Авторизация
 

У Міёрскім Цэнтры падрыхтоўкі вучаць на трактарыста

 У Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых 10 ліпеня прайшлі экзамены ў групе 53Т на права кіравання колавымі трактарамі з рухавіком магутнасцю да 80 кілават. Усе курсанты дапушчаны да вытворчай практыкі ў сельгасарганізацыях раёна. 

Начальнік інспекцыі Дзяржтэхнагляду Уладзімір Яскевіч выдаў будучым трактарыстам часовыя пасведчанні, якія яны пазней абмяняюць на пастаянныя, але папярэдне на экзаменацыйных выпрабаваннях зноў пацвердзяць веды і навыкі па ўстройству, эксплуатацыі трактара "МТЗ-80" і кіраванні, правілах дарожнага руху.

— У складзе групы 12 навучэнцаў ад 18 да 48 гадоў, — расказвае начальнік установы дадатковай адукацыі Генадзь Кандратовіч. — Большасць курсантаў плануюць працаваць на трактарах у сельгасвытворчасці. Хтосьці з іх і цяпер у ліку аграрыяў, але на іншай рабоце. Напрыклад, Юрый Арцімовіч, Мікалай Валынец, Андрэй Гарбатаў, Яніс Трыфанаў працуюць газаэлектразваршчыкамі, Дзяніс Тамулёнак — жывёлаводам, Вадзім Латышкевіч — спецыяліст па ахове працы і тэхніцы бяспекі. З пасведчаннем трактарыста кожны з іх зможа выконваць палявыя работы, забяспечыўшы сабе больш высокі заробак.


Са слоў Генадзя Яўгенавіча, пры наборы навучэнцаў давялося цесна супрацоўнічаць са старшынямі сельскіх Саветаў, з кіраўніком раённага Цэнтра занятасці Ігарам Швяцом. Прааналізавалі спісы людзей, якія не маюць пастаяннага працоўнага месца, звязаліся з імі, прапанавалі вучыцца на трактарыста-машыніста, бо дадатковая прафесія павялічвае шанцы ўладкавацца. У выніку чатыры чалавекі накіраваліся вучыцца ад раённага Цэнтра занятасці насельніцтва. У тым ліку Валерый Абдулаеў і Сяргей Пазняк, якія цяпер праходзяць вытворчую практыку ў ААТ "Пад'ельцы". Дырэктар гаспадаркі Леанід Крукаў абяцаў іх працаўладкаваць. За бюджэтныя сродкі атрымалі рабочую прафесію Дзмітрый Васіленка са Слабады і Сяргей Мацюк з Узмён.


 Дырэкцыі УП "Цітова", ААТ "Туркова" і "Мікалаёўскі" накіравалі ў райцэнтр на заняткі, якія прадоўжацца чатыры з паловай месяцы, па адным работніку, прафінансаваўшы поўны курс навучання. Пяць чалавек атрымліваюць прафесію трактарыста за асабістыя сродкі — Юрый Арцімовіч з Орцаў, Сяргей Грэцкі з Клімят, Вадзім Латышкевіч з Забалоцця, Аксана Селіванава з Міёр, Яніс Трыфанаў з Цвеціна.


Як патлумачыў Генадзь Кандратовіч, курсанты, якія вучацца за свой кошт, заплацяць усяго па 300 рублёў. Сума ў пэўнай ступені залежыць ад колькаснага складу груп: калі б асвойвалі праграму не 12 чалавек, як цяпер, а ўдвая больш, расходы былі б меншымі.


Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых дзейнічае пры ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання. Гэта асноўная кузня механізатарскіх кадраў для АПК, дзе можна не толькі атрымаць запатрабаваную спецыяльнасць, але і павысіць кваліфікацыю. З групы 53Т, напрыклад, накіруюцца ў сельгасвытворчасць сем чалавек. З ліку выпускнікоў 50Т, якія закончылі навучанне сёлета ў лютым, у вёсцы замацаваліся трое—Ю. Кліменьцеў (1997 года нараджэння), К. Матэленак (1997 г. н.) і І. Радзько (1994 г.н.). Хутка пачне ўкамплектоўвацца новая група па падрыхтоўцы вадзіцеляў колавых трактараў, заняткі пачнуцца восенню.


У Цэнтры перападрыхтоўкі выкладаюць у адпаведнасці з тэматычнымі планамі і праграмамі "Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт трактараў і сельскагаспадарчых машын", "Устройства трактараў", "Устройства сельскагаспадарчых машын", "Тэхналогія і арганізацыя механізаваных работ", "Правілы дарожнага руху", "Ахова працы" і іншыя прадметы. Праводзяцца тэарэтычныя, лабараторна-практычныя заняткі і вытворчае навучанне. Класы абсталяваны неабходным. Кіраваць трактарам вучыцца кожны індывідуальна пад кіраўніцтвам майстра вытворчага навучання на дарожных маршрутах і трактарадроме, які, дарэчы, нядаўна абнавілі. Затым навучэнцы праходзяць вытворчую практыку ў арганізацыях. Пасля здаюць экзамен на прысваенне кваліфікацыі "Трактарыст-машыніст". Выдаецца пасведчанне аб падрыхтоўцы (перападрыхтоўцы) вадзіцеляў колавых трактараў і самаходных машын устаноўленай Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання формы. У інспекцыі па дзяржтэхнаглядзе атрымліваюць пасведчанне трактарыста-машыніста.


— Да экзаменаў на прысваенне кваліфікацыі трактарыста-машыніста на права кіравання колавым трактарам катэгорыі "А" дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 17-гадовага ўзросту і прайшлі поўны курс тэарэтычнага і практычнага навучання. Запрашаем і старэйшых, жадаючых атрымаць дадатковую прафесію ці проста мець права кіраваць уласным трактарам. Чакаем і выпускнікоў школ, якія вызначаюцца з будучай прафесіяй, — гаворыць Генадзь Кандратовіч. — Нават людзям з вышэйшай адукацыяй не лішнім мець рабочую прафесію. Дарэчы, і сярод навучэнцаў Цэнтра ёсць такія. Дзяўчатам таксама дарога сюды не зачынена. Асабліва карысная вучоба для тых, хто плануе атрымаць пасведчанне вадзіцеля легкавога аўтамабіля, бо тут дасканала вывучаюцца правілы дарожнага руху.


Генадзь Яўгенавіч прапанаваў і карэспандэнту асвоіць дадатковую прафесію. Аднак пасведчанне трактарыста маю з пары вучобы ў Павяцкай СШ. Дзякуючы школьнаму настаўніку Вікенцію Каснарэвічу, у 1977-м годзе разам з аднакласнікамі здала паспяхова экзамены. Дома ёсць "Т-25", на якім наездзіла ў маладосці дзясяткі кіламетраў. На цяперашніх "Беларусах" руляваць куды камфортней і лягчэй — дзялюся асабістымі меркаваннямі і зычу спецыялістам Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых далейшых поспехаў у працы і напаўнення вучэбных класаў курсантамі.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта