Авторизация
 

Гаспадарыць механізатар СУП "Павяцце" Віктар Чабок

Хозяйничает механизатор СУП "Повятье" Виктор ЧабокЗа рулём "Беларуса" Віктар Чабок штодзённа. Нават калі на палетках гурбы снегу без работы не сядзіць і ў водпуск не спяшаецца. Праўда, у адрозненні ад большасці калег з УП "Павяцце" цяпер заняты не на палетках, дзе самы прыпар, а ў жывёлагадоўлі — рыхтуе кормасумесь для статка. Дырэктар гаспадаркі Леў Крук падкрэслівае, што гэты ўчастак работы не менш важны, бо сілкуе эканоміку гаспадаркі.

 

Віктар Чабок прыгадвае, як шмат гадоў вясной закладваў фундамент пад будучы ўраджай поплеч з іншымі хлебаробамі. У 2009-м яму прапанавалі папрацаваць з новым корма-змешвальнікам-раздатчыкам "Самурай". У той час сельгаспрадпрыемства мела больш за 6,5 тысяч свіней, буйной рагатай жывёлы на фермах каля 860 галоў, у тым ліку кароў—300. З 2015 года гаспадарка свінагадоўляй не займаецца, ухіл цяпер на вытворчасць малака. За два гады дойны гурт павялічылі на 14%. Более пяршачак на замену нізкапрадукцыйных і хворых кароў. Былыя свінагадоўчыя памяшканні рэканструюць пад цялятнікі. Буйной рагатай жывёлы цяпер 1200 галоў. З ростам пагалоўя дадалося работы механізатарам, якія рыхтуюць кормасумесь для грамадскай жывёлы.

—Мешаніну з сенажу, сіласу і саломы каровы, цялушкі і бычкі на адкорме з'ядаюць з апетытам,—гаворыць Віктар Чабок.


Дырэктар гаспадаркі сцвярджае, што механізатар па прыгатаванні кармавых "салатаў" добры спецыяліст, своечасова корміць жывёлу. Дасканала асвоіў кормазмешвальнік-здрабняльнік-раздатчык "Самурай", ведае не толькі прынцып дзеяння ўсіх вузлоў і механізмаў, але і асаблівасці рэгуліроўкі. Але машына гэта старая, зношаная, шмат часу даводзілася адводзіць на рамонт. Сёлета ў канцы зімы сельгаспрад-прыемства атрымала "Гаспадара", які цяпер у дапамогу Віктару.


—"Гаспадар" па тэхнічных магчымасцях не ўступае замежнаму "Самураю",—тлумачыць вопытны трактарыст.—Машына новая, не ламаецца, а таму мінімум часу на абслугоўванне.


Актыўная зона бункера, дзе корм здрабняецца і змешваецца, дастаткова вялікіх памераў, дазваляе якасна і хутка рыхтаваць за адну загрузку каля 2,5 тон сумесі. Рэдуктар забяспечвае некалькі хуткасцяў кручэння шнэкаў і спрыяе выбару аптымальнага рэжыму дзейнасці кормаздрабняльніка-змешвальніка ў залежнасці ад тыпу кармоў і іх стану. Магчымасць рэгулявання раздатачнага транспарцёра дазваляе раўнамерна выгрузіць сумесь на кармавыя сталы па абодва бакі "Гаспадара". Між тым, Віктар Іванавіч лічыць, што якасць здрабнення і змешвання кармоў залежыць не толькі ад тэхнічных магчымасцей машыны. Галоўны памочнік тут—вопыт механізатара, які кіруе тэхнікай.


Штодзённа Віктар рыхтуе 30 тон пажыўнай кормасумесі. Дапамагае Славамір Жойдзь. На "Амкадоры" загружае ў бункер кормаздрабняльніка сілас, сянаж і салому. 17 тон корму Віктар раздае жывёле на МТФ "Павяцце". Астатнія 13 тон транспарціруе Андрэй Сташулёнак на МТФ "Орцы" і "Александрова".


У 6 гадзін раніцы механізатар ужо на працы. З Рачнёва то на веласіпедзе дабіраецца на жывёлагадоўчы комплекс у Павяцце, то на ўласным аўто. Да ўсходу сонца паспявае дагле-дзець сваіх дзвюх кароў, бычка, свіней. На ім дома, як у сапраўднага галавы сям'і, догляд за гаспадаркай, агародамі, забеспячэнне палівам. Жонка Галіна Аляксандраўна працуе ў фермера-садавода.


Пакуль старэйшыя дочкі былі дома, дапамагалі. Цяпер Кацярына працуе фармацэўтам у Наваполацку. Таццяна—студэнтка спартыўна-педагагічнага факультэта Полацкага дзяржуніверсітэта. Памочнік таты і мамы сын Дзмітрый, які вучыцца ў дзясятым класе. Любіць тэхніку і ставіцца да бацькавай працы з павагай. Мае пэўныя навыкі па рамонце і кіраванні легкавой машынай, чаму навучыў тата. Як закручваць гайкі ў гаспадарчай тэхніцы, таксама з часам асвоіць.


На ферме Віктар Чабок сезонны работнік. Пасля выгану статка на пашу далучыцца да палявых работ і аж да восені будзе заняты ў раслінаводстве. Шчыруе і на сенажацях з касой. Добраму спецыялісту любая работа па гусце і па плячы.

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта