Авторизация
 

"Чорная хата" ў вёсцы Блажкі

 
 Жыхары вёскі Блажкі, што непадалёк ад райцэнтра, звярнуліся ў рэдакцыю. Ім дакучае  непрывабная чорная хата, што суседнічае з добраўпарадкаванымі сядзібамі . Гаспадар сюды не з'яўляецца каторы год. Вакол буяе быльнёг роўна з дахам. У зарасцях плодзяцца вужакі. "Колькі можна гэта трываць?", — абуралася жанчына на тым канцы провада. 

Сапраўды, з пейзажу вёскі гэтая хата, да якой пад'ехалі карэспандэнты, ярка выбівалася. Нават дакладна не ведаючы нумара дома, прыпыніліся акурат насупраць. Кустоўе і быльнёг вымахалі ўровень з дахам, пякучка-крапіва паўнапраўна стукаецца ў вокны. Дах свеціцца дзіркамі, акенца на падстрэшшы даўно забылася на шкло. Тым не менш шыбы завешаны цюлямі, а да дзвярэй надзейна прымацаваны бліскучы замок. Дбайная рука тут прыкладалася, з аднаго боку тэрыторыя не так даўно падкошвалася. Або трава ўжо сама здзічэла і перастала расці.


Як жывецца па суседстве? "Усе дамы як дамы, а гэты... Гаспадар ужо два гады не з'яўляецца. Між іншым побач пралягае траса на Верхнядзвінск, праходзяць машыны, фуры. Аднойчы вадзіцель спыніўся папіць калодзежнай вады, і то не прамінуў увагай гэтую праяву",—расказвае аднасяльчанка. Іншая суседка таксама катэгарычна незадаволена неахайнасцю побач. Некаторыя вяскоўцы "такі парадак" не асуджаюць. "Што ж зробіш? Уласнік жыве далёка, але наймае людзей, якія даглядаюць хату. Вось і нядаўна абкошвалі тэрыторыю. А што вакол трава, дык яна расце не па днях, а па гадзінах. Вужакі не адсюль, яны хутчэй за ўсё прыпаўзаюць з рачулкі, якую сапраўды трэба давесці да ладу",—каменціруе сітуацыю трэцяя суседка.


 Старшыня Міёрскага сельскага выканаўчага камітэта Галіна Шынкевіч патлумачыла:
—Знаёма з гэтай праблемай не па чутках. Гаспадар хаты жыве ў Расіі, але тут зарэгістраваны. Прыязджае рэдка, адрасу, на жаль, не пакінуў. Прызнаць будынак нічыйным і знесці яго не так проста, як здаецца. Пра намер абавязкова трэба паведаміць уласніку. Калі ён за адведзены час не прыме мер, то варта шукаць іншых спадчыннікаў. Толькі потым справа аб зносе падаецца ў суд. Між тым за адсутнасць парадку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Калі мужчына тут з'явіцца, прашу суседзяў паведаміць у сельскі Савет для вырашэння набалелых праблем. За апошні час мы знеслі чатыры дамы, але па дамоўленасці з уласнікамі, якія пісьмова пацвердзілі згоду.

***

Па статыстыцы за многімі пакінутымі хатамі значацца гаспадары, які захоўваюць бацькоўскую або дзедаву спадчыну як дачу, як памяць. Толькі мала каго хвалюе, што "апартаменты" недастаткова мець, іх трэба яшчэ і даглядаць.


У кожнага свой погляд на неахайнасць. Адны спасылаюцца на недахоп часу, іншым нестае сродкаў, трэція думаюць — калі вясковае, значыць, не на вачах. Але ўсе павінны цвёрда засвоіць, што гаспадар — не толькі прывілея, а перш за ўсё вялікая адказнасць трымаць свае ўладанні ў парадку.

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фотаматэрыял аўтара.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта