Авторизация
 

Лідар корманарыхтоўкі з ААТ "Туркова"

 Эліза БЛАЖЭВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Вясной Анатоль Протас на энерганасычаным трактары з чызелем забяспечваў фронт работы сеяльшчыкам ААТ "Туркова", а ў сезон корманарыхтоўкі зачапіў за "Беларус" шматтонны "ПІМ-40" для перавозкі зялёнай масы. Як аказалася, трапіў у лідары не толькі раённага, але і абласнога спаборніцтва. Неаднаразова яго прозвішча сёлета заносілася на Дошку гонару абкама прафсаюза. На 26 чэрвеня ён займаў на корманарыхтоўцы перадавую пазіцыю па "танажы" сярод кіроўцаў "МТЗ-1221". 

Ці ўдасца ўтрымацца на п'едэстале? Анатоль Протас вытрымлівае высокія і напружаныя тэмпы работы, а тэхніка, на жаль, падвяла. Трактар зараз на рамонце. За дзень перавозіў каля 100 тон зялёнай масы і больш. Пакуль выпраўляе няспраўнасць трансмісіі, калегі павялічваюць аб'ёмы транспарціроўкі зялёнага корму. Навярстаць упушчанае няпроста, але пастараецца. Не ўдасца выйсці на высокі рубеж на першым укосе траў, пастараецца на ўборцы кукурузы на сілас.


Амаль штогод Анатоль Анатольевіч на корманарыхтоўцы займае прызавыя месцы ў раённым спаборніцтве, атрымлівае граматы райсельгасхарчу.


У адміністрацыі ААТ "Туркова" адзначаюць, што ёсць у "скарбонцы" нашага перадавіка і больш высокая ўзнагарода. Аднойчы ўдзельнічаў у абласным свяце, дзе ўшаноўвалі касцоў. У міёрскую дэлегацыю ўваходзілі тады Сяргей Алеська, які працаваў на "КВК-800", і Алег Станкевіч—трактарыст-транспарціроўшчык. Усе з адной гаспадаркі!


За апошнюю пяцігодку для Анатоля Протаса самы рэкордны 2012-ы: даставіў з поля да прыфермскіх траншэй 18057 тон "зялёнкі". З той пары яшчэ нікому на Міёршчыне не ўдавалася дасягнуць такіх вышынь. Анатоль сцвярджае, што сёлета не атрымаецца ўстанавіць новы рэкорд, бо ўраджайнасць травы невысокая.


Працавітасць у характар перадавога механізатара закладзена з дзяцінства. Нарадзіўся і вырас у вёсцы, дзе адбылося станаўленне як прафесіянальнага вадзіцеля, трактарыста, камбайнера, сем'яніна.


—Першыя гады ў сельгасвытворчасці прайшлі за баранкай "ГАЗ-52". Пазней шчыраваў на ЗІЛе, а калі яго спісалі з-за тэхнічнай зношанасці, сеў за руль трактара,—адзначае Анатоль.—Агульны працоўны стаж адлічваецца з 1988 года. З 2004-га—кіроўца "сталёвых коней". Ужо дзесяць сезонаў на корманарыхтоўцы адвожу зялёную масу. Работа не складаная.


Працоўны дзень падчас касавіцы пачынаецца ў 8 гадзін, заканчваецца ў 19.00. Ёсць час і на хатнюю гаспадарку.
—Карову ўжо не трымаем, свіней і курэй гадуем,—кажа жонка Таццяна Віктараўна. Яна працуе ў бухгалтэрыі гаспадаркі.—Калі пачынаецца жніво, муж вяртаецца дадому на змярканні. Да гэтага стаўлюся з разуменнем.


—Школу камбайнераў прайшоў на "ДОНе". Затым быў перапынак. Але таварыства атрымала новы "КЗС-1218" і прапанавала працаваць на ім. З той пары шэсць сезонаў запар абмалочваў збажыну. У 2014-ым у бункеры было 1155 тон зерня (заняў трэцяе месца ў раённым спаборніцтве). У 2015-ым павялічыў намалот да 1379 тон і выйшаў на другую пазіцыю,—прыгадвае Анатоль Протас.—Не за гарамі жніво, а таму ўжо трэба рыхтавацца да выезду на хлебную ніву.


—У сям'і ёсць пераемнік, якому можаце перадаць вопыт кіравання тэхнікай?—цікаўлюся ў Анатоля Анатольевіча.
—Сына не маю, а дачка Кацярына ў Полацкім каледжы асвоіла спецыяльнасць, звязаную з турызмам, гасціннасцю і экскурсаводствам. Цяпер працягвае вучобу ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Хіба што ўнучок Саша ўпадабае тэхнічную прафесію. Дачка з зяцем часта да нас прыязджаюць, для малога вёска—звыклы асяродак. За руль трактара, камбайна не садзіўся, яму няма трох гадоў. А вось за баранкай легкавіка ўжо "бібікае".


Напрыканцы размовы трактарыст назваў руплівых механізатараў, з якімі працуе на транспарціроўцы зялёнай масы—Івана Савуця, Алега Станкевіча, Анатоля Мядзельца, Аляксандра Прашкевіча. Падзякаваў токару Аляксандру Панізніку і зваршчыку Юрыю Панізніку за дапамогу ў экстраным рамонце трактара. Інжынерная служба турбуецца пра забеспячэнне дэталямі, а дырэкцыя—пра выдзяленне грашовых сродкаў на іх закупку. Адзначыў, што запчасткі да трактараў вельмі дарагія і купіць іх можна толькі па папярэдняй аплаце.


—Пад сенакосамі і пашамі ў нас вялікая плошча, бо буйной рагатай жывёлы шмат. Запас кармоў ствараем аб'ёмны. На адну галаву жывёлы сёлета ўжо ёсць па 10 цэнтнераў кармавых адзінак. Значны ўклад у стварэнне кармавой базы ўнёс і Анатоль Протас, руплівая праца якога адзначана на абласной Дошцы гонару,—падкрэслівае дырэктар ААТ "Туркова" Іван Юрашак. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта