Авторизация
 

Сядзіба гаспадароў Пятровых у Канахах

 Бярвеністы дом, лаўка ля драўлянага плота, высокія каштаны, чырвоныя вішанькі. За агароджай пасвяцца куры. Брэхам сустракае сабака. Гэта сядзіба гаспадароў Пятровых у Канахах. Аляксандр Іосіфавіч і Містрыдзія Афанасьеўна — карэнныя жыхары калісьці шматлюднай, а цяпер невялікай вёсачкі.

У Аляксандра Іосіфавіча і Містрыдзіі Афанасьеўны ПЯТРОВЫХ адукацыя — тры класы школы. Іх універсітэт — жыццё. Пасляваеннае, працоўнае,
з экзаменамі на годнасць і мудрасць.

—Дамоў восемдзесят раней было, у кожным па чатыры-пяць дзяцей гадавалася. Мы з маленства знаёмы,—расказваюць Пятровы.
Абодва са шматдзетных сем'яў. У Містрыдзіі Афанасьеўны былі дзве сястры і брат, бацька прыйшоў з вайны на кастылях. У Аляксандра Іосіфавіча тата дадому не вярнуўся, маці адна гадавала чацвярых дзяцей.


—Дзяцінства цяжкае, нагараваліся,—гаворыць гаспадар.—Маці жыта сажне, высушым у бані, на ручных жорнах змелем. Зацірку зварыць—рады, што паелі. Пра хлеб з маслам марылі.


—Шчаўе па палях збіралі, праснакі з яго пяклі,—дадае гаспадыня.—Апрануць і абуць няма чаго, у школу ў лапцях хадзілі. Я б добра вучылася, калі было б па чым. Кніг не хапала.
Змалку ведалі, што такое сялянская праца. Не баяліся яе. Трымалі вялікую ўласную гаспадарку, у калгасе "Парыжская камуна" (цяпер ААТ "Пад'ельцы") даглядалі бычкоў на адкорме. Круглы год прачыналіся ў чатыры гадзіны раніцы, бо ў пяць трэба быць на ферме, а да гэтага паспець сваіх гадаванцаў падаіць-пакарміць. Працоўны дзень заканчваўся ў сем вечара, пачыналіся хатнія клопаты. Выхадных не мелі, водпускі не бралі.


 —Маладыя былі, сіл хапала, працавалі з ахвотай. Дома заставацца не хацелася. Раптам паставяць на групу работніка, які дрэнна бычкоў накорміць,—расказвае Аляксандр Іосіфавіч. —Кармы самі вазілі. Летам зграбалі на палях накошаную траву, грузілі на воз—і на ферму. Зімой сянаж з буртоў сякерай адколвалі.


—Удваіх даглядалі 120-130 бычкоў. Даражылі імі, нібы ўласнымі,—заўважае Містрыдзія Афанасьеўна.—І заробак прыстойны мелі. На рубль можна было купіць шэсць булак хлеба, я атрымлівала 150. Тады грошы ў цане былі. Працаўнікоў у нашым калгасе шанавалі, прэміі выплачвалі. Калі на пенсію выходзіла, падарылі вялікую ваўняную хустку.
Беражліва захоўваюць два медалі. Залатым "За поспехі ў народнай гаспадарцы СССР" узнагароджаны Аляксандр Іосіфавіч. У Містрыдзіі Афанасьеўны медаль Мацярынства.


Выхавалі трох сыноў і трох дочак. Старэйшы Фёдар у Міёрах, заняты на прадпрыемстве меліярацыйных сістэм. Аляксандр у Канахах, быў трактарыстам у калгасе, таму раней пайшоў на заслужаны адпачынак. У роднай вёсцы засталіся Наталля і Таццяна, абедзве на ферме працавалі. Калі яе не стала, давялося мяняць работу. Мікалай—вадзіцель у калгасе, жыве ў Відзах. Фаіна прыязджае дадому з Віцебска. У Пятровых дванаццаць унукаў, чакаюць адзінаццатага праўнука.


—Дзяцей прывучалі да працы, як і нас калісьці. Агароды палолі, сена нарыхтоўвалі, ягады збіралі. Зяці ўдзячны нам за працавітых жонак,—усміхаецца Містрыдзія Афанасьеўна. —Усіх з пасагам у сямейнае жыццё выпраўлялі. Бульбу на пасадку давалі, парсючкоў, без каровы ніводны не застаўся.


—Калі самі ажаніліся, ніхто і рубля не даў. Бедната была,—прыгадвае Аляксандр Іосіфавіч.
Адной сям'ёй сталі ў 1958 годзе. Вяселле не было за што спраўляць. Распісаліся—і ўся ўрачыстасць. Праз год паехалі ў Латвію, у Краслаўскі раён. Тады многія вяскоўцы выязджалі ў суседнюю краіну.


—Там плацілі лепш. Месяц кароў папасвілі і сталі багатыя. Купілі па мяшку круп і мукі. Пасля на хату грошы назбіралі,—успамінае гаспадыня.—Дадому хацелася, дзе бацькі, родныя, а тут усё чужое. Праз сем год вярнуліся.
—Нібы адзін дзень праляцеў, —заўважае Аляксандр Іосіфавіч, азіраючыся на мінулае.


Расказваюць, як у вёсцы летам штовечар ладзілі танцы на вуліцы, а халадамі збіраліся ў чыёй-небудзь хаце, як гралі на баяне і акардэоне мясцовыя музыкі, як спявалі разам песні, як начавалі на балоце ў сезон журавін, як прыемна пах спечаны на аеры хлеб. У няпростага сельскага жыцця былі свае непаўторныя моманты. Ім умелі радавацца. Цанілі тое, што маюць.
—Цяпер час добры. Пенсію выплачваюць, зямлі хапае, жывёлы колькі хочаш гадуй,—кажа Аляксандр Іосіфавіч. —Шкада, што сілы няма і здароўе не тое.


—У 83 гады на сваіх нагах хаджу, і за тое дзякаваць Богу,—аптымістычна заўважае Містрыдзія Афанасьеўна.
У наступным годзе ў Пятровых брыльянтавае вяселле. Па традыцыі, на важныя сямейныя даты збіраюцца ўсе родныя. Аляксандр Іосіфавіч і Містрыдзія Афанасьеўна рады, што акружаны цеплынёй і клопатам дзяцей, унукаў, праўнукаў. Жадаюць, каб больш ніхто не зведаў, што такое вайна. І ўпэўнены, што дабрабыт кожнага залежыць ад яго працавітасці. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 605
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 673
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта