Авторизация
 

На хутарах Мікалаёўскага сельсавета

 Бяляны, Брушкі, Баранчыкі, Барсучына, Балабошкі — кропкі на карце Мікалаёўскага сельсавета. У які бок ні звернеш, шлях да іх пралягае па вузкім тунэлі з лазовага зарасніку і гіганцкага баршчэўніку. Як толькі вынырнеш, абавязкова ўбачыш адзінокую сядзібу. Пасярод поля, на ўскрайку лесу, у гушчыні садовых дрэў, сярод клёнаў, векавых дубоў і ліп — выпрабаваная часам хаціна з вялікім участкам, хлявамі.

Да наступнага такога аазісу пешшу дабірацца далекавата. У гэтых некалі густа населеных вёсках вырасла не адно пакаленне. Цяпер засталося па адным-два чалавеку. І сумныя пейзажы асірацелых сцен, якія хаваюцца ў крапіве, дзядоўніку, лугавой траве.

З перавагамі і недахопамі хутарскага жыцце-ўладкавання рэйдавая група райвыканкама пазнаёмілася пры аб'ез-дзе тэрыторыі Мікалаёўскага сельсавета. У маршруце дырэктара прадстаўніцтва "Белдзяржстраху" па Міёрскім раёне і дэпутата па Мікалаёўскай выбарчай акрузе Ірыны Крук, начальніка землеўпарадкавальнай службы Алены Шаўчонак значы-ліся таксама вёскі Навінцы, Дзянісова, Капыльшчына, Сіцькова, мясцовыя гаспадарчыя аб'екты і сацыяльнай сферы.  

Хутаране
У Баранчыках цяпер толькі ў адной хаце карэнныя жыхары. Сядзібу па суседстве даглядае спадчынніца з горада. Ацаніўшы вартасці мясцовых краявідаў, набыла тут дачу і палачанка.


 Хата Зоі Уладзіміраўны і Івана Якаўлевіча Калесніковічаў наводшыбе, але ад дарогі блізка. Тут ніводнай былінкі, звычайны сялянскі быт у строгім парадку. Гаспадар завіхаўся ў хляве. Гасцей не чакаў, але не збянтэжыўся і з радасцю пайшоў на кантакт. Такая ж даверлівая і прыемная ў зносінах гаспадыня.


Пра сябе муж і жонка расказалі, што адсюль родам, працавалі ў калгасе. Ён — шафёрам, яна — кладаўшчыком. Абодвум за семдзесят, але па-ранейшаму прывязаны да вясковага біярытму, калі даводзіцца ўставаць са світанкам, з захадам сонца класціся. У хляве дзве каровы, авечкі, птушка. Участкі буяюць агароднінай. Спеюць яблыкі, хвалююцца налітыя сонцам каласкі. Усё сваё, натуральнае. Чаго не хапае, набываюць у аўталаўцы, якая прыязджае кожныя аўторак і пятніцу.


На жыццё Калесніковічы не скардзяцца, з праблемамі спраўляюцца ўласнымі сіламі. Наведваецца пляменнік, дапамагае назапашваць сена. Вялікія прэтэнзіі хіба што да лісіцы, якая паладзілася ў госці. Пасля яе візітаў не да-лічыліся пяці маладзенькіх курачак і пеўніка. А яшчэ прызналіся, што ў мясцовай гаспадарцы не вітаецца імкненне хутаран сеяць збожжа. Тэхніку для абмалоту ўчастка чакаюць доўга.
Адзіная жыхарка Брушак — Аліна Шаўлюга — ручной касой бадзёра складала ў пракосы атаву ля сваіх хлявоў. Для чалавека старой загартоўкі парадак—традыцыя. Аліна Аркадзеўна патлумачыла, што ўручную падкошвае толькі там, дзе парылі норы краты. Такія ўчасткі могуць стаць перашкодай для трымера.


Расце агародніна, а хлявы апусцелі. Не з-за ўзросту жанчыны, якой семдзесят дзявяты год. Жаданне гаспадарыць утаймавала анкалагічнае захворванне. Тым не менш рукі не апускае. Дзеці і ўнукі падтрымліваюць. Тэлефон ёсць, інтэрактыўнае тэлебачанне падключана, аўталаўка забяспечвае неабходным. Своечасовая дастаўка з райцэнтра і паштовых паслуг. Са слоў Аліны Аркадзеўны, аператар уважлівы і дружалюбны, стараецца дагадзіць. Дарога падрамантавана, перыядычна грэйдуецца. Да ўсіх даброт яшчэ свежае паветра, спакой. Хоць здароўя няма, але тут знаходзяцца сілы жыць, запэўніла аптымістка.


У Дзянісове 10 дамоў і 14 жыхароў. Сядзіба Стасевічаў ля самай дарогі. Эдуард Часлававіч сек дровы, прысеў на пянёк адпачыць, заадно палюбавацца майстэрствам унучак-аўтааматарак. Дзядуля вадзіцель па прафесіі, за баранкай правёў усё працоўнае жыццё. Дзяўчатам пашанцавала атрымліваць тэхнічныя парады і рэкамендацыі з кампетэнтных вуснаў. Гаспадыня Соф'я Паўлаўна даіла кароў на ферме. Цяпер абодва на заслужаным адпачынку, радуюцца дзецям і ўнукам, цешацца іх поспехам і дасягненням. Дзеля іх трымаюць гаспадарку, садзяць агарод, каб у горадзе здаровыя, натуральныя прадукты спажывалі. Нягледзячы на кліматычныя ўмовы, усё расце, пладаносіць, радуе добрым ураджаем. Цяпер гарачая пара нарыхтовак на зіму.


У Баслаках 14 дамоў, 29 жыхароў, сярод якіх не толькі пенсіянеры. У двары цаглянага дома будаўнічы працэс. Гаспадар — чалавек сціплы, нешматслоўны. Расказаў, што заняты вартаўніком у Сіцькоўскай школе, у вольны час узводзіць лазню. У сям'і Будаў пануе лад, на цяжкасці не скар-дзяцца, стараюцца дбайнай працай мець усё сваё. Далучаюць траіх дачушак. Ірына Амбросьеўна паклікала іх з агарода, каб уручыць прэзент ад Белдзяржстраху — флікеры для бяспекі.


І ў вёсцы Капыльшчына ў дварах размеранае жыццё. Спадар Зелянкевіч паскардзіўся на амаль што 15-гадовае суседства з пажарышчам. Дагэтуль не ўбраны рэшткі сцен, навакольную тэрыторыю апанаваў быльнёг вышэй за чалавека. Хвалюе стан вулічнай дарогі. Яна нахільная, гравійную падсыпку пасля дажджу пастаянна змывае ўніз, з-за гэтага гадамі немагчыма пазбавіцца ад глыбокіх канаў. Тут спатрэбяцца падказкі спецыялістаў.


  Для душы і вачэй
У Сіцькове звярнулі ўвагу на стан прыдамавых тэрыторый. Не ўпрыгожваюць іх пустазелле і кустоўе, аблезлая і пакошаная агароджа. Такіх некалькі трапіла ў поле зроку. Ля дамоў, пабудаваных па прэзідэнцкай праграме, не адчуваецца гаспадарчай рукі — ні кветачкі, ні градачкі.
Прыцягнуў увагу дом Белазорчыкаў, тэрыторыя якога аформлена з асаблівым густам. Вабіў позірк кветкавы рай на ўласным падворку фельчара Алены Шыпіла, дзе густа разрасліся бальзамінкі, вяргіні, аксаміткі. Ля ФАПа таксама кветкі. Хоць клопатаў з імі шмат, багата клумбаў і ля магазіна. Тут паспяваюць даглядаць прылеглую тэрыторыю, і пакупнікоў нядрэнным асартыментам забяспечваць, і якасна абслугоўваць. У наяўнасці цвікі, якія ў іншых сёлах карыстаюцца асаблівым попытам. Для школьнікаў поўны камплект канцылярскіх прылад. Галодным таксама не застанешся. Буяе кветкамі дагледжаная Сіцькоўская школа. Затое паблізу — парослы кустоўем былы двухпавярховы дом з пустымі вачаніцамі замест вокнаў.


На тэрыторыі мехдвара пахне хлебам. Зерневыя горы размеркаваліся ля сушыльнага комплексу. Паўсюль рабочая абстаноўка. Толькі ў дыспетчарскай гаспадаркі, пакуль нікога не было, хацелася падмесці і памыць, а з клумбы павыбіраць дзядоўнік. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял аўтара.

На здымках: 1. Калесніковічы. 2. А. Шаўлюга. 3. На сядзібе Алены Шыпіла.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта