Авторизация
 

Душа Зінаіды Пад'ельскай з ААТ "Мікалаёўскі" патрабуе справы

 Зінаіда Пад'ельская большую частку працоўнага жыцця прысвяціла калгасу "Шлях да камунізму", які потым стаў ААТ "Сіцькова" і не так даўно ўвайшоў у склад сельгаставарыства "Мікалаёўскі". У гэтай гаспадарцы яна пасля выхаду на заслужаны адпачынак узначаліла ветэранскую арганізацыю. Ды не толькі выкананне грамадскага даручэння прымушае Зінаіду Уладзіміраўну трымаць сябе ў тонусе. Столькі гадоў у клопатах дома і на рабоце — як тут уседзець без справы, нават калі маеш на гэта поўнае права.

Так і ў Зінаіды Уладзіміраўны. Завяла дзвюх кароў, каб не толькі забяспечваць сям'ю ўласнымі малочнымі прадуктамі, але і прадаваць лішкі надою дзяржаве. Вырошчвае агародніну ў двух вялікіх парніках: самаробным плёначным і новым карбанатным.


Але не для таго днямі наведаўся ў Сіцькова да Зінаіды Уладзіміраўны старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур, каб пазнаёміцца з яе цяперашнімі дасягненнямі ў раз-віцці дамашняй падсобнай гаспадаркі. Гаспадыня адзначыла ганаровую "круглую" дату — нагода, каб павіншаваць з юбілеем, уручыць сувенір, пагаварыць пра будучыя справы ветэранскай арганізацыі сельгаспрадпрыемства.
Так усё і адбылося. Цікава было даведацца, што ветэран поўны аптымізму. Ды і як інакш, калі сын і дачка ўладкаваны, маюць жыллё ў Наваполацку і добрую працу на "Нафтане". Па выхадных прыязджаюць падтрымаць бацькоў. А да юбілею падрыхтавалі маці сапраўднае свята з віншаваннямі і падарункамі. Муж Зыгмунд Іосіфавіч, з якім разам ужо 30 гадоў, прыпаднёс букет з 59 чырвоных і адной белай руж! І рамантычна, і прыемна.


Перад развітаннем Зінаіда Уладзіміраўна не ўтрымалася пазнаёміць гасцей са сваімі ўладаннямі. Сапраўды, пад плёнкай і карбанатам парадак і старанна дагледжаная агародніна. Гатункі памідораў для кансервавання і спажывання на стале будуць радаваць смачнымі пладамі, па сцвярджэнні гаспадыні, да глыбокай восені. Не толькі буйная зеляніна ў агуркоў і салодкіх перцаў. Тут таксама расце добры ўраджай. Сакрэтаў вырошчвання гэтай агародніны Зінаіда Уладзіміраўна не хавае: ў перцаў трэба своечасова прышчыпваць кропкі росту, тады актывізуецца плоданашэнне; шмат завязяў на агурках з'яўляецца пасля паліву раслін цёплай вадой з дзвюма лыжачкамі харчовай соды на вядро.


Жадаю ўсім чытачам раёнкі вырасціць добры ўраджай агародніны, а Зінаідзе Уладзіміраўне — доўгіх гадоў жыцця, здароўя і задавальнення ад грамадскай і дамашняй працы! 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 77 877
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 38 917
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 15 216
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 14 216
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 13 175
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 13 100
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 6 010
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 ноября 2017
Александр, Алексей, Богдан, Валерий, Василий, Вениамин, Георгий, Григорий, Евгений, Иван, Иларион, Кирилл, Константин, Михаил, Николай, Павел, Сергей, Федор, Федот, Елизавета, Афанасий

Именины 19 ноября 2017
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Госці краін
free counters
Партнеры сайта