Авторизация
 

У чаканні жніва ў Міёрскім Цэнтры перападрыхтоўкі

 Эліза БЛАЖЭВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

На мінулым тыдні ў вучэбных класах Цэнтра падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі рабочых займалася група аграрыяў, якія забяспечаць належны рэжым работы сушыльных агрэгатаў у перыяд жніва.

—Збожжавыя зернесушыльныя ўстаноўкі—самы адказны і вельмі складаны ўчастак,—адзначае кіраўнік Цэнтра Генадзь Кандратовіч.—Курсы перападрыхтоўкі праводзяцца штогод, каб замацаваць навыкі і веды па наладцы, рэгуліроўцы і абслугоўванні абсталявання, якое забяспечвае працэсы загрузкі, ачысткі і сушкі зерня. Надзейнасць і якасць яго работы ў многім залежыць ад машыністаў. Яны павінны быць кампетэнтнымі ў механіцы, электрыцы і электроніцы.


 —Многія з нашых навучэнцаў з багатым прафесійным вопытам за плячыма. Але паўтарэнне—маці вучэння,—дапаўняе майстар навучальнай установы Эдуард Масла. —Узгадалі правілы падрыхтоўкі і абслугоўвання зернеачышчальнага і зернесушыльнага абсталявання, забеспячэнне правільных рэжымаў настроек, умовы прадухілення аварыйных сітуацый, выпраўленне няспраўнасцей…—усё, што спатрэбіцца пры рабоце на зернетаках.


 Перападрыхтоўку ў Цэнтры прайшлі 32 работнікі з дванаццаці гаспадарак. Самыя вялікія групы з ААТ "Папшулі" (вучыліся Сяргей Бельскі, Ігар Гваздоўскі, Сяргей Ісаковіч, Аляксандр Мятла, Руслан Свяцкі), УП "Павяцце" (Міхаіл Гарноўскі, Дзяніс Дзедушкевіч, Аляксей Далговіч, Цімур Альхімовіч) і КУП "Язна" (Аляксандр Басянок, Аляксандр Вайцяховіч, Міхаіл Пучкоўскі, Тадэўш Захарэвіч). З ААТ "Мікалаёўскі" і "Любінова" прыехалі на вучобу па тры чалавекі, з ААТ "Туркова", "Мерыца", "Узмёнскі край", УП "Цітова", ВУПКУ "Юбілейны" і "Міёрскі"—па два, з ААТ "Чэрасы"—адзін.


—Заняткі праводзілі майстры вытворчага навучання Алег Цітовіч і Эдуард Масла, начальнік энергаінспекцыі Уладзімір Томка, старшы інспектар нагляду і прафілактыкі МНС Алег Бунта, інжынер па тэхніцы бяспекі і ахове працы ўпраўлення сельскай гаспадаркі Аляксандр Чапулёнак. Таму ў цэнтры ўвагі былі не толькі шматлікія тэхнічныя аспекты абслугоўвання і наладкі сушыльных агрэгатаў ЗСК-40ШЖ, ЗСШ-40, СЗК-8, СЗК-10, але і пытанні аховы працы, пажарнай і электрычнай бяспекі,—падкрэслівае Генадзь Кандратовіч.—Спадзяёмся, што атрыманыя падчас вучобы веды нашы слухачы паспяхова прыменяць на практыцы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 629
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 966
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 691
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 652
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта