Авторизация
 

ААТ "Туркова" першым закончыла сяўбу зерневых

ОАО "Турково" первым закончило сев зерновыхААТ "Туркова" першым у раёне закончыла сяўбу зерневых і зернебабовых культур на ўласных палетках. Што гэтаму садзейнічала?  Цікаўлюся ў намесніка дырэктара гаспадаркі Рамана Гагалінскага і галоўнага інжынера Зыгмунда Пад'ельскага. 

 

Добрая падрыхтоўка тэхнікі, належная арганізацыя працы і старанне механізатараў",—у адзін голас заяўляюць субяседнікі. А потым тлумачаць, што механізатары сельгаставарыства першымі ў раёне паставілі ўсю тэхніку на лінейку гатоўнасці. Каб пераадолець негатыўныя праяўленні надвор'я, даводзілася сачыць за паспяваннем глебы на асобных палях, а потым накіроўваць туды тэхніку. Так, гэты маніторынг запатрабаваў шмат пераездаў, аднак і работы вяліся больш хуткімі тэмпамі пры рабочым дні з 7 да 19 гадзін. І, заўважце, з прадастаўленнем выхадных!


Спецыялісты папярэдзілі пытанне пра паліва. Яно ў гаспадарцы работы не стрымлівала . Яшчэ ў студзені яго закупілі ў патрэбнай колькасці на атрыманы крэдыт і завезлі ва ўласныя ёмістасці. А потым з цыстэрн літаральна не спускалі вачэй, каб не патраціць непрадумана на другасныя патрэбы.


Усе механізатары, як і заўсёды, працавалі старанна, назваць лепшых цяжка. Вядома, тэхніка выходзіла са строю. Аднак адказна адносілася да сваіх абавязкаў рамонтная служба. Таму своечасова трактарысты справіліся з ворывам, не стрымлівала сеяльшчыкаў апрацоўка глебы. Гэта дазволіла цяпер накіраваць аратых Анатоля Атміновіча і Расціслава Шаўлюгу на РПЗ-3022 і МТЗ-1523 з абаротнымі плугамі на апрацоўку 200-гектарнай плошчы, арандаванай у КУП "Язна". Хутка да гэтай тэхнікі далучацца яшчэ трактары з двума плугамі і дыскатарам, затым—з двума сеялкамі.
Навошта гаспадарцы зямля ў такім аддаленні?
—Яна за 40 кіламетраў, ва ўрочышчы Міхальчыкі за Істом. Эканамісты падлічылі, што пры належным ураджаі апрацоўка ўгоддзяў апраўдаецца. А іх плануецца выкарыстаць на вырошчванне фуражнага зерня і проса на зялёную масу для закладкі сенажу. Адным словам, для ўмацавання кармавой базы для статка.


Для гэтай жа мэты маем 100 гектараў проса на бліжэйшых палях, ля Цімошкава пасеялі 20 гектараў чыстага гароху элітным насеннем. У планах палову ўраджаю рэалізаваць насеннем першай рэпрадукцыі іншым гаспадаркам, астатняе выкарыстаць на фуражныя мэты для абагачэння рацыёнаў уласнай жывёлы бялком.


Пашыраем пасевы траў. Яны ўжо занялі 277 гектараў, значна больш , чым прадугледжвалася планам. Ва ўмацаванні кармавой базы вялікія спадзяванні на люцэрну. З 70-гектарнай плошчы летась атрымалі два ўкосы. Расліны добра развіваюцца з вясны. Разлічваем сёлета на тры ўкосы. Але люцэрна добра расце, калі яе своечасова і поўнымі дозамі тукаў падкармліваць.
Сваечасова падкармілі і прапалолі ўсе азімыя.


Каб палі лепш радзілі, сёлета ўнеслі ў глебу больш за 37 тысяч тон арганікі з уласных ферм. З ёй працавалі Віктар Ставінскі на пагрузчыку, а з раскідвальнікамі—Васіль Капыльскі, Іван Шаўчонак і Алег Станкевіч.
На сяўбе стараліся Віктар Сташкевіч, Аляксандр Прашкевіч, Антон і Анатоль Протасы. Іван Зуевіч не толькі працаваў з сеялкай на зерневых, гарохавых і просавых палях, але і забяспечыў сяўбу яравога рапсу на ўсёй 350-гектарнай плошчы.
Пасаджана 20 гектараў "калгаснай" бульбы і яшчэ на тры гектары—для насельніцтва, гэта асабістыя агароды, вынесеныя ў агульны севазварот.
Можна лічыць, што ў ААТ "Туркова" напружаны перыяд веснавых сельгасработ закончаны і механізатарам можна калі не адпачываць, то хаця б перавесці дух?


—Гэта памылковае меркаванне. У сельскай гаспадарцы ў раслінаводстве напружанне пачынаецца, як сыдзе снег і доўжыцца яно да наступнага снегу. Цяпер пэўная тэхніка гаспадаркі накіравана на прысядзібныя ўчасткі насельніцтва. А гэта трактары з плугамі, сеялкай, з трыма культыватарамі і такой жа колькасцю гноераскідвальнікаў, якіх "падтрымлівае" пагрузчык, бульбасаджалкай, акучнікам.
Заканчваем рыхтаваць тэхніку да корманарыхтоўкі. Практычна гатовы да выхаду на сенажаці два КВК, граблі і прэсы, а парк іх павялічыўся новымі агрэгатамі, пяць аб'ёмістых прычэпаў ПІМ, 9-метровыя касілкі, праз некалькі дзён закончыцца падрыхтоўка малых касілак.
—Поспеху ў працы.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта