Авторизация
 

З вуліцы Цэнтральнай у Шчоўне здае малачко Мадэста Ломаш

С улицы Центральной в Щолно сдает молочко Мадеста ЛомашЭліза БЛАЖЭВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Вёска Шчоўна знакамітая мясцовым возерам, дзе водзяцца шчупакі, ляшчы, ліні, краснапёркі і іншыя водныя насельнікі. Мадэсце Чаславаўне Ломаш сядзець з вудай няма калі. Вырошчвае агародніну, гадуе жывёлу, і гэта займае ўвесь пенсіённы час. Бывае, яго не хапае, тады гаспадыня кліча родных. Талакой куды лягчэй спраўляцца.

 

Дзверы дома заўсёды адчынены для гасцей з Міёр, са сталіцы, іншых месц.
—А малаказборшчык не заязджае, бо трэба ўбок звярнуць і каля паўтара кіламетра на гружанай машыне праехаць. Гэта нязручна, бо ў Шчоўне я адзіная трымаю гаспадарку і здаю малако,—расказвае жанчына.
Раней у вёсцы было 7 дамоў. Цяпер тры, з іх адзін пустуе. Мадэста Чаславаўна жыве на вуліцы Цэнтральнай у доме №2.

—А як іншыя вуліцы называюцца?—пытаюся ў субяседніцы.
Жанчына з усмешкай тлумачыць, што Цэнтральная—адзіная. Названа і дамы пранумараваны для зручнасці пры дастаўцы звадкаванага газу, пошты. У вёсцы трое жыхароў: побач жыве пажылая жанчына з сынам-інвалідам.
Ад Шчоўна да аўтатрасы Міёры-Друя Мадэста Чаславаўна вязе сырадой у вёдрах на веласіпедзе. Ведае прыблізна час прыбыцця малаказборшчыка і спяшаецца прыехаць загадзя. Праўда, іншы раз у чаканні даводзіцца памерзнуць.
У пачатку вясны малако збіраецца праз дзень. Калі пачынаюць у вёсках масава цяліцца каровы, здатчыкаў более. Тады малаказборшчык бывае штодня.


С улицы Центральной в Щолно сдает молочко Мадеста Ломаш—Цяпер закупляюць малако прыватнікі, раней спраўляліся калгасныя работнікі,—заўважае гаспадыня.
Яе бацька Часлаў Сарачынскі, калі пайшоў на пенсію з чыгуначннай службы, пэўны час збіраў малако ў мясцовай гаспадарцы. Дойны статак у ваколіцах быў вялікі. Аб'язджаў аддаленыя хутары. Цяпер вяскоўцы самі павінны дастаўляць малако ў вызначанае месца. Для гэтага патрэбны сіла і час. Мадэста Чаславаўна паспяхова пераадольвае паўтаракіламетровую дыстанцыю, хаця везці на веласіпедзе напоўненыя малаком вёдры нязручна. Здае каля 10 літраў праз кожныя два дні. Летам плануе рэалізоўваць штодзённа не менш за 15 літраў. Частку пакіне, бо парасяткам сырадой патрэбны, сабе на смятану, тварог, сыр.


Пахвалілася, што карова Красуня малайчына, цяпер у самым высокапрадукцыйным узросце—ацялілася ў чацвёрты раз. А вось Малышка—пяршачка, яе належыць раздаіць. Для гаспадыні гэта справа звыклая:
—Навучылася тонкасцям вясковага гаспадарання ад маці, якая нават у старасці адна трымала "карміліцу". Ад яе высокаўдойнай латвійскай Рыжухі паходзіць мая Красуня. Купіць карову заўсёды было дорага. Мае бацькі самі гадавалі цялушак, пакрывалі іх, раздойвалі. Гаспадарку сям'я мела вялікую. Гэтую традыцыю прадаўжаю.


Акрамя дзвюх кароў ёсць конь Казбек. Гэта галоўная цяглавая сіла, без якой не абысціся, хаця зімой яму патрэбна нямала сена. За плугам гаспадыня не ходзіць, просіць родных ці знаёмых. А вось разагнаць барозны, закультываваць ці пабаранаваць глебу—для яе клопат звычайны.
—Ёсць куры, свінні. Два гады таму на 60-годдзе мне падарылі казу Марусю. Яна прывяла Январку, якая сёлета таксама дала прыплод. Маленькая козачка, як малое дзіця, паўсюдна за мной. Такая лагодная! Вырашыла падарыць яе добрым людзям. Думаю, што новым гаспадарам яна будзе ў радасць, ды і малако вельмі карыснае,—расказвае субяседніца.


Больш за 30 гадоў Мадэста Ломаш пражыла ў Міёрах. Тут нарадзіліся і выраслі дзве яе дачушкі Святлана і Таня. Калі меншай ішоў другі гадок, памёр муж. Дапамагалі бацькі, бо адной цяжка даводзілася. Працавала ў магазіне. Заробак мела невялікі, таму вясковыя прадукты былі толькі ў радасць.
С улицы Центральной в Щолно сдает молочко Мадеста Ломаш—Гарадскі адрэзак жыцця доўжыўся з 1975-га да 2007-га. Затым пераехала ў Шчоўна да маці, якая занядужыла. Праз колькі часу яе не стала. Бацька памёр яшчэ раней. Пакідаць без нагляду "радавое гняздо" не хацелася, тым больш, што на падворку быў статак. У гарадской кватэры цяпер жыве старэйшая Святлана са сваёй дачушкай. Таццяна выйшла замуж у Рыгу, а затым услед за мужам паехала ў Нарвегію. Заўсёды радуюся, калі родныя прыязджаюць у Шчоўна,—гаворыць сяльчанка.


Мадэсту Чаславаўну вясковае жыццё не абцяжарвае. У горад не цягне. Неяк трэба было з'ездзіць у паліклініку, што прыраўняла да катаргі.
—Лепш прычэп гною нагрузіць ці вялікі стог сена скласці, чым у гарадскіх чэргах стаяць,—кажа жанчына. —У вёсцы лёгка дыхаецца, ніякай мітусні. Тут кожны куточак знаёмы і дарагі, не сумна адной.


На абочыне дарогі прыпыняецца машына. Мадэста Чаславаўна падхопліваецца з драўлянай лавачкі і нясе малако вадзіцелю. Некалькі хвілін і малакавоз паімчаў па асфальтавай дарозе на Міёры. Ля апусцелых вёдраў круцяцца, матляючы хвастамі, два сабакі. Пенсіянерка спешна вешае вёдры на руль і скіроўваецца ў суправаджэнні сваіх чатырохлапых сяброў на Шчоўна.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта