Авторизация
 

Адпрацаваў механізатарам у калгасе "Парыжская камуна" на Міёршчыне

Отработал механизатором в колхозе "Парижская коммуна" на МиорщинеРычард Пятровіч Сінкевіч усё жыццё адпрацаваў механізатарам у калгасе "Парыжская камуна". Нагадвае, што правёў 20 пасяўных з сеялкай СЗУ-3,6, 15 сезонаў абмалочваў збожжавыя на зернеўборачных камбайнах. Яшчэ араў, нарыхтоўваў кармы, ды і чаго толькі ні рабіў. Так, было цяжка, часта ад вясны да восені даводзілася знаходзіцца ў полі, як кажуць, ад цямна і да цямна. Але гэта не надта стамляла, бо бачыў вынік уласнай працы і старання іншых хлебаробаў. Нядрэнна зарабляў і сваечасова атрымліваў заробак. Пастаянна пераконваўся ў гаспадарлівасці кіраўніцтва сельгасарцелі. Адным словам, гэта чалавек, якому ёсць што параўнаць.

 

Калі на пасаду старшыні ў "Парыжскую камуну" прыйшоў Іосіф Зіноўевіч Майдзін, пачынаць яму было цяжка,—адзначае Рычард Пятровіч. —Але чаго чакаць былому фінансаваму работніку, які воляй вышэйшага кіраўніцтва нечакана ператварыўся ў аграрыя. Толькі па адукацыі ён эканаміст, а таму ўмеў лічыць, разлічваць і планаваць. Хутка пераймаў станоўчы вопыт, не грэбаваў парадамі старэйшых сялян. Разбіраўся ў людзях, абапіраўся на намеснікаў, спецыялістаў, брыгадзіраў і звеннявых. Таму невыпадкова паступова калгас стаў адным з лепшых у раёне, узбуйняўся за кошт бяднейшых суседзяў. І мы, радавыя работнікі, ганарыліся гэтым.

 

Так, тады літр саляркі каштаваў толькі 7 капеек, калі літр малака даваў 20. Але каб мець грошы не толькі на паліва, у кожнай брыгадзе, а пазней на вытворчых участках трымалі па гурту кормнікаў-бычкоў не менш чым у сто галоў, а ўсяго атрымлівалася з паўтысячы. Старшыня палічыў, што ў час інтэнсіўнага росту апраўдана падкормліваць гэты статак бульбай, таму не толькі выкарыстоўвалі клубні з калгасных палеткаў, але і закуплялі іх у насельніцтва. Атрымлівалася карысць для гаспадаркі і быў стымул для вяскоўцаў.


Пра сябе думаю, калі цяпер у сучаснага дырэктара "пра запас" няма такога выратавальнага гурта, пад нож у выпадку неадкладнай патрэбы ў фінансах пойдзе дойнае пагалоўе? Хаця, з другога боку, навошта трымаць у статку рагулю, якая дае за дзень 3-4 літры малака.
Каб мець "хуткія" грошы, адно з жывёлагадоўчых памяшканняў пераабсталявалі пад птушкаферму, на першым часе не зусім лягальна. Яйкі і бройлераў прадавалі ў буйных гарадах і мясцоваму насельніцтву.


Дарэчы, у памяці, што ў "Парыжскай камуне" на фермах утрымлівалася па 6 тысяч і больш галоў буйной рагатай жывёлы (цяпер прыкладна ў тры разы менш), і яго забяспечвалі кормам, які нават прадавалі суседзям. Нарыхтоўваць іх пачыналі рана. Асабіста я на "Віхры-1,8" здрабняў зялёную масу пялюшкі, канюшыны і іншых траў для сенажу і сіласу, пазней падыходзіла пара сланечніку і кукурузы. Яўген Антонавіч Рынкевіч на нямецкай касілцы займаўся сенам. Калі з'явіліся прэсы, у поле яны выходзілі толькі пад абед, калі раней скошаны травастой добра высахне, не застанецца і следу ад расы. Таму рулоны ніколі не пакрываліся цвіллю, сена для цялятак і дойных кароў пахла летам і пасярэдзіне зімы. А галоўнае, ніводзін кавалачак канюшыны, пялюшкі, не кажучы пра кукурузу, не заставаўся не ўбраным. Прытым, рабілі ўсё не такой магутнай і дасканалай, як цяпер, тэхнікай.


Скажаце, людзі былі іншымі? Магчыма, гарт больш цяжкага пасляваеннага жыцця адчуваўся, адмаўляць гэтага не стану. Але яшчэ была належная арганізацыя працы і магчымасць зарабіць —вось асноўныя стымулы. Мяне таксама цікавіла, якую суму атрымаю ў сярэдзіне і канцы кожнага месяца. Бачу, што сітуацыя з гэтым прынцыпова не памянялася. Пацвярджэннем служыць сучасны факт: некалькі сем'яў механізатараў, дарэчы, умелых аратых, з нашай мясцовасці перабраліся ў моцную гаспадарку на Пастаўшчыне. Паведамлялі землякам, што працаваць даводзіцца шмат, аралі там штодзень у тры-чатыры разы больш, але не скардзіліся, бо зарабляюць і грошы атрымліваюць рэгулярна. Можа, у гэтым і ўся справа, сакрэт павышэння эфектыўнасці сельгаспрадпрыемстваў?


Вельмі важная рэч—аўтарытэт кіраўніка. Падначаленыя заўсёды падтрымаюць, калі бачаць, што яго распараджэнні нарадзіліся не ў выпадковых спрэчках са спецыялістамі, а прадуманыя і на карысць гаспадарцы. Але і кіраўнік павінен адчуваць сваю залежнасць ад калектыву. Таму не дробязь, калі неўзабаве пасля прызначэння дырэктар сельгаставарыства пачынае будаваць сабе катэдж-палац. Пры стараннай працы ўласнымі рукамі ён гэтага практычна не мог бы зрабіць. Значыць, прама ці не зусім, а работы ў значнай ступені праводзяцца сіламі і сродкамі гаспадаркі. Тады ці не лепш адразу выдзеліць дырэктару самы лепшы, але "калгасны" дом?

 

Пенсіянеру хапае часу паразважаць і над іншымі рэаліямі сённяшняй вёскі. Не заўсёды яны радуюць, бо ствараецца ўражанне, што губляем моцных старых гаспадарнікаў, а новыя растуць марудна. Больш гаворым пра эфектыўнасць сельгасвытворчасці, чым робім для яе забеспячэння.
Праца на зямлі ніколі не бывае лёгкай і простай, але менавіта яна корміць усіх нас.


Запісаў Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта