Авторизация
 

Папярэднія вынікі выбараў і задачы, якія стаяць перад новым складам парламента

 Для правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання было ўтворана 110 выбарчых акруг, сфарміраваны 5 831 участак для галасавання, у тым ліку 46 замежных. Акрэдытавалася найбольшая колькасць міжнародных наглядальнікаў за апошнія 10 гадоў – 1 029. Самыя шматлікія місіі на выбары ў Беларусь накіравалі СНД і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ – 475 і 346 чалавек адпаведна. Ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ заяўлена 83 эксперты, ад ПАСЕ – 28, ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва – 17. Яны прызналі выбары адкрытымі і дэмакратычнымі.

У новым складзе

Як паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання выбраны 110 дэпутатаў. З іх 19,1 %, або 21 чалавек – члены палітычных партый. Беларускую аграрную партыю ў парламенце прадставіць адзін чалавек. Такі ж вынік у ЛДП. Ад Беларускай патрыятычнай партыі – два. Больш за ўсё ў абноўленым складзе парламента членаў КПБ – 11. Другое месца ў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці – шэсць. У папярэдніх выбарах 2016 года было ўсяго 16 прадстаўнікоў партый.

Сярод выбраных дэпутатаў 44 жанчыны, або 40 %. Гэта значны рост. У 2016 годзе было 38 жанчын, або 34,5 %. Маладых людзей да 30 гадоў у абноўленым складзе парламента двое. Дэпутатаў пакуль дзеючага шостага склікання – 30 чалавек (27,3 % ад агульнай колькасці).

«Сваю кандыдатуру прапаную»

Прэзідэнт Беларусі, адказваючы на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарах, адзначыў, што дэпутаты, якія будуць канструктыўна працаваць у парламенце, атрымаюць падтрымку. А перад новым складам стаіць шмат праблем і задач. Галоўная – клопат усіх галін улады Беларусі – захаваць дзяржаву, суверэнітэт і незалежнасць. Гэта трэба ўвасобіць у законы.

«Кожны ў краіне займаецца сваёй справай. Дэпутаты павінны займацца заканатворчасцю, кадыфікацыяй законаў, каб яны былі больш простымі, даступнымі, прымаць новыя законы. Таму што жыццё ідзе, мяняецца, і трэба не адстаць ад яго», падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў намер балаціравацца на маючых адбыцца выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2020 годзе. Падкрэсліў, што не трымаецца за гэту пасаду, але лічыць для сябе абавязковым прапанаваць сваю кандыдатуру, а людзі зробяць выбар.

Калі грамадзяне цэняць стабільнасць, спакойнае, упэўненае развіццё дзяржавы, яе суверэнітэт, значыць тую палітыку, якую праводзіць цяперашні Прэзідэнт, то самі павінны ініцыяваць яго вылучэнне. «Так, мы небагатыя. Не таму, што Лукашэнка дрэнны. Таму што мы дрэнна часам працуем і ў нас няма таго, што ёсць у Расіі і іншых краінах (маюцца на ўвазе запасы прыродных энергарэсурсаў. – Заўвага БЕЛТА). Мы сваё багацце з мазаля, як у нас у народзе кажуць, самі, сваімі рукамі ствараем. Разумеючы гэта, вы павінны мяне прасіць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле закона, выбары Прэзідэнта павінны прайсці не пазней за жнівень 2020 года. І пераносіць тэрміны не плануецца. У краіне людзі будуць задзейнічаны ў падрыхтоўцы да святкавання 75-годдзя Перамогі 9 мая 2020 года, Дня Незалежнасці 3 ліпеня. Акрамя таго, неабходна арганізаваць і правесці пасяўную кампанію, каб забяспечыць харчовую бяспеку. «Вось гэта мы зробім па-гаспадарску, а потым у перыяд да ўборкі (я так думаю, калі шчыра, яшчэ не займаўся гэтым пытаннем) у якім-небудзь прамежку абазначым (дату прэзідэнцкіх выбараў. – Заўвага БЕЛТА)», – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Фота для ілюстрацыі.

Па матэрыялах БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта