Авторизация
 

Спяшаюцца выехаць з мехдвара ААТ "Туркова"

Спешат выехать из мехдвора ОАО "Турково"Эліза БЛАЖЭВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

У сельгасвытворчасці на важныя ўчасткі заўсёды накіроўваюць самых дысцыплінаваных, сумленных. Тых, хто разумее, што ў тэхналагічным вытворчым ланцужку ён — незаменнае звяно. У ліку такіх "Чалавек года Міёршчыны-2016", перадавік сельгасвытворчасці Расціслаў Шаўлюга (на здымку злева), які прыкіпеў душой да вёскі з роснымі раніцамі і вячэрнім спевам салаўя, да тэхнікі, да працы грамадой. Вясной трактарыст у складзе мехатрада шчыруе на палетках на энерганасычаным "МТЗ" з культыватарам, у перыяд касавіцы садзіцца за руль магутнага "КВК-800" і імкнецца працаваць без прастояў, з поўнай аддачай.

 

—Трава сёлета з-за майскага холаду прыпыніла рост, а таму ў першыя тыдні корманарыхтоўкі са шматгектарнай плошчы выхад здробненай травяной масы малы. Штодзённа здрабняў толькі 280-300 тон зялёнкі. Цяпер прайшлі дажджы, прыгрэла сонца і расліны пацягнуліся ўгору, павялічылася ўраджайнасць, адпаведна і выхад масы большы,—расказвае перадавы трактарыст Расціслаў Шаўлюга, які спяшаецца выехаць з мехдвара ААТ "Туркова" на аддаленыя сенажаці. Там дзякуючы старанню трактарыстаў з ротарнымі касілкамі ўжо ляжыць у пракосах правяленая трава. Спешат выехать из мехдвора ОАО "Турково"На другім камбайне скіроўваецца на корманарыхтоўку Валерый Яроменак. Расціслаў Паладзьевіч характарызуе напарніка як руплівага работніка і важнага памочніка. Ён ужо на заслужаным адпачынку, але ў летні прыпар па просьбе дырэкцыі гаспадаркі садзіцца за руль "КВК-800". Два камбайны—сіла, работа спорыцца.


Летась Расціслаў Шаўлюга здрабніў 36 881 тону зялёнай масы. Гэта самы высокі паказчык на Міёршчыне. Сёлета, напэўна, не ўдасца дацягнуцца да мінулагодняга ўзроўню, бо ўраджайнасць не такая высокая. Але магчыма, сітуацыя выправіцца—травы чуйна рэагуюць на вільгаць і цяпло. Расціслаў Паладзьевіч старанна падрыхтаваў да адказнай пары камбайн. Мае шматгадовы вопыт і штодзённа сочыць за станам усіх рабочых вузлоў, па меры неабходнасці рэгулюе рабочыя органы. Дабіваецца высокай выпрацоўкі, але пры гэтым не перагружае тэхніку.


Прыгадаў механізатар, што раней яму давялося працаваць на "КСК-100". Той камбайн не ідзе ні ў якое параўнанне з высокапрадукцыйным, камфортным у эксплуатацыі і абслугоўванні "КВК-800", якім кіруе цяпер.


—Быў час, калі я і вадзіцелем працаваў, і… поварам,—усміхаецца перадавік сельгасвытворчасці.
На пытанне, дзе лягчэй—ля кухоннай пліты ці ў кабіне "Беларуса", адказвае, што ўсюды свае плюсы і мінусы. Прыгадаў, як пасля заканчэння школы асвойваў тэхнічную спецыяльнасць у Відзаўскім СПТВ. Там пазнаёміўся з дзяўчынай з Шаркаўшчынскага раёна. Марына вучылася на лабаранта хіміка-бактэрыялагічнага аналізу.


—Летам скончыў вучобу, а восенню—10 лістапада 1987 года—мы ажаніліся. Праз два тыдні апрануў салдацкую форму. Трапіў ва Украіну ў Івана-Франкоўскую вобласць у ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння,—расказвае Р. Шаўлюга.—Але дачынення да тэхнікі ў арміі не меў. Пасля курса маладога байца і прысягі накіравалі вучыцца на повара. Быў і "першы блін комам": насыпаў макароны ў халодную ваду, яны зліпліся. Між тым, за тры гады службы добра авалодаў армейскай спецыяльнасцю. Навучыўся не толькі бульбу чысціць, крупяныя кашы ды макароны варыць, але і больш смачныя стравы гатаваць. Дома гэтым займацца часу няма, хіба толькі зімой.


У 1989 годзе пасля дэмабілізацыі з арміі Расціслаў па рэкамендацыі старэйшага брата Мікалая працаўладкаваўся ў Полацк вадзіцелем на птушкафабрыку. Пасля распаду СССР эканоміка прадпрыемства пахіснулася і пачалі скарачаць штат. Расціслаў звольніўся, пераехаў з сям'ёй, у якой ужо былі дзеці, у Шаркаўшчынскі раён у калгас імя Фрунзе—на радзіму жонкі. Працаваў на машыне, трактары. Калі занядужылі бацькі, якія жылі ў вёсцы Сталярова ў Туркоўскім сельсавеце, вярнуўся дадому.


—Было гэта дваццаць гадоў таму. Здаецца—нядаўна. Між тым, шмат перамен адбылося,—канстатуе Расціслаў Паладзьевіч.—Няма калгаса "1-е Мая", дзе пачынаў працаваць. Выраслі нашы з Марынай дзеці, сталі на ногі. Маем трох унучак—Арыну, Ксюшу, Насцю ды самага маленькага ўнучка Сашу, якому трэці гадок. Разам з мамай Светай і пяцігадовай сястрычкай Насцяй цяпер ён гасцюе ў нас.


З чатырох дзяцей механізатара толькі Святлана звязала лёс з горадам. Закончыла каледж і працаўладкавалася ў Полацку на фабрыку швачкай. Трое сыноў сталі аграрыямі. Сяргей і Саша—электрагаза-зваршчыкі. Працуюць у ААТ "Жвіранка" ў Шаркаўшчынскім раёне. Малодшы Дзмітрый сёлета закончыў Полацкі сельгасліцэй, атрымаў прафесію вадзіцеля, плануе прадоўжыць вучобу на механіка.


Расціслаў Паладзьевіч падкрэсліў, што праца сельскага механізатара мае пэўныя адметнасці. Адна з іх — прачынацца з першымі пеўнямі, а класціся спаць, калі наваколле ўжо пад покрывам ночы. Да такога графіку прывык з маленства, прывучыў і сваіх дзяцей. 

 

На здымках: 1. Перадавік сельгасвытворчасці Расціслаў Шаўлюга (на здымку злева); 2. механізатар ААТ «Туркова» Валерый Яроменак.

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 386
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 30 937
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 814
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 555
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 722
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2017
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2017
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта