Передовой водитель ПУПКС "Миорский"

 Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Станіслаў НЕВЯДОМСКІ ў ВУПКУ "Міёрскі" — перадавы вадзіцель. Ён шчыруе на ўборцы з 6 жніўня і ўжо на сярэдзіну месяца меў далёка за 500 тон. Вопыт у хлебароба больш за 30 гадоў. На МАЗе штодзень адгружае за паўсотню тон збожжа, па пяць-шэсць разоў спяшаецца на сушылку. 

Задача вадзіцеля — абслужыць камбайны, своечасова пад'ехаць, зручна стаць, даставіць зярняткі на сушыльны агрэгат, потым на склад. У ВУПКУ "Міёрскі" на адвозе збожжа працуюць тры кіроўцы. Кожны стараецца, але ў цэлым поспех гаспадаркі залежыць ад ураджайнасці.


Хлебаробу падабаецца яго работа. У ВУПКУ "Міёрскі" на трактары заняты і адзіны сын Невядомскіх. Дома Станіслава чакае клапатлівая жонка, якая ў гарачую пару з многімі абавязкамі спраўляецца сама. У вясковай сям'і вялікі агарод, у хлеве шмат жывёлы. Тры рагулі даюць малако, а з ім і немалы заробак.


З вясны да позняй восені хлебароб заняты ў полі. У жніўні — жніво, потым ворыва зямлі і сяўба азімых. "У сельскай мясцовасці можна шчасліва жыць і зарабляць, калі старацца", — упэўнены Станіслаў Невядомскі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.