Авторизация
 

У ААТ "Пад'ельцы" з прыемнай місіяй

 Эліза БЛАЖЭВІЧ

У ААТ "Пад'ельцы" старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель завітаў з прыемнай нагоды. Разам з кіраўніком гаспадаркі Леанідам Крукавым і галоўным заатэхнікам Валянцінай Шокель уручылі прэмію і грамату лепшай даярцы Марыі Барыла.

Калектыў жывёлаводаў МТФ "Пад'ельцы" з загадчыцай Вандай Мароз сабраўся на ферме ў пакоі для адпачынку. Жанчыны змоклі пад дажджом. Здымаючы мокрыя халаты адзначылі, што дойку не перанясеш — каровы любяць дакладны графік.


Леанід Хахель расказаў пра ініцыяваную Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання і Беларускім рэспубліканскі камітэтам прафсаюза работнікаў АПК акцыю "Наш жывёлавод", мэта якой — падтрымаць рупліўцаў жывёлагадоўлі.


Галоўны заатэхнік патлумачыла, што ў калектыве пастаянна працуюць Ганна Пазняк, Таццяна Кукуць, Ганна Тычко і Марыя Барыла. Ірына Сівая — падменная. Чаму рэкамендавалі ўзнагародзіць менаві-та Марыю Стэфанаўну? У яе вялікі стаж работы, надойвае малака больш за іншых. Некалькі гадоў таму, калі ўкамплектоўвалі жывёлай новы малочнатаварны комплекс у Карпачове, з фермы забралі самых высокапрадукцыйных кароў. Перад калектывам ставілася задача абнавіць пагалоўе за кошт уводу пяршачак. Марыя Барыла адразу папоўні-ла сваю групу нецялямі, што дазволіла выбракаваць нізкаўдойных. Дзякуючы правільнаму падыходу, пяршачкі парадавалі высокай прадукцыйнасцю. За чэрвень сёлета валавы надой у групе склаў каля 8,5 тоны малака, а ў іншых — 4,5. І гэта пры аднолькавых умовах работы і рацыёнах кармлення.


Галоўнае пажаданне аператарам машыннага даення — дабівацца высокіх вытворчых вынікаў. Прыклад ёсць з каго браць.
Наступны прыпынак старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК — у ААТ "Чэрасы" на комплексе па адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы. Тут герой дня — даглядчыца цялят на дарошчванні Фаіна Грэцкая.


На прахадной сустрэлі дырэктара Алега Януковіча. Мінулі доўгі калідор бытавых памяшканняў, добраўпарадкаваную ўнутраную тэрыторыю, пераступілі праз апрацаваныя спецыяльным растворам дэзпадушкі і трапілі ў жывёлагадоўчае памяшканне, дзе шмат боксаў. У кожным—вялікая група гадаванцаў.


Хтосьці з аператараў гучна крыкнуў: "Трэба прымаць маладняк!".
—Мы бяром пад апеку цялят, укамплектоўваем групы. У кожнай прыкладна па 100 галоў. Гадуем, пакуль не набяруць у вазе больш за тры цэнтнеры. Затым перадаём бычкоў у старэйшыя адкормачныя групы. Цялушак ад-праўляем у асобныя гурты для ўзнаўлення дойнага статку. Прымаем "навабранцаў",—расказвае Фаіна Паўлаўна і вядзе да сваіх гадаванцаў.


Яны чыстыя, адкормленыя. У кармушках удосталь правяленай травы, здробненай "Гаспадаром". У рацыёне камбікорм.
— Механічнай раздачы ў цэху дарошчвання няма. Праходы вузкія, нават малы трактар не заедзе, — тлумачыць дырэктар гаспадаркі.
Ля дзвярэй вялікая трохколая тачка, напоўненая травяністай масай. На ёй Фаіна Грэцкая дастаўляе з дваравой кармавой пляцоўкі сняданак, абед і вячэру цялятам.


Леанід Хахель не адрывае работніцу ад справы. Тут жа ўручае ўзнагароду за шматгадовую працу, за дасягненне высокіх сярэднясутачных прываг маладняку. Фаіна Паўлаўна расказала, што на комплексе з 2004 года. Раней гандлявала у мясцовым магазіне. Нарадзілася трое дзетак і давялося перайсці на працу, дзе больш вольнага часу. Аднак неўзабаве трапіла пад скарачэнне. Так апынулася ў жывёлагадоўлі. Дзеці дарослыя. Дочкі атрымалі вышэйшую адукацыю, працуюць у горадзе, выйшлі замуж. Сын заняты ў ААТ "Чэрасы" на комплексе, гаспадарыць у будынку, дзе вялікія быкі. Жанаты, жыве асобна. У Фаіны Паўлаўны шмат унукаў. Кожнага хочацца пацешыць падарункам — гэта дадатковы стымул старацца на працы.


У рабочым графіку раённага прафсаюзнага лідара работнікаў АПК намечаны паездкі ў ААТ "Дрыгучы", "Туркова", "Міёрскі райаграсэрвіс", "Узмёнскі край", "Гвардзейскі", ВУПКУ "Міёрскі", дзе будуць узнагароджаны граматамі і прэміямі аператары машыннага даення Святлана Кашыра, Марыя Гудак, Таццяна Вішнеўская, Наталля Шульга, Аляксандр Ізаітка, жывёлавод Ірына Ганчарова.


Падчас акцыі "Наш жывёлавод" ужо ўшанаваны Людміла Маслоўская з УП "Цітова", Нэля Януць з ААТ "Папшулі", Марыя Красько з ААТ "Мікалаёўскі", Наталля Валынец з КУП "Язна", Зоя Гаўрыльчык з ААТ "Наўгароды", Людміла Пяткевіч з ААТ "Любінова", Святлана Вармахоўская з СУП "Павяцце", Ганна Конах з ААТ "Мерыца", Ганна Маляўка з ВУПКУ "Міёрскі". 

Віншуем лепшых работнікаў жывёлагадоўлі з узнагародамі і шчыра дзякуем за малочную і мясную прадукцыю, якой яны праз ААТ "Полацкі малочны камбінат" забяспечваюць насельніцтва нашага раёна, вобласці, рэспублікі, і нават за мяжой.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта