Авторизация
 

Вынікі рэканструкцыі МТФ "Супорніца"

 У ліпені раённая газета расказвала пра ход рэканструкцыі малочнатаварнага комплексу "Супорніца" сельгаставарыства "Туркова". 20.07.2017-га стане знакавай датай у сучаснай гісторыі гаспадаркі, бо аднаўленне асноўнага вытворчага цэху МТФ — даільнай залы — закончылася. У яе вярнулася дойнае пагалоўе. А яна, гэтая зала, — першая з трох аналагічных на Міёршчыне, уведзена ў эксплуатацыю ў 2007 годзе і ўжо настойліва патрабавала перамен. Пра вынікі расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства Іван ЮРАШЭК. 

— Першапачаткова ўстаноўленае ў нас абсталяванне нямецкай фірмы ІТЕК "Ёлачка" для адначасовага даення 28 кароў адслужыла свой тэрмін, фізічна і маральна састарэла. Найперш знасі-ліся пластыкавыя дэталі, гумавыя шлангі, вакуумныя помпы. Не ўсімі прадугледжанымі праектам магчымасцямі можна было скарыстацца, — адзначае Іван Уладзіміравіч. — Камп'ютар ужо не вёў улік прадуктыўнасці кожнай каровы, не даваў селекцыйныя паказчыкі. Знасіліся нават ашыйнікі з чыпамі і біркі. Такім чынам, замена ўсяго начыння наспела даўно. Гэта вельмі дорага, таму рашэнне аб рэканструкцыі прымалася на ўзроўні аблвыканкама.


Мантажнікі з Дзятлаўскага аграсэрвісу, што на Гродзеншчыне, работы пачалі ў чэрвені. Спачатку дэманціравалі старое абсталяванне, потым выканалі патрэбныя бетонныя работы, абмылі сцены, пафарбавалі столь у даільнай зале. Напярэдадні статак перавялі на ферму "Гараўцы" з малакаправодам. На комплексе для астатніх арганізавалі даенне дзвюма перасоўнымі ўстаноўкамі. Стала больш складана працаваць людзям, а стрэс для жывёлы, выкліканы змяненнямі, прывёў да рэзкага зніжэння надояў: за два тыдні яны паменшыліся на тону ў дзень.


Новае абсталяванне для комплексу таксама нямецкай вытворчасці — "Вістфаліе" — атрымана ў лізінг. Гэта "Паралель" у два рады на 20 месц — значыць, разлічана на адначасовае даенне 40 кароў пры камп'ютарным кантролі за прадуктыўнасцю кожнай. Ідэнтыфікаваць жывёлу дазваляе чып на ашыйніку. Дадаткова на нагу кожнай устанавілі распондар — чып руху, сігналы ад якога ўлоўліваюць антэны ў трох хлявах. Гэта так званая селекцыя. Па характары паводзін камп'ютар вызначае, ці прыйшла жывёла ў ахвоту, каб папярэдзіць асемянатара (у такім стане карова становіцца больш агрэсіўнай, актыўнай, нервовай).


Гэтыя параметры адсочвае аператар Таццяна Шчарбіцкая. Яна па адукацыі бухгалтар, але прайшла спецыяльную падрыхтоўку ў час мантажу абсталявання.


Істотныя змены адбыліся ў працы аператараў даення. Дарэчы, іх па-ранейшаму ў даільнай зале пяцёра: тры ў рабочай змене, адна дае выхадныя (яны ў работніц кожны чацвёрты дзень) і адна занята на раздоі. У даільнай яме аператары рухаюцца па крузе адна за другой супраць гадзіннікавай стрэлкі. Першая апрацоўвае вымя каровы, другая абсушвае яго аднаразовай сурвэткай, трэцяя падключае даільны апарат. Пасля кожнага даення апарат абмываюць вадой з выкарыстаннем мыючых сродкаў, потым абдуваюць паветрам. На комплексе нават спецыяльна ўстанавілі таксама не танную станцыю абезжалезвання вады, набытую за ўласныя сродкі (каштуе 14,4 тыс. рублёў). Усё гэта мае на мэце атрыманне малака толькі гатункам экстра.


Але каровы, якіх вярнулі на ранейшае месца, зноў атрымалі стрэс, і, як вынік, — новае зніжэнне надояў. Для работнікаў — дадатковыя намаганні па перавучванні і супакаенні жывёлы. Працэс працяглы, паступовы. У пераадоленне негатыўных вынікаў вялікія намаганні ўкладаюць мой намеснік Раман Гагалінскі, галоўны заатэхнік Святлана Валёнак, ветурач і асемянатар Аляксей Чалала, іншыя спецыялісты, работнікі комплексу.


Для аднаўлення ранейшай прадуктыўнасці малочнага пагалоўя на комплексе ўсё ёсць, але патрэбен час. Зялёных кармоў цяпер дастаткова, хаця пэўныя праблемы з іх нарыхтоўкай стваралі паломкі тэхнікі. Завозім камбікармы, людзі стараюцца. Вынік — штодзень валавыя надоі па комплексе павялічваюцца на 50-100 кілаграмаў. Аднак за жнівень яшчэ не дасягнулі мінулагодняга ўзроўню, а з пачатку года адставанне амаль на 15 працэнтаў. Уплывае гэта і на агульныя паказчыкі па гаспадарцы, хаця яны зменшыліся не так значна.


Цяпер усе намаганні накіраваны на рэабілітацыю. У пачатку верасня перавядзём з поля ў новы клюшачнік не менш за 150 пакрытых нецеляў, якія будуць адсартаваны на чатыры групы ў залежнасці ад часу цялення да канца года. Гэта папаўненне да цяперашніх 428 дойных кароў. У новым памяшканні будаўнічыя работы закончаны, абсталяваны выгульная пляцоўка і пляцоўка для захавання гною.


— Самы складаны перыяд перажылі, — дапаўняе дырэктара галоўны заатэхнік Святлана Валёнак. — Статак прывыкае да новых умоў у рэканструяванай даільнай зале. Абсталяванне там уключаецца аўтаматычна ў шэсць гадзін раніцы і перад даеннем праводзіцца яго прамыўка. Высокатэхналагічны рэгулюемы працэс даення каровы займае прыкладна пяць хвілін. Што да аператараў, то яны ў нас тыя ж, вопытныя, найперш Марыя Кураш, Святлана Лагун, нават новенькая, але з вялікім практычным стажам Наталля Паграбенная. Разлічваем раздаіць да канца года і новы гурт пяршачак.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта