Авторизация
 

Малодшая з дынастыі Францкевічаў працуе на МТФ "Матулева"

 На МТФ "Матулева" крыху больш за 150 кароў і нецелі для абнаўлення дойнага гурта. З уводам у ААТ "Пад'ельцы" сучаснай фермы "Карпачова" меркавалі закрыць аб'ект. Але, напэўна, не прыйшоў яшчэ час. Жывёлаводы сумленна напаўняюць малочную раку сельгаставарыства дадатковымі цэнтнерамі сырадою. У стойлавы перыяд тут прывязное ўтрыманне жывёл, даенне — у малакаправод. 

Летам статак на пашы, дзе выкарыстоўваюцца перасоўныя вакуумныя ўстаноўкі з даільнымі вёдрамі. Даглядае жывёлу вялікая сямейная дынастыя Францкевічаў. 

Раней на ферме працавала наша мама Станіслава Пятроўна Францкевіч, яна і перадала ў спадчыну прафесію жывёлавода сваім дзецям. Нас ажно васьмёра! — расказвае старэйшая дачка Ірына Анашка. 37 гадоў таму яна пачынала аператарам машыннага даення побач з матуляй. Затым узначаліла калектыў МТФ "Матулева", і ўжо 18 гадоў паспяхова ім кіруе. У 2014-ым была тытулавана "Жанчынай года Міёршчыны".
У працоўных кніжках усіх дзяцей Станіславы Пятроўны ёсць адзнака аб рабоце на МТФ "Матулева". Адзін са старэйшых сыноў Генадзь шмат гадоў зімой падвозіў кармы, летам пасвіў кароў. На жаль, цяжка захварэў, атрымаў групу інваліднасці, цяпер дома. Яго брат Іван па-ранейшаму заняты на ферме. Уладзімір таксама прайшоў добрую працоўную загартоўку ў жывёлагадоўлі. Нядаўна працаўладкаваўся на камбікормавы завод.


Ірына пералічылі і траіх сясцёр. Алена працавала на МТФ "Матулева", цяпер у водпуску па доглядзе за дзіцяці. На работу вый-дзе ў Пад'ельцы ці Карпачова, бо атрымала жыллё на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі. Святлана і Жанна жывуць у Матулеве.
Дарэчы, Жанна самая малодшая. Што прывяло маладую дзяўчыну ў вёску, прычым, на той участак работы, які многіх палохае? Пра гэта пацікавіліся ў яе самой.


Сядзіба Жанны — метраў за 500 ад фермы. Гэта прыгожы аднапавярховы дом з высокім ганкам, з падсобнымі пабудовамі ў двары. На невялікім участку расце агародніна, наліваюцца спеласцю клубніцы, радуюць вока кветкі. Муж Уладзімір на мясакамбінаце на працы. Жыллё атрымалі дзякуючы дырэкцыі гаспадаркі. Менавіта гэта стала галоўным прыярытэтам пры вызначэннні месца работы.
— Прафесія аператара машыннага даення не падаецца мне цяжкай і страшнай. Канешне, нялёгка і няпроста, але не "крытычна", — усміхаецца Жанна Францкевіч. — Засмучае адно — несвоечасовая выплата заробку. Для матулі дваіх дзяцей гэта важна. Таму асноўны забеспячэнец у сям'і муж.


На ферму Жанна спяшаецца рана. А палове пятай трэба атрымаць камбікорм для кароў, наліць у флягі гарачую ваду, якую кожная даярка бярэ з сабой на пашу для мыцця апаратаў, і да пяці гадзін даехаць да дойнага гурта, які кіламетры за два ад МТФ.


— Каровы прывучаны да даення, хаця асобныя ў першыя дні пасля пераводу са стойлавага на пашавае ўтрыманне палохаюцца ўключаных апаратаў, — расказвае маладая даярка. — Цяжэй даіць пяршачак, якія іншы раз не хочуць станавіцца ў станкі. На ферме тры даяркі, абавязкова дапамагаем адна адной. Святлана ўжо дзесяць гадоў доіць кароў. З Аленай Крук мы амаль што аднагодкі і суседзі па катэджах. Яе маці Ірына Урублеўская шмат гадоў адпрацавала на МТФ "Матулева". Была даяркай-перадавіцай. Папоўніла наш дружны калектыў падменная Вольга Крупенька. Цяпер маем выхадныя дні і больш часу можам прысвяціць сям'і, хатнім справам.


Загадчыца фермы адзначыла, што сёлета ў пачатку года яе малодшая сястра па надоях апярэджвала калег. Цяпер большасць кароў у чаканні цялення. "Пік" валавага надою прызначаецца на ліпень-жнівень.


На ферму прывезлі нецелей, лепшыя з іх папоўняць дойны гурт. Пры ўмелым раздоі яны могуць даць шмат малака, маладая даярка ведае, як гэтага дабіцца. Два гады таму пасля водпуску па доглядзе за дзіцяці раздаіла групу кароў, з якіх 40 цяпер пад яе апекай. Між тым, па прафесіі яна повар, агароднік, лабарант хімічнага аналізу. Як закончыла вучылішча, працавала памочнікам повара ў сістэме грамадскага харчавання ў Міёрах. Пазнаёмілася з хлопцам з Верхнядзвіншчыны, падалася за ім. Аднак угаварыла Уладзіміра пераехаць з ААТ "Прудзінкі" на малую радзіму.


Да першага дэкрэтнага водпуску Жанна паспела пастажыравацца на Матулеўскай ферме падменнай даяркай. Праз тры гады зноў сюды вярнулася. Але пасля дачушкі Вікі выхоўвала яшчэ сыночка Ільюшу.
Ужо два гады як Жанна зноў выйшла на працу пасля трохгадавога водпуску і даказвае, што яна, хаця і самая малодшая ў сям'і Францкевічаў, але не менш старанная і адказная. 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 398
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 554
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 574
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 905
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта