Авторизация
 

Гаспадыня Валянціна Каласёнак з Цвеціна

 Упэўнены, што на будучым падвор'і Завуццеўскага сельсавета на раённым фестывалі   "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" , як і ў папярэднія разы, гаспадыняй будзе Валянціна Васільеўна Каласёнак з Цвеціна. Яна толькі вярнулася з падобнага свята ў Паставах, дзе таксама дэманстравала мясцовую кухню. А ў сваім аграгарадку мала якое мерапрыемства абыходзіцца без яе ўкладу ў прыгатаванне страў і пачастункаў. А ўсё пачалося з таго, што некалі  запрасілі дапамагчы іншым гаспадыням. Смяецца, што потым у гэтай якасці перажаніла ўсіх родных і суседзяў.

Валянціна Васільеўна нарадзілася ў Касатых у сям'і калгаснікаў. Бацька Васіль Паўлавіч Валынец — механізатар калгаса імя Цітова — з'яўляўся звеннявым па вырошчванні бульбы і за дасягнутыя поспехі быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Яго дачка, вядома,выхоўвалася ў сельскіх умовах і ведала ўсе асаблівасці сялянскага жыцця. Аднак вырашыла стаць будаўніком. Пасля тэхнікума накіравалася ў Крычаў. Там і замуж выйшла. Але працягвала сачыць за зменамі, што адбываліся ў родных мясцінах. А тут у калгасе імя Цітова напачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя актыўна будавалі жыллё, узяліся за свінагадоўчы комплекс. Адным словам, бачылася нядрэнная перспектыва. Вось і пераехала сям'я Каласёнкаў у Цвеціна. Валянціна Васільеўна таксама спачатку займалася будаўнічымі справамі, а потым заняла пасаду калгаснага дыспетчара. Цяпер называе сябе "заўхозам" — намеснікам дырэктара па гаспадарчай частцы, што вельмі па характары гэтага няўрымслівага чалавека. І надта спалучаецца з выкананнем шматлікіх грамадскіх даручэнняў. У прыватнасці, яна — дзейсны дэпутат сельскага Савета. Ад папярэдніцы Антаніны Шамровіч пераняла пасаду кіраўніка пярвічнай ветэранскай арганізацыі. Што і казаць, умее ўсё спалучаць, жыць у згодзе і паразуменні з людзьмі. Таму асабісты юбілей стаў агульным святам для многіх вяскоўцаў.
Віншавалі Валянціну Васільеўну з "круглай датай" таксама кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур, старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў АПК Леанід Хахель.


Здавалася б, жыццё ўладкавалася, хаця рана засталася без падтрымкі мужа. У якасці жылля калісьці атрымала дом былога старшыні калгаса з такім зручным цэнтральным ацяпленнем, хаця цяжэй стала абслугоўваць будынак, як давялося цепліцца ад уласнага катла. Трымала дамашнюю гаспадарку, сіл хапала на дзвюх кароў і іншую жыўнасць. Цяпер "ферма" сціплая. Трымаць яе, выконваць іншыя работы дапамагаюць сын і дачка, якія часта наведваюцца з унукамі-школьнікамі з недалёкага Полацка. А згладжваць "вострыя вуглы" штодзённых цяжкасцей дапамагаюць уласныя аптымізм і неўтаймоўная энергія. 

Леанід  МАТЭЛЕНАК.

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 921
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 762
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 433
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 177
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 291
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 919
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 931
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 11 декабря 2018
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Именины 10 декабря 2018
Алексей, Андрей, Борис, Василий, Владимир, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Иван, Николай, Роман, Сергей, Федор, Фекла, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта