Авторизация
 

"Уладар сяла" ў Пераброддзі

 Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Чарговы конкурс маладых сем'яў "Уладар сяла" прайшоў 26 жніўня ў Пераброддзі. Цітовічы, Слюдавы, Яроменкі і Пазікі расказвалі пра сябе, запрагалі каня, паказвалі падсобную гаспадарку, гулялі ў бульбяны гольф, спавівалі дзіця… "Аж ногі падкошваюцца" — так стаміліся ўдзельнікі. Але гэта толькі кветачкі…

 Гасцей вітала гаспадыня Перабродскага сельскага Дома культуры Ларыса Нікіціна. Ёй прыемна, што азёрны край стаў прыстанкам для конкурсу. У ліку шаноўнага журы прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, аграпрамысловага комплексу. За ўдзельнікаў, як за родных, "хварэлі" старшыні сельвыканкамаў. Першы этап — традыцыйная візітоўка, ва ўсіх яна спалучалася з відэа.


Пазнаёмімся
Мікалай і Яўгенія ЦІТОВІЧЫ з вёскі Стары Пагост. У сям'і трое дзетак: сёлетні першакласнік Мікіта, дашкольніца Віялета і меншанькая Лізавета. Галава сям'і — электраманцёр-лінейшчык у ПМК Глыбокага. Гаспадыня па спецыяльнасці сацыёлаг-юрысконсульт, але пакуль дома даглядае дачушку. У Цітовічаў вялікая гаспадарка, з якой не толькі прыбытак, але і ўцеха. Цяляты, трусы, козы, індыкі, куры розных парод і нават коні, якіх гаспадыня ўмее асядлаць. Дружная сям'я часта падарожнічае на аўтамабілі. "Нават у самай глухой вёсцы можна бавіць час цікава і весела", — паказалі прыклад Цітовічы.


 СЛЮДАВЫ жывуць у аграгарадку Узмёны. Мікалай — зваршчык у мясцовай гаспадарцы, Таццяна ў водпуску па доглядзе за сынам Багданам. Хоць сям'я маладая, але карыстаецца павагай сярод аднасяльчан, не цураецца вясковай працы, трымае падсобную гаспадарку, вырошчвае бульбу і іншую гарод-ніну. Пра ўсё падрабязней у відэапрэзентацыі расказаў Багдан. Ён з бацькамі збірае і закручвае агуркі, лепіць пяльмені, падграбае сена і нават дапамагае спраўляцца з дрывамі. Такі волат расце!


Валерый і Алена ЯРОМЕНКІ стварылі сям'ю летась, жывуць у доме ААТ "Туркова". Збіраюць ураджай гародніны і садавіны, трымаюць бычка, свіней, курэй, трусоў, сабаку, ката… Валерый па спецыяльнасці праграміст, а ў жыцці трактарыст ААТ "Туркова", Алена ў водпуску па доглядзе за сынам Маркам. Разам ходзяць на рыбалку, па ягады і грыбы.


Сям'я ПАЗІК прыехала з Язна. Тата Юрый — будаўнік, мама Таццяна — праграміст, цяпер даглядае дачушку Аляксандру. Ілья, Іванка і Дзіянка — таксама нашчадкі Пазікаў. Гаспадар з залатымі рукамі, усё ўмее майстраваць. Яму лёгка паддаецца тэхніка, а будынкі паўстаюць, як на малюнках. Па завядзёнцы працавітых сяльчан Пазікі трымаюць статак і садзяць вялікі агарод.


 Венік — не мужчынская справа
Чым толькі не частавалі сем'і на імправізаваных падворках. Калдуны і кексы Яроменкаў, пірагі і рулеты, абаранкі з травяным чаем ад Слюдавых, каўбаса з бараніны, мёд і рыба ад Цітовічаў, ажыны, вафельныя трубачкі і рыба з уласнай вяндлярні ад Пазікаў… Прыгаданыя далікатэсы — толькі частка "меню".


Падсілкаваўшыся, прысутныя накіраваліся на спаборніцтвы. Канкурсанты перабіралі гародніну, гулялі ў бульбяны гольф, кацілі кавун, насілі вёдры з вадой на каромысле, падхоплівалі чыгунок, спавівалі ляльку. Хто хутчэй, а розніца ў часе склала ўсяго некалькі секунд.


Жанчыны вязалі і ўпрыгожвалі бярозавыя венікі, майстар-клас па іх вырабе паказаў прадстаўнік журы, старшыня прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу Леанід Хахель. Адно з самых адказных спаборніцтваў — запрэгчы і распрэгчы каня. З супоняй, дугой, хамутом, лейцамі ўдзельнікі аказаліся на "ты", таму з заданнем справіліся якасна і хутка. Усяго па 2-3 хвіліны спатрэбілася, каб зняць і апрануць абмундзіраванне кабыле Ладзе, якая пакорліва падпарадкоўвалася, а потым катала дзяцей.


Старшыня Перабродскага сельсавета Віктар Дзеравянчык частаваў гасцей наварыстай юшкай, прыгатаванай на вогнішчы з мясцовай рыбы. У якасці прыправы шчодра сыпаў пятрушку і кроп. Культработнікі Ларыса Нікіціна і Жанна Маслякова весела забаўлялі ў гульнёвай праграме.


Рэзюмэ
Старшыня журы, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак падзякавала сем'ям. Усе яны дастойныя і перамаглі ў асобных намінацыях. Яроменкі прызнаны самымі дружнымі, Слюдавы — творчымі, Пазікі — спартыўнымі. Цітовічы адзначаны ў намінацыі "Мая сям'я — маё багацце" і яны — "Уладары сяла-2017". Новапагосцкія гаспадары прадставяць раён у занальным конкурсе. Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны прызамі ад райкама БРСМ і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Дзецям — сувеніры ад грамадскага аб'яднання "Белая Русь".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 622
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 613
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 609
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 715
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта