Авторизация
 

Сядзіба Мікуліных на Міёршчыне

Усадьба Микулиных на МиорщинеЖыццё ў карэнікаўцаў практычна хутарское. Аўталаўка наведваецца двойчы на тыдні, паштальён — яшчэ радзей. Таму нават газеты не выпісваюць. Сувязь з "вялікім светам" — тэлефон і тэлевізар. 

 

Сядзіба Мікуліных — адна з нямногіх, што засталася ад калісьці вялікай вёскі Карэнікі. Гаспадары прыдбалі яе, калі самі былі поўныя сіл, ды і суседзяў хапала. Працавалі ў калгасе "Ленінскі шлях". Ісафій Эдуардавіч на гусенічных трактарах ДТ-54 і ДТ-74, а Ніна Яфімаўна — на палявых работах. Нагадвае, што лён ірвала, кароў даіла. Расцілі чацвярых дзяцей, якія хадзілі ў школу ў Браслаўскі раён, туды бліжэй. Трое сыноў выраслі, стварылі сем'і і раз'ехаліся па наваколлі, малодшы застаўся пры бацьках. А яны — даўно пенсіянеры, займаюцца сямейнымі справамі, дамашняй жыўнасцю, агародам і садам. Сцвярджаюць, што раней усяго было больш, трымалі нават свінаматку і качак. Цяпер засталося што па сілах.
Мясціны тут прыгожыя, пагоркі чаргуюцца з балоцістымі нізінамі, паўсюдна зарасці хмызняку, лясы і пералескі.


Калі наезджаная гравійка прывяла да хаты, гаспадыня на вуліцы мыла ваненку. Патлумачыла, што рыхтуецца варыць сыр. З-за аддаленасці ад асфальту малаказборшчыку сюды наведвацца нявыгадна. Аднак нягожа, каб надой прападаў. А сыр спатрэбіцца і дзецям, якія ў выхадныя прыедуць, і ўнучачцы — студэнтцы-першакурсніцы лінгвістычнага ўніверсітэта — у сталіцу можна паслаць.


Гаспадар на калёсах толькі што прывёз подсціл у хлеў. Мікуліны цяпер трымаюць толькі каня, карову і курэй. Плануюць завесці парасят. Прыватная птушкаферма пашыраецца: па двары квактуха водзіць чародку стракатых куранят. Не лішнія тут і два звонкія сабачкі: каб ноччу папярэджвалі пра непажаданых лясных гасцей.


Жыццё ў карэнікаўцаў практычна хутарское. Аўталаўка наведваецца двойчы на тыдні, паштальён—яшчэ радзей, далекавата на веласіпедзе. Таму нават газеты не выпісваюць. Сувязь з "вялікім светам"—тэлефон і тэлевізар. Добра, што электралінія не падводзіць. Сыны не забываюць, арганізавалі ўстаноўку новых пластыкавых шклоблокаў. Зімой у будынку стала цяплей.
Хутарское, азначае—з разлікам у асноўным на ўласныя сілы. Пасадзілі бульбу, буракі і агародніну, пасеялі ячмень. Цяпер трэба даглядаць, палоць. Набліжаецца сенакос, яго вядуць звычайнай ручной касой. З дрывамі на зіму дазваляе справіцца бензапіла.


Як вольная хвілінка, Ісафій Эдуардавіч абавязкова вырвецца на рыбалку. Усе бліжэйшыя вадаёмы ведае дасканала, без улову не вяртаецца. Яшчэ адно захапленне—грыбы. Вясной страчкі, летам і восенню—баравікі, чорныя грузды. Белыя раней на Воўчай гары збіраў, цяпер сілы не тыя, а яна далекавата. Але ж ёсць яшчэ ельнікі ля Свідэршчыны, іншыя лясы і лясочкі. Сцвярджае, што пры такім занятку і за цэлы дзень не стомішся.
Сапраўды, у хутарскога жыцця свае перавагі і вартасці. Цячэ яно па старой завядзёнцы—спакойна і размерана. Галоўнае—не ленавацца.

 

Фота і тэкст Леаніда МАТЭЛЕНКА.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта