Авторизация
 

"Тысячнікі" ў ААТ "Гвардзейскі"

 Эліза БЛАЖЭВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Ранак 28 жніўня выдаўся цёплым і сонечным. Настрой у хлебаробаў  ААТ "Гвардзейскі" палепшыўся.

— Нарэшце працягваем уборку, хаця складана з-за пераўвільготненасці глебы, на гліне стаіць вада, — тлумачыць дырэктар сельгасарганізацыі Міхаіл Іваноў. — Камбайны і машыны буксуюць. Іван Арлоўскі на энерганасычаным трактары выцягвае іх. Летась так убіралі і на полі ніводнага зярнятка не засталося. Сёлета не выключэнне.


Нават у такіх няпростых умовах Андрэй Савейка намалаціў першую тысячу тон зерня і лідзіраваў у раённым спаборніцтве сярод камбайнераў. Таму ў панядзелак у "Гвардзейскім" сустракалі пачэсных гасцей. Дырэкцыі гаспадаркі і работнікам за важкі ўклад у павелічэнне хлебнага караваю Міёршчыны дзякаваў кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў.


— З пачуццём павагі ўшаноўваем тых, хто ў чарговы раз сваёй высокапрадукцыйнай працай пацвердзіў высокае прафесійнае майстэрства і паказаў у рабоце "вышэйшы пілатаж", праявіў грамадзянскую свядомасць, адказнасць, сапраўдную любоў да роднай зямлі, — адзначыў Ігар Валер'евіч і ўручыў пісьмы-падзякі Андрэю Савейку і вадзіцелю МАЗа Васілю Аўхаронку, які стаў першым "тысячнікам" сярод збожжатранспарціроўшчыкаў.


З прывітальнымі словамі да лепшых работнікаў жніва звярнуліся галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Пяткевіч, першы сакратар раённай арганізацыі "БРСМ" Вікторыя Пяткевіч, якія ўручылі "тысячнікам" пыласосы.


 Ад РК прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель узнагародзіў Андрэя Савейку Ганаровай граматай і грашовай прэміяй у 100 рублёў, а Васіля Аўхаронка — пісьмом-падзякай. Абодва атрымалі вымпелы і налепкі на тэхніку з лічбай — 1000. Прафсаюзны лідар падкрэсліў, што тэмпы жніва вызначае не толькі надвор'е, але і ўмелая арганізацыя работы, тэхнічнае забеспячэнне, наяўнасць паліва для машын і камбайнаў, сытнае харчаванне хлебаробаў у палявых умовах. Вялікая адказнасць на плячах дырэктара: Міхаіл Вікенцьевіч Іваноў умела кіруе вытворчымі працэсамі. Камбайнер, вадзіцель і кіраўнік сельгаставарыства атрымалі сувеніры ад прафсаюза — тэніскі і кепкі.


У гардэробе Андрэя Савейкі цяпер два такія камплекты, бо летась таксама быў першым тысячнікам на Міёршчыне. У Васіля Аўхаронка — чатыры.


Як удаецца забяспечваць высокія вынікі ў працы? Адказ просты: на мехдвор прыязджаюць у сем раніцы. Пасля абслугоўвання тэхнікі спяшаюцца на поле, адкуль пры спрыяльным надвор'і вяртаюцца ў 24 гадзіны, а то і пазней.


— У нашай гаспадарцы створаны дастатковы запас паліва, а таму камбайны не прастойваюць. Хопіць і на сяўбу азімых, — адзначае Андрэй Савейка. — З запчасткамі няма праблем. Усе камбайны належным чынам падрыхтаваны.


Дарэчы, на жніве заняты тры камбайны. Поплеч з Андрэем Савейкам працуюць Дзмітрый Лук'янскі і Міхаіл Арлоўскі. Адвозяць збожжа на МАЗах Васіль Аўхаронак і Анатоль Лакотка, на ЗІЛе — далучаны работнік Міхаіл Ламанос, на трактары МТЗ-1221 Міхаіл Іваноў. Фуражнае зерне ў гаспадарцы спачатку транспарціруюць на спецпляцоўку, адтуль — на камбікормавы завод. Ачышчаюць і сушаць на зернетаку толькі насенне. Гэтым займаюцца Аляксей Іваноў і Ігар Лазараў. Ужо давялі да патрэбных пасяўных кандыцый нямала тон азімай пшаніцы.


У ААТ "Гвардзейскі" ўсяго 10 механізатараў, якія паспяваюць усё. Нагрузка на кожнага вялікая, асабліва восенню, калі адначасова ўбіраюць збожжа, цярэбяць лён, прасуюць салому, узворваюць глебу, сеюць азімыя... Дарэчы, Мікалай Грэцкі ўжо пасеяў азімы рапс на100 гектарах. Ён жа і глебу ўзараў. З дыскамі працаваў Іван Арлоўскі.


— Калі закончаць уборку збожжавых і зернебабовых, камбайнеры перасядуць у кабіны трактараў. У ліку першачарговых задач — сяўба азімай пшаніцы. Плануем заняць ёй не менш за 600 гектараў, — расказвае старшыня.


Андрэй Савейка будзе працаваць на МТЗ-3022 з АПП. Васіль Аўхаронак даставіць на поле насенне. Яго МАЗ эксплуатуецца ўжо трынаццаць гадоў, немалы тэрмін пры штодзённай інтэнсіўнай нагрузцы. Адчуваецца, што машына "стамілася", таму больш часу і сродкаў траціцца на падтрымку яе ў добрым стане.


Такія працаўнікі ў ААТ "Гвардзейскі". На іх прыкладзе бачна, што вышыні скараюцца тым, хто настойліва ўздымаецца ўгору.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта