Авторизация
 

Святлана Масла шчыруе на Павяцкай ферме

Светлана Масло усердствует на Повятской ферме

Эліза БЛАЖЭВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА 

У ліку працавітых вяскоўцаў работнікі адміністрацыі СУП "Павяцце" вылучаюць Святлану Масла, якая рупліва даглядае цялят на дарошчванні, і на ўласным падворку шчыруе. Яшчэ яна добрая маці, выхавала дваіх дзяцей. Карыстаецца павагай сярод вяскоўцаў за добрасуседскія адносіны, таварыскасць, ураўнаважаны характар.

 

Мама Святлана лічыць, што ў Павяцці такой пахвалы заслугоўваюць многія.
—У маю групу цяляткі набіраюцца з прафілакторыя. Яны маленькія і вельмі ўразлівыя да хвароб. Засцерагчы іх ад інфекцый—мая галоўная задача. Пра здароўе гадаванцаў сведчыць знешні выгляд. Калі гладзенькія і жвавыя—усё ў парадку, і сытнае кармленне дасць добрыя прывагі. Калі поўсць уздыбленая, стаяць яны калматыя і згорбленыя, не спяшаюцца есці, то гэта нядобрыя сімптомы. Хворы маладняк хутка страчвае вагу, на аднаўленне яе пасля лячэння спатрэбіцца шмат дзён. Каб перадаць цялят з малодшай групы дарошчвання ў старэйшую, трэба шмат паняньчыцца,—падкрэсліла цялятніца, сустрэўшы нас на асабістым падворку. Жанчына прысела на лавачку, побач уладкаваліся тры каты, якіх яна пачаргова пагладжвала.


—Чым больш ім увагі, тым больш нахабнічаюць,—каменцірую паводзіны "мурлыкаў".—Разумеюць, што настрой у гаспадыні добры, пры чужых сварыцца не будзеце…


—Сапраўды, свойская жывёла адчувае і дабрыню чалавека, і яго строгасць. Не дзіўна, што добра разумее за якую правіннасць гаспадары могуць хварасцінкай адсцябаць, а калі папесцяць,—разважае субяседніца.—І цяляткі на ферме за некалькі тыдняў вучацца распазнаваць не толькі інтанацыю голасу даглядчыка, але і яго жэсты. Раніцай як па камандзе ўскокваюць і спяшаюцца насустрач. І гэта не проста інстынкт атрымаць корм.
Пра сваіх гадаванцаў даглядчыца расказвае з пяшчотай, але коратка: "Стараюся, каб не хварэлі, каб сытна накарміць. Яны ж, як малыя дзеці, патрабуюць апекі".


Святлана асаблівых сакрэтаў догляду не ведае, але пастаянна сочыць, каб посуд для паення быў чыстым, гэта папярэджвае дыспепсію. Для прафілактыкі прастудных захворванняў зімой абавязкова падагравае прывезенае з фермы малако. Цёпленькае вельмі апетытнае. Халоднае ж застанецца некранутым. Прывучае да сухога камбікорму. А па меры падрастання жывёлы дапаўняе рацыён сенам. Старэйшым цялятам замест цэльнага малака выпойвае замяняльнік. Ён больш багаты на пажыўныя рэчывы, якія патрэбны для хутчэйшага росту і паўнацэннага развіцця.


—Яшчэ важна, каб не было скучанасці ў стойлах. У мяне, напрыклад, у кожнай клеці па пяць-шэсць цялят, а то і менш,—адзначае С. Масла.—У барацьбе з пнеўманіямі перашкаджае залішняя вільгаць у памяшканні. Таму важна своечасова мяняць подсцілку. Калі ў клетках суха, то і вялікі мароз не страшны. Чысціць стойлы Святлана ўручную. Падстаўляе моцнае плячо муж Валерый, які таксама працуе на ферме. Жанчына не скардзіцца на цяжкасці, падрэслівае, што ў сельгасвытворчасці нічога лёгкага не бывае. Ведае пра гэта змалку.


Калісьці Святлана закончыла Полацкі педагагічны каледж, але настаўнічаць не давялося. Выйшла замуж, нарадзіла дваіх дзетак. Гэта моцна прывязала яе да сельскай мясцовасці, дзе працаваў муж Валерый. Тут было жыллё і родныя дапамагалі даглядаць дзяцей. Пэўны час працавала паштальёнам. Затым тры гады бібліятэкарам у школе, пакуль не вярнулася з водпуску па доглядзе за дзіцяці папярэдніца. Адтуль прыйшла на ферму.
Дзеці ў сям'і Маслаў ужо выраслі, а таму можна на ферму раней скіравацца, ля цялятак даўжэй затрымацца. Дачка Іна жыве і працуе ў Віцебску на абутковай фабрыцы. Замужам. Сын Руслан закончыў Віцебскае вучылішча імя Шмырова, атрымаў спецыяльнасць слесара па рамонце аўтамашын. Цяпер служыць у Віцебску ў паветрана-дэсантных войсках.


Пакуль у сям'і Маслаў дзеткі былі пад бацькоўскім крылом, то актыўна дапамагалі. Цяпер клопаты па гаспадарцы кладуцца на плечы Святланы і Валерыя. На падворку ёсць конь, свінні, дзве каровы і столькі ж цялят. Парасючкоў вырошчваюць, каб мець мяса. Кароў трымаюць, каб здаваць малако. Не сказаць, што даход вялікі, але заўсёды дарэчы. Конь—незаменная цяглавая сіла пры апрацоўцы агародаў, перавозцы сена, зборы ўраджаю.


—Ёсць у нас і яшчэ адзін "утрыманец", які патрабуе карпатлівага догляду,—усміхаецца Святлана. —Гэта машына. Яна ў нас не новая, а таму Валерыю нярэдка даводзіцца закасваць рукавы і рамантаваць. Затое і ў Міёры едзем, і ў Віцебск да сына.


—Без Руслана сумуем. Ды і яму дадому хочацца,—падкрэслівае Святлана. —Пасля заканчэння вучылішча ён працаваў у мясцовай гаспадарцы. Думаю, што пасля дэмабілізацыі работа таксама знойдзецца.


Моладзь у вёсцы патрэбна, бо за ёй будучыня. Некалі і Святлана з мужам не спалохаліся сельскага жыцця, засталіся побач з бацькамі. Тады многія равеснікі звязалі жыцці з роднымі мясцінамі. Хочацца, каб і надалей у сяле на змену старэйшым прыходзіла моладзь. А яна ў Павяцці ёсць і на фермах, і ў майстэрні, што шчыра радуе.

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта