Авторизация
 

Непарыўнае адзінства Віталя з Міёрак-2

Неразрывное единство Виталия из Миорок-2Леанід МАТЭЛЕНАК

 

Не застануцца яго выбаршчыкі з Маладзёжнай акругі №7,  ды і ўсе сяльчане, што жывуць на тэрыторыі падсобнай гаспадаркі, без касілкі, грабляў або прэса на сенакосе, зерняўборачнага камбайна на жніве.

 

Віталь Няміра — найперш гаспадарнік. Яго рабочы дзень цяпер пачынаецца роўна ў сем раніцы (а падчас сяўбы — на гадзіну раней) на базе райаграсэрвісу. Тут у кабінеце дырэктара адбываецца ўдакладненне планаў, размеркаванне тэхнікі і людзей. У тым ліку і на патрэбы падсобнай гаспарадкі, якой кіруе Віталь Станіслававіч.


Потым — справы штодзённыя, прывычныя для чалавека з агранамічнай адукацыяй: ідзе догляд пасеваў. Заняты падрыхтоўкай да корманарыхтоўкі: усе значныя плошчы і невялікія кавалачкі пад травастоем абследаваў, ацаніў, вызначыў лепшыя для атрымання сена і сенажу. Занепакоены, што сёлета натуральныя лугі і сеяныя травы абяцаюць меншы ўраджай. Цяпер выбірае аптымальны тэрмін і лепшыя ўмовы для пачатку сенакосу.
Магчыма, выручыць кукуруза? Усходы добрыя на ўсёй 195-гектарнай плошчы. Але ці хопіць "каралеве" цяпла і вільгаці?


З травастоем звязаны і справы ў жывёлагадоўлі. Варыянты абдумае, пакуль імклівы "Жыгуль" бяжыць па асфальце да фермы "Пячонкі" ці па нядаўна адрамантаванай па ўласнай ініцыятыве гравійцы да "Масаніхі". Надоі трэба нарошчваць. Як гэтага дасягнуць хутчэй? Трэба выпрацаваць праграму з нядаўна прызначаным заатэхнікам.


Калектыў у падпарадкаванні Віталя стабільны — чатыры дзясяткі мясцовых жыхароў. Даводзіцца не толькі арганізоўваць іх працу на вытворчасці, але і задавальняць асабістыя просьбы. Гэта непадзельна, ён кіраўнік на вытворчасці, а яшчэ дэпутат Перабродскага сельскага Савета. Ужо трэцяе скліканне. Вось і даводзіцца вырашаць прыватныя пытанні па апрацоўцы і абмалоце агародаў. У гэтай справе ў яго свая стратэгія: лепш накіроўваць трактары з плугамі ці культыватарамі не на асобны прысядзібны ўчастак, а на ўсе ў вёсцы. Тым больш, што ў Камянполлі, Ігнаціках, Буянаве, Дворышчы ці тых жа Міёрках-2 коней і ўласнай тэхнікі мала, аплата за паслугі аграсэрвісу невялікая. Ды і менее сельскіх жыхароў, агародаў — таксама. Вось у Марцінаўцах застаўся адзін жыхар, невыкарыстоўваемыя ўчасткі ля дамоў тут узаралі летась, сёлета паменела незасаджаных і незасеяных кавалачкаў у Камянполлі. Пры гэтым попыт на арганіку захаваўся. Днямі машына развозіла гной з ферм па навакольных вёсках.
Плугі даводзіцца пускаць у справу і па той прычыне, што невыкарыстоўваемыя землі адразу імкнецца захапіць злосны шкоднік — баршчэўнік. Дзе тэхніка не пройдзе, у насаджэннях і ля будынкаў змагаюцца з ім уручную. Дапамагаюць хімпрэпараты. Але справа гэта клопатная і, скажам так, не танная. Адна літровая бутэлечка каштуе 250 рублёў, хапае яе на 20-30 сотак зарасцяў. Яшчэ работніку патрэбен апырсквальнік, спецадзенне і сродкі асабістай абароны, не кажучы пра заробак. Такім чынам небяспечныя расліны выкаранялі ў Камянполлі, Янове. Проста вымушаны ісці далей.
Віталь Станіслававіч жыве ў прыватным доме ў райцэнтры. Клапоціцца пра добраўпарадкаванне сядзібы і нават адзначаўся ў раённым аглядзе-конкурсе. Трымае хатнюю жыўнасць. Значыць, ведае праблемы і цяжкасці ў вядзенні асабістых гаспадарак, з якімі сутыкаюцца іншыя. Дапамагае вяскоўцам іх вырашаць. Не застануцца яго выбаршчыкі з Маладзёжнай акругі №7, ды і ўсе сяльчане, што жывуць на тэрыторыі падсобнай гаспадаркі, без касілкі, грабляў або прэса на сенакосе, зерняўборачнага камбайна на жніве.


Радуецца Віталь Няміра, што выбіраюць для будаўніцтва жылля яго Міёркі-2 маладыя сем'і. Засмучаецца, што пакуль не можа паўплываць на захаванне сядзібы ў Камянполлі. Не толькі па гэтай прычыне патрэбна большая падтрымка ўчастковага, але ён адзін на некалькі сельсаветаў. І штодзённы клопат — сельгасвытворчасць. Усё непарыўна звязана. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта