лілія Паршута, Валянціна Мароз, Ія Кавалёнак, Ірына Сачыўка, Ніна  Маняк, Марыя Лукашэвіч… Усіх цяжка пералічыць, бо першапачатковы спіс змяшчаў за два з паловай дзясяткі жыхарак аграгарадка.

Па першапачатковай задуме мелася на мэце стварыць сваеасаблівы сельскі дамскі клуб. Менавіта так спачатку і праходзілі пасяджэнні ў СДК. Дзякуючы ініцыятыўнасці саміх жанчын і падтрымцы культработнікаў яны аказаліся цікавымі. На сустрэчы пачалі прыходзіць маладзейшыя, нават мужчыны. І кола інтарэсаў пашырылася. Так нараджалася аматарскае аб'яднанне. Ветэраны працы не толькі рабілі больш прыемным уласны адпачынак і цікавымі святы, але і ўліліся ў актыў СДК, удзельнічалі ў мерапрыемствах у Доме культуры. Разам адзначалі Новы Год і іншыя каляндарныя даты, сустракаліся з мясцовымі паэтамі. Нават арганізоўвалі спартыўныя спаборніцтвы. Дапамагалі рыхтаваць Язненскае падвор'е на фестываль "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю", да іншых раённых мерапрыемстваў.


Потым сталі нараджацца акцыі. "Кветкі ветэранам" — гэта добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў да 9 мая. "Талака" — дапамога сяброўкам і састарэлым жыхаркам вёсак ва ўборцы ўраджаю, найперш капаць бульбу. Заўсёды весела і дружна.
Колькі арганізавалі калектыўных паездак: у Мосар, Нясвіж, Полацк, Браслаў, на "Славянскі базар у Віцебску"… І усё з верай, надзеяй і любоўю.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 627
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 685
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 649
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 769
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта