Авторизация
 

Звычайная сялянская сям'я ў Ніўніках

Обычная крестьянская семья в НивникахЗдаецца, звычайная сялянская сям'я ў Ніўніках Ульяны Маркелаўны і Васіля Феакціставіча Пашковых. Абодвум пад 70, але трымаюцца за гектар зямлі, і ўсе ўгоддзі дагледжаны. Гадуюць каня і карову, іншую жыўнасць і птушак. Пры патрэбе даглядаць агарод і нарыхтоўваць сена дапамагаюць старэйшы сын з нявесткай, якія жывуць непадалёку, ды малодшы з жонкай, што рэгулярна прыязджаюць з Браслава. Здаля зрэдку наведваецца дачка. І сёлета пасеялі ячмень, а вось з пшаніцай не пашанцавала — птушкі насенне павыбіралі. Таму пасадзілі бульбу і агародніну. Вырошчваюць пладовыя дрэвы і ягаднікі. А як без іх, калі наведваюцца ўнукі?!


У гэтыя дні жаданая госця маленькая браслаўчанка Настачка. Для бабулі з дзядулем дадатковым клопатам стала ўберагчы малую ад надта агрэсіўных, куслівых тутэйшых камароў і мошак.


Але не толькі асабістым жывуць Пашковы. Турбуюць кіраўніцтва гаспадаркі і сельсавета, што не надта старанна адносяцца да сваіх абавязкаў пастухі статка з фермы "Маляўкі". А гэта не менш за дзве сотні кароў і ўдвая больш цялят. Калі такія гурты толькі пройдуць па агародзе — ураджая ўжо не чакай.


Ці вельмі небяспечныя старыя дрэвы на могілках. Два з іх сын зрэзаў, дзе магчыма гэта зрабіць аднаму. На астатнія сем — сіл трэба больш і адпаведнае абсталяванне, каб надмагіллі не пашкодзіць.
Непакоіць, што не ўсе вяскоўцы дбаюць пра ўтрыманне сваіх сабак.


З вокнаў дома Пашковых добра бачна Ніўнікская маленная — стараверская царква. З яе купала непагадзь сарвала некалькі лістоў бляхі. Калі іх не вярнуць на ранейшае месца, разруха з вятрамі пойдзе далей, вільгаць пашкодзіць будынак. Звяртаецца Ульяна Маркелаўна да старшыні сельсавета з пытаннем, хто такія работы на вышыні можа выканаць. Пра грошы яна ўжо паклапацілася.


Занепакоенасць грамадскімі праблемамі і вызначыла тое, што Ульяну Маркелаўну аднавяскоўцы выбралі старэйшынай. Прызнанне аўтарытэту абавязвае. Вось і ходзіць яна па дварах, калі патрэбна ўдакладніць наяўнасць жыўнасці ў хлявах, пладовых дрэў і кустоў на ўчастках, нагадаць пра абкошванне, рамонт і афарбоўку жылля і агародж. У час веснавой апрацоўкі агародаў і жніва размяркоўвае тэхніку. Цікавіцца захаваннем графіка руху аўтамагазіна і яго асартыментам. А колькі ўзнікае іншы раз праблем ва ўзаемаадносінах суседзяў, у паводзінах людзей, калі патрэбна яе важкае слова! Права на яго Ульяна Маркелаўна заслужыла шматгадовай стараннай працай, сямейнай уладкаванасцю, адказнасцю.


Калісь была самай маладзенькай даяркай на ферме ў Яўцерашках. А як інакш, калі сям'я мнагадзетная, а бацька рана памёр. Шлях адзін — у калгас. Даіла ўручную спачатку 18, затым 22 каровы. Добра, што калектыве ўсе падтрымлівалі адна другую і парадай, і справай, падмянялі пры патрэбе. "І цяпер нагаварыцца не можам, як сустрэнемся", — сцвяджае жанчына.


Ужо потым на ферме ў Ніўніках з'явіўся малакаправод, паспявала падаіць і паўсотні кароў. І гэта пры тым, што расцілі з мужам траіх дзяцей, даглядалі гаспадарку. Цяпер тое напружанне адгукаецца рознымі недамаганнямі, а ранейшая няўрымслівасць, адказнасць, імкненне да лепшага засталіся.

 

Фота і тэкст Леаніда МАТЭЛЕНКА.

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта