Авторизация
 

Заатэхніка з ААТ "Мікалаёўскі" непакояць паказчыкі прадуктыўнасці

 У калгасе "Запаветы Леніна" здаўна паказчыкі развіцця жывёлагадоўлі былі вышэйшымі за сярэднераённыя. Трывалыя матэрыяльную базу і працоўныя традыцыі перадала тая гаспадарка ў спадчыну цяперашняму ААТ "Мікалаёўскі". У цэлым сітуацыя захавалася і пасля апошняга ўзбуйнення. Ды вось агульны станоўчы малюнак крыху псуе цяперашняя сітуацыя ў малочнай галіне: у параўнанні з паказчыкамі за адпаведны перыяд мінулага года стабільны "мінус" пракраўся ў сярэднясутачны надой на карову, перайшоў у валавы надой і нават аб'ёмы рэалізацыі пры высокім узроўні таварнасці ў 94,3% (дадзеныя за 17 жніўня; па раёне было 90,6%). Асноўныя фінансавыя паступленні звязаны менавіта з продажам малака, такое становішча, скажам так, нямала трывожыць галоўнага заатэхніка Ядвігу КУДРАШОВУ.

Чаму сёлета паменшылася прадуктыўнасць дойнага пагалоўя?
— Травяністыя кармы леташняй нарыхтоўкі аказаліся не лепшай якасці, ды і мінулай вясной пазней звычайнага выгналі кароў на пашы, — пачынае пералічваць прычыны Ядвіга Віктараўна, — аднак асноўнае ў тым, што не хапала ўласных канцэнтратаў, а пакупныя надта дарагія.


Сітуацыю ў цэлым удалося ўтрымаць пад кантролем, бо сёлетнія пашы нядрэнныя. Цяленні адбываюцца на мінулагоднім узроўні з такой жа колькасцю прыплоду. Цяпер паступіла з палёў свежае зерне, з яго вырабілі на Полацкім КХП камбікорм К-60 для дойнага статка.


Працуем на перспектыву. Не толькі аднавілі, павялічылі дойнае пагалоўе на 65 кароў з 1355 да 1397. На фермах "Бандарцы" і "Навасёлкі" сфарміраваны чатыры групы раздою, а гэта яшчэ 160 пяршачак. Шкада, што і ім пакуль канцэнтратаў не хапала. Плануем абавязкова закупіць рамонтнаму пагалоўю дабаўку "Экамол", каб хапіла на ўвесь стойлавы перыяд.


Клапоцімся пра ўмовы працы для жывёлаводаў і ўтрымання — для статка. На ўсіх пяці МТФ дзейнічаюць малакаправоды. "Навасёлкі" мяркуецца пашырыць за кошт кароўніка—"клюшачніка", на даільную залу тут пакуль не замахваемся — надта дорага. У Арханаве рэканструявалі памяшканне для цялят на дарошчванні, цяпер будаўнікі працуюць на даху цялятніка на ферме "Леснічоўка", потым яны пяройдуць у Баслакі, зоймуцца аднаўленнем будынка для кормнікаў. Наогул, наводзім парадак ля ўсіх жывёлагадоўчых памяшканняў.


Ва ўсіх справах мае галоўныя памочнікі — загадчыкі ферм. Найперш гэта Ядвіга Талмачывец ў Арханаве, Таццяна Балаш у Навасёлках, Аксана Пляшко ў Леснічоўцы. Самааддана працуюць, выконваюць усе зоатэхнічныя патрабаванні даяркі Наталія Жук, Валянціна Мядзелец, Таццяна Атміновіч і Наталія Рамашка з МТФ "Навасёлкі", Наталля Рудак з "Марынак", Валянціна Яфімава і Наталія Дзям'янава з "Бандарцоў".


Старанна, нават творча адносіцца да службовых абавязкаў тэхнік-асемянатар Віктар Брыгас, ён жа і ўрач-гінеколаг. Хапае спраў і ў ветэрынарных урачоў Яны Грыгор'евай, яна абслугоўвае Сіцькоўскую зону, і МІхаіла Мерзлякова — на Мікалаёўскай. На дапамогу ім іншы раз даводзіцца клікаць Ігара Дземідзёнка і нават ветспецыялістаў з Глыбокага.


З якімі хваробамі даводзіцца змагацца такімі вялікімі сіламі?
— Пастаянны клопат — масціты, з-за іх у першую чаргу зніжаецца якасць малака. Раней самых высокаўдойных кароў бераглі ад пнеўманій, цяпер — ад хвароб канечнасцей.


Але ж яны нібыта лічацца праблемай для высокатэхналагічных комплексаў з іх керамічнымі падлогамі. А ў вас такіх памяшканняў няма!
— Справа ў тым, што хваробы канечнасцей у буйной рагатай жывёлы звязаны не толькі з надта цвёрдымі падлогамі памяшканняў. Пры бяспрывязным утрыманні важнае значэнне маюць своечасовыя выдаленне гною і свежы подсціл. А яшчэ для ўсёй жывёлы —належнае кармленне. Зноў жа, немач часцей за ўсё чапляецца да высокапрадуктыўных кароў, якіх асабліва шкада, але іншы раз даводзіцца выбракоўваць.


Такім чынам, зноў вяртаемся да кармлення і кармоў?
— А як без гэтага ў жывёлагадоўлі! Якасныя кармы—аснова надояў і прываг. Сёлета яны даюцца цяжка. Травяністых нарыхтавалі пакуль па 11,8 (на 17.08) цэнтнера кармавых адзінак, гэта крыху менш за сярэднераённы паказчык і ўласны мінулагодні. Таму асаблівая ўвага надаецца колькасці і якасці, сянаж закладваем ля ферм і ў траншэі, іх у нас 8 бетаніраваных. Трамбуем зялёную масу з пасеваў аднагадовых культур, разлічваем нешта мець з траў другога ўкосу. Уся салома будзе ў рулонах — пойдзе на подсціл і ў кармасумесі.


Кукуруза сёлета падвяла, сіласу закладзем менш. Разлічваем на большыя запасы зернефуражу.
Бялковую праблему дазволіць крыху згладзіць шрот з яравога рапсу, віды на ўраджай гэтай культуры нядрэнныя. На наступны год мяркуецца дадаткова пасеяць не менш за 130 гектараў азімага. Пашыраем плошчы пад бабовымі травамі, зернебабовымі культурамі. Ёсць пэўны вопыт вырошчвання люцэрны. Летась з яе атрымалі чатыры ўкосы зялёнай масы. Па ёй пасвіліся каровы трэцяй групы з фермы "Навасёлкі" і давалі добрую прыбаўку надою. На жаль, зіму люцэрна не перажыла, а яе пасевы пажадана мець.


ААТ "Мікалаёўскі" знаходзіцца сярод гаспадарак раёна, якія рэалізуюць больш за ўсіх высакаякаснага малака. За кошт чаго ўдаецца мець такі вынік?
— Так, мы пастаўляем у сярэднім 55% дзённага надою гатункам экстра. Такому выніку садзейнічае комплекс мер, сярод якіх цяжка выдзеліць нешта адно галоўнае. Важна ўкладваць душу ў справу ўсім радавым работнікам і спецыялістам, кантраляваць яе вынікі і стымуляваць дасягненні. Агульныя вынікі рэалізацыі я бачу штодзень і аператыўна прымаю меры па выпраўленні недахопаў.

Лабарант робіць праз кожныя 10 дзён аналізы якасці надою ўсіх даярак, ад гатунковасці залежыць аплата іх працы. Старанныя даяркі зарабляюць у нас па 500-600 рублёў у месяц.


Тым не менш, што Вы лічыце галоўным у сваёй рабоце?
— Найперш, племянную работу. Каровы павінны быць адсартыраваныя па прадуктыўнасці, толькі ад высокаўдойных трэба вырошчваць цялушачак на ўзнаўленне.


У нас даволі вялікая канцэнтрацыя малочнага пагалоўя: напрыклад, на МТФ "Бандарцы" ў чатырох памяшканнях утрымліваецца каля 700 кароў. Аднак ёсць і невялікія фермы — "Шарагі" (150), "Марынкі" (120). Пажадана для статка з іх узвесці два клюшачнікі ў "Навасёлках". Летніх пашаў для такой колькасці жывёлы паблізу няма, аднак можна арганізаваць пасьбу на аддаленых травастоях ля Навінцаў, Брушак.


Пра якасць кармоў і бялковае насычэнне рацыёнаў ужо сказана. Без гэтага дабіцца большага немагчыма. Як мінімум, для захавання пажыўнасці зялёнай масы яе трэба закладваць толькі ў бетаніраваныя траншэі, а танны бялок можна і трэба атрымліваць з пасеваў бабовых і рапсу.


І важна ацэньваць кожную кароўку не толькі па паказчыках у зводках. Я сама рэгулярна вяду ўсе журналы, за кожным запісам бачу жывую істоту, якую ведаю "ў твар" і люблю.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота з архіва рэдакцыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта