Авторизация
 

У ААТ "Чэрасы"

В ОАО "Черессы"За кошт якіх фактараў гэта ўдалося, бо глебавыя і эканамічныя ўмовы тут не з лепшых?! З такім пытаннем звяртаюся да галоўнага агранома сельгаставарыства Уладзіслава КАРСЮКЕВІЧА.

 

Зрабілі высновы з вопыту папярэдніх гадоў, прадумалі арганізацыю работ, а людзі падтрымалі намаганні кіраўніцтва самаадданай працай, захаваннем працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны, — адзначыў Уладзіслаў Уладзіслававіч.


У чым заключалася "работа над памылкамі"?
—З восені не змаглі па розных прычынах, не ў апошнюю чаргу з-за ўмоў надвор'я і праблем з палівам, узняць зябліва, узаралі толькі палавіну патрэбнага, затое самыя цяжкія гліністыя глебы. На плошчах, плануемых для сяўбы яравога рапсу, унеслі фосфарныя і калійныя тукі.


Зімой асноўныя намаганні скіравалі на рамонт і падрыхтоўку тэхнікі. Фінансамі нас падтрымала галаўное прадпрыемства інтэграцыйнай структуры—Полацкі КХП. Такім жа чынам набывалі паліва на веснавыя палявыя работы. А кантроль за яго выкарыстаннем самы строгі: спецыяльны работнік замяраў узровень саляркі ў баках трактараў раніцай і вечарам.


Якую стратэгію распрацавалі на вясну?
—У сярэдзіне сакавіка ўзяліся за ворыва. Штодзень ім займаліся ад пяці да васьмі механізатараў. Старанне і ўменне праявілі Уладзімір Матэленак і Сяргей Міхайлаў на энерганасычаных "Беларусах-3022" з абаротнымі плугамі, са звычайнымі—Мікалай Грэцкі на МТЗ-1523, Міхаіл Пацеенак і Іван Біцель на МТЗ-1221, Сяргей Гагалінскі, Анатоль Шокель і Міхаіл Маскалькоў на МТЗ-82. За два тыдні ўзаралі ўсе 813 гектараў. Пры гэтым паступова перакідвалі механізатараў з тэхнікай на іншыя ўчасткі веснавых работ, найперш на падрыхтоўку глебы. А непасрэдна на сяўбе ў нас прызнаныя майстры Сяргей Міхайлаў, які асвоіў пасяўны агрэгат АПП-6Д, Мікалай Грэцкі з 7-метровай сеялкай "Лемкен" і Ігар Гаўрыловіч—з 3-метровай. На іх рахунку ўсе плошчы збожжавых і зернебабовых, яравога рапсу, аднагадовых траў, іншых культур.


Пачалі сяўбу з аўса ля Блажак, потым пераключыліся на зернебабовыя на супрацьлеглым баку гаспадаркі ля Казлоў, і далей кіраваліся гатоўнасцю глебы, а таксама планам размяшчэння культур. Нярэдка адначасова займаліся ячменем, рапсам, травамі.
Да яравога рапсу адносіны ў нас асаблівыя, бо гэта высокарэнтабельная культура. Сеялі яго толькі па зябліве, дзе з восені ўнесены мінеральныя ўгнаенні. Потым прыкатвалі каткамі, плошчы апрацоўвалі глебавымі гербіцыдамі.


Выкарыстанне "Дзвіны" дазволіла рана прыступіць да падкормкі азімых КАСам. Гэтым займаўся Міхаіл Маскалькоў. З хімпраполкай хутка справіліся Сяргей Гагалінскі і Анатоль Шокель. Апошні яшчэ падсяваў шматгадовыя травы па азімых і нават яравых зерневых—сумесь канюшыны з цімафееўкай, канюшыну па райграсу, які раней скосім на корм жывёле.


У пачатку мая Віктар Бескаравайны на МТЗ-82 з РДУ прыступіў да другой падкормкі карбамідам азімых, і хутка правёў работы на ўсёй 770-гектарнай плошчы.


З 15 мая Сяргей Міхайлаў выехаў з сеялкай на 350-гектарную плошчу, адведзеную пад кукурузу, яна ўжо засеяна. Глеба прагрэлася, "яблыневыя" замаразкі калі і будуць, закончацца да з'яўлення ўзыходаў "каралевы". Адзначу, што ў папярэднія гады кукурузай займалі да 420 гектараў, цяпер пераходзім на вырошчванне больш танных шматгадовых траў. Яны ўжо пасеяны на 315 гектарах, што на 26% больш раней плануемага. А насеннявод Ганна Валеўка клапоціцца пра насеннікі. Гэта таксама эканамічна выгадная справа. Дык вось, насенныя ўчасткі чырвонай канюшыны "Віцябчанін" занялі 100 гектараў, аўсяніцы лугавой—60, цімафееўкі—20, белага донніку—20.


Пад травы адвялі праблемныя пераўвільготненыя прыбалотныя ўгоддзі. Хвалюе толькі, што да іх дрэнны даезд, хаця і зрабілі два пераезды праз каналы. Вось бы аднавіць і старую прамую дарогу на Маляўкі міма гарадской звалкі!


А пакуль вельмі заклапочаны будучай корманарыхтоўкай. Гэтая кампанія для сельгаставарыства з вялікім комплексам па адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы (а там толькі цялушак на ўзнаўленне цяпер 1276) і пяццю малочнатаварнымі фермамі не менш важная, чым мінулая сяўба: не накормім статак—застанемся без грошай. У справу намячаем уключыць тры КВК і столькі ж кос (па два ўжо адрамантаваны), па двое грабляў і прэсаў, па столькі ж прычэпаў ПІМ і МАЗаў для адвозкі зялёнай масы. Вядома, тэхнікі патрэбна больш, асабліва для прасавання і перавозкі кармоў. У гэтым абяцае выручыць Полацкі КХП. Ужо ачышчаем траншэі для закладкі сенажу на жывёлагадоўчым комплексе.
Чым і як арганізавана кармленне жывёлы цяпер і будзе ў наступным, каб забяспечыць максімальную прадуктыўнасць дойнага і мяснога пагалоўя?—у працяг размовы з такім пытаннем звяртаюся да галоўнага заатэхніка ААТ "Чэрасы" Васіля МІЛЬЯНОВІЧА.


—Чатыры гурты кароў (690 галоў) і два цялушак перадзлучнога і злучнога ўзростаў (520 галоў) ужо пэўны час утрымліваюцца на пашах,—інфармуе Васіль Давыдавіч.—З-за халадоў травастой незайздросны, ужо цалкам стравілі ўчасткі для пасьбы, "залезлі" нават на палі, якія раней прадугледжваліся для сенакосу. Для нарыхтоўкі сена маем 370 гектараў цімафееўкі ў сумесі з канюшынай другога года карыстання. На сянаж пойдзе 780 га такіх траў першага года вырошчвання. Сілас будзе кукурузны, гэтая культура летась дала па 370 цэнтнераў зялёнай масы з гектара, сёлета ўсё зроблена, каб было не менш. Але многае залежыць і ад надвор'я.


Для павелічэння зімовых запасаў выкарыстоўваем любую магчымасць. Напрыклад, летась нават заклалі дзве траншэі сенажу з траў у ВУПКУ "Юбілейны", дзе не хапала ўласных сіл для ўборкі травастою.


Для падкормкі статка з вясны сёлета пасеяна 60 га жыта і 20—пшаніцы паблізу жывёлагадоўчых памяшканняў. Зялёную масу ўжо косім. Да мая хапіла ўласных запасаў зерня для вытворчасці канцэнтратаў, цяпер камбікармы пастаўляе Полацкі КХП. Усё разам узятае дазваляе паступова аднаўляць надоі, якія паменшыліся ў пераходны перыяд, доім па 10 кілаграмаў і больш ад каровы штодзень. Таварнасць малака наогул давялі да 98%, усё пастаўляем гатункам экстра.


Надой на карову ў ААТ "Чэрасы" ў мінулым годзе склаў крыху менш за 3500 кілаграмаў, а колькі патрэбна, каб фінансавае становішча гаспадаркі стала зусім стабільным?
—Мяркую, не менш за 4000.


Гэты ўзровень сёлета дасягальны?
—Не рызыкну прагназаваць, вясна выдалася вельмі неспрыяльная.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта