Авторизация
 

На сенажаці трактарыст ААТ "Туркова"

 Эліза БЛАЖЭВІЧ

Раніцай прайшоў спорны дождж, апоўдні вецер прагнаў шэрыя хмары і заззяла сонейка. На "Беларусе" з граблямі на сенажаці накіраваўся трактарыст ААТ "Туркова" Іван Янушонак, а ўслед за ім — "МТЗ" з рулонным прэсам. У лагчынах блішчыць вада, але гэта не перашкаджае корманарыхтоўцы.

Успушанае правяленае сена добра працінае вецярок і вільготнасць яго хутка змяншаецца да нарматыўнай, якая дазваляе захоўваць пажыўны корм у загерметызаваных рулонах. Быццам снежныя камякі адзін за другім яны выкочваюцца з прэс-падборшчыка, які зачэплены за трактарам Івана Дарашкевіча. Кіроўца ўважліва кантралюе працэс.

— Як бачыце, ППУ-1250 напачатку падбірае траву з валкоў, затым у адпаведнасці з устаноўленай рэгуліроўкай ушчыльняе, скручвае ў рулон і "апранае" у сетку і плёнку, слаі якой склейваюцца між сабой і надзейна ахоўваюць корм ад паветра і вільгаці. Упаковачны механізм мае дзве секцыі, дзе замацоўваюцца ролікі з плёнкай, пры абмотцы рулона яна паступова раскручваецца і шматслойна накладваецца паверх спрасаванай масы. Можна рэгуляваць колькасць абмотак. Чым іх больш, тым меншая верагоднасць разрыву такога пакрыцця. Без належнай герметызацыі корм сапсуецца, пакрыецца цвіллю. Прычапны агрэгат сабраны з дэталяў і вузлоў, вырабленых у Германіі. Просты ў абслугоўванні. Аснашчаны электронікай, якая дакладна кантралюе рабочыя працэсы,—тлумачыць трактарыст.


Дырэктар гаспадаркі Іван Юрашэк падкрэслівае: жывёлагадоўлі патрэбны высакаякасны корм, дзе шмат пратэіну, вітамінаў і пажыўных элементаў. Сена, якое нарыхтавана метадам звычайнай сушкі і захоўваецца без упакоўкі, не вызначаецца высокай пажыўнасцю зімой. Асабліва праблематычна, калі яго прасуюць з павышанай вільготнасцю. Праз месяц-другі недасушаная трава пакрываецца цвіллю. Цяжка сушыць траву пры дажджлівым надвор'і, а сёлета ўмовы неспрыяльныя. Абмотка рулонаў стрэйч-плёнкай — дарагая тэхналогія з-за высокага кошту расходных матэрыялаў. Аднак кіраўнік гаспадаркі лічыць, што затраты акупяцца высокай прадукцыйнасцю жывёлы, зніжэннем яе захворваемасці.


 — Летась прэс-падборшчык-упакоўшчык сапсаваўся і на пакупку дарагога вузла не адважыліся. Тым больш, што лета выдалася сухім, сена назапасілі метадам натуральнага сушэння. Сёлета такіх умоў няма. Таму купілі патрэбную для рамонта ППУ-1250 секцыю гідраразмеркавальніка. Заплацілі каля 8,5 тысячы рублёў, — тлумачыць дырэктар сельгаставарыства.


Сярод гаспадарак раёна ААТ "Туркова" (паводле дадзеных за 20 ліпеня) сёлета мае самую высокую забяспечанасць сенам у фізічнай вазе—назапасілі 796 тон, і ў разліку на ўмоўную галаву жывёлы. План нарыхтоўкі выкананы на 67% (сярэднераённы паказчык удвая меншы—37%).


Малады кіраўнік сельгаставарыства сцвярджае, што павышэнне эфектыўнасці грамадскай жывёлагадоўлі, як галоўнай галіны сельгасвытворчасці, магчыма толькі пры ўмове прымянення сучасных спосабаў яе ўтрымання і якаснага кармлення. Тэхналогія прыгатавання сена і сенажу ў поліэтыленавых рулонах—правераная часам. Каб у натуральных умовах пры частых дажджах высушыць траву, даводзіцца па тры-чатыры разы накіроўваць на поле тэхніку з граблямі, а ў рэшце-рэшт вясной жывёла есць няякаснае сена. Дзе эканомія? З прэс-падборшчыкам-упакоўшчыкам можна скручваць у рулоны правяленую траву з вільготнасцю да 60%. Кармоў гаспадарцы на стойлавы перыяд трэба шмат, бо на фермах каля 3,5 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. Да таго ж, на МТФ "Супорніца" — круглагадавое стойлавае ўтрыманне кароў, а таму запас сенажу, сена і сіласу павінен быць дастатковым. У гэтым напрамку і працуюць. Шчыльнасць жывёлы ў таварыстве ў разліку на 100 гектараў сельгасугоддзяў вялікая, для забеспячэння кармамі трэба мець высокую ўраджайнасць культур, у тым ліку і траў.


—Усяго пад сенакосамі і пашамі ў нас заняты 1763 гектары, з іх 300 га — травы першага года карыстання, якія павінны даць добрую масу. Аднак прыкладна з 200 гектараў, што пасеяны летась на прыдзвінскіх пясках, атрымалі вельмі нізкую ўраджайнасць. Першы ўкос з дзікатраўя, верагодна, з-за мінулагодняй засухі насенне культурных траў не абышло. Ды і сёлетняя халодная вясна не парадавала ростам травы,—канстатуе кіраўнік гаспадаркі.


Мясцовыя корманарыхтоўшчыкі разлічваюць"дабраць" сянажную масу з другога ўкосу. Несумненна, будуць папаўняць і запасы герметычна ўпакаванага сена, якое ў студзені пры кармленні жывёлы напаўняе жывёлагадоўчыя памяшканні духмяным водарам лета. Калі адкрываюць рулоны з больш вільготнай правяленай травой, наўкол пах духмянага травяністага чаю. Такі корм цяляты і каровы ядуць з апетытам. 

На здымку: механізатар ААТ "Туркова" Іван Дарашкевіч.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта