Авторизация
 

Карэспандэнт міёрскай газеты ў гасцях у хлебароба

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

Жнівень — гарачая пара для хлебаробаў, якія з самага досвітку і да заходу сонца спраўляюцца на полі з азімымі
і яравымі культурамі. Тым часам любімых мужоў і татаў рупліва чакаюць сем'і. Пакуль Уладзімір Самуль з ВУПКУ "Міёрскі" рыхтуе стэпавы карабель да выезду на пшанічныя прасторы, карэспандэнт раённай газеты пастукалася ў
дзверы яго дому.

17-гадовая Дзіяна, 16-гадовая Віка і Аліна, якой тры гадкі, пакуль спалі. Маме Святлане няма часу і прысесці. У хляве чакаюць догляду і смачнай ежы авечкі, свінні. Каровы не стала ўсяго некалькі дзён таму. На гаспадарку сыходзіць нямала часу. Затое на стале натуральныя прадукты, якія не толькі падмацоўваюць здароўе, бо экалагічна чыстыя, але і зберагаюць сямейны бюджэт.


У гэты дзень Святлана збіралася першы раз на работу пасля водпуску па доглядзе за дзіцём. Працуе бухгалтарам у ВУПКУ "Міёрскі". Дабірацца недалёка, таму можа падбегчы ў абедзенны перапынак дадому, праведаць дзяцей. Пакуль што за маленькай Алінай прыглядаюць старэйшыя сёстры. Дзіяна вучыцца ў Наваполацкім політэхнічным каледжы, Віка пойде ў 10-ы клас Павяцкай школы. Алінка з першага верасня збіраецца ў садок. Па панадворку гуляе чорны кот Мурзік, ён таксама чакае са жніва свайго гаспадара.
Вяртаецца кармілец ся-м'і не раней 22-х гадзін. Для лета гэта час няпозні, жонка і дзеці заўсёды ў поўным складзе сустракаюць дома. Стомлены, Уладзімір звычайна не вячэрае, толькі п'е гарбату. Стараецца дапамагчы па гаспадарцы, выконвае цяжкую фізічную працу.


— Без мужчыны ў сельскай мясцовасці жанчыне складана. Агарод, статак, сядзіба… У жніўні многае кладзецца на мае плечы, не скарджуся. Толькі нязвыкла, што муж так рэдка дома, працуе без выхадных. Але гэта толькі на адзін месяц, — з разуменнем ставіцца да сітуацыі Святлана.


У вольны час Уладзімір рыбачыць, бярэ з сабой малодшую Аліну, катае яе на трактары і вучыць розным гаспадарскім "штучкам". Дзяўчынцы гэта падабаецца, чакае яшчэ такога адпачынку.


 Але тата пакуль на рабоце…
З сямі гадзін раніцы Уладзімір Самуль аглядае свой камбайн КЗС 12-18. На ім шчыруе пяты сезон. Надзейны агрэгат часам даводзіцца рамантаваць. І гэтым займаецца сам, як і належыць сапраўднаму прафесіяналу.


Перш чым выехаць у поле, камбайн трэба пачысціць, змазаць, адрэгуляваць для кожнага палетка па-свойму. На жніво выязджае, калі знікае раса, — прыблізна ў 10 гадзін раніцы. І вяртаецца, калі раса выпадае зноў. Адпачынак толькі для абеду і падвячорку. Уладзімір ставіць у вялікі плюс, што ў полі арганізавана кухня. Гэта эканоміць час, а прамаруджванне істотна ўплывае на інтэнсіўнасць жніва.


За дзень старанны камбайнер можа намалаціць 38 тон збожжа, з пачатку ўборачнай даўно перакуліў за 500 тон і цяпер лідзіруе сярод калег у ВУПКУ "Міёрскі". Разоў пяць за дзень ураджай адгружае ў МАЗ для транспарціроўкі на сушылку. У кабіне яго стэпавага карабля ўтульна, не дае спатнець кандыцыянер, а ўпраўленне махінай зручнае. Галоўны штурвал — джойсцік, які адказвае за накірунак камбайна, рух матавілы…


Поспех у працы хлебароба залежыць ад ураджайнасці коласа. Якасць жніва правярае галоўны аграном гаспадаркі Дзмітрый Міхалкіў. Трэба, каб як мага больш зярнятак трапляла ў барабан для абмалоту. Што не змагло туды ўскочыць на першы раз, дамалочваецца потым.


Уладзіміру Самулю падабаецца работа.
— Як інакш? Каб жыць і працаваць у сельскай мясцовасці, трэба любіць яе. Бацька мой таксама камбайнер. Я на ўборцы з 16-ці гадоў, — усміхаецца хлебароб.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 842
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 656
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 635
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта