Познакомились с механизатором ОАО "Новгороды" Владимиром Гаврильчиком

Познакомились с механизатором ОАО "Новгороды" Владимиром ГаврильчикомЭліза БЛАЖЭВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

З механізатарам ААТ "Наўгароды" Уладзімірам Гаўрыльчыкам пазнаёміліся мінулагодняй восенню на раённым свяце хлебаробаў. Ён быў адзначаны Ганаровай граматай райсельгасхарчу за перавозку збожжа. Сярод удзельнікаў урачыстасці — адзін з самых маладых.

 

Тады хлопец радаваўся, што атрымаў першую ўзнагароду за працу, якая пачалася на хлебнай ніве некалькі гадоў таму. Прыйшоў у сельскую гаспадарку пасля заканчэння Глыбоцкага ліцэя, дзе атрымаў пасведчанне трактарыста-машыніста. Адразу паспяшаўся закончыць курсы павышэння кваліфікацыі ў вучэбным Цэнтры пры райсельгасхарчы, дзе атрымаў права кіраваць не толькі энерганасычанымі трактарамі, але і пагрузчыкам "Амкадор".


У сельгаставарыстве Уладзімір заняты на "МТЗ-1523". Выконвае розныя работы. Цяпер шчыруе на палетках з чызелем. Хвалюецца, што непагадзь не дае магчымасці актыўна сеяць—глеба пераўвільготненая.
Бацька і браты хлопца таксама механізатары. Валерый Антонавіч перадаў сынам не толькі цягу да тэхнікі, але і пэўныя навыкі. Цяпер сам у іх вучыцца, бо яны дасканала авалодалі новымі трактарамі, аздобленымі электронікай і ўжо паказваюць прыклад узорнай працы на сельгасработах. У дынастыі Гаўрыльчыкаў самы малодшы Уладзімір. Пад наглядам старэйшых праходзіць "стажыроўку" на розных участках работы. Яго старэйшы брат Аляксандр працуе ў райаграсэрвісе на "МТЗ-3022", а сярэдні Ігар—на такім жа "сталёвым кані" сее з шыроказахопным агрэгатам АПП-6 на родных палетках.


—Две вясны і я загортваў насенне ў глебу на "Лемкен". Сёлета заняты на падрыхтоўцы глебы,—расказвае Уладзімір.—Але хутка, мабыць, пачнецца служба вайсковая: праходжу медкамісію і чакаю вердыкту нашых "эскулапаў".
Малады земляроб яшчэ не жанаты, як і брат Ігар. Шторанку хлопцы разам з бацькам на ўласнай машыне едуць са Старога Пагоста на мехдвор у Наўгароды, заводзяць трактары—і на палеткі.


Дырэктар гаспадаркі Ірына Кулеш хваліць механізатарскую дынастыю Гаўрыльчыкаў, якія і працоўную дысцыпліну не прарушаюць, і вытворчую тэхналогію захоўваюць. Дзякуе за руплівасць іх матулі Але Мікалаеўне, якая шмат гадоў працуе ў гаспадарцы аператарам машыннага даення. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.