Авторизация
 

Я іду галасаваць, таму што...

 12 лістапада пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Тысячы беларусаў скіруюцца на выбарчыя ўчасткі і ў нядзелю, 17 лістапада. Карэспандэнты газеты пацікавіліся ў жыхароў Міёршчыны, за што яны галасуюць. 

Ірына ПАЛЯКОВА, пенсіянер:
– Ад кожнага з нас многае залежыць. Важны кожны голас. Я галасую, таму што мне неабыякава, у якой краіне будуць жыць мае ўнукі і буду дажываць сама.

Алена СМАГІНА, памочнік выхавацеля:
– Я іду на выбары, бо гэта мой абавязак як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Хочацца верыць у наша маладое пакаленне, у яго годную будучыню, добры заробак. А яшчэ – мірнае неба над галавой.

Іван ЗУЕВІЧ, механізатар:
– Пайсці на выбары – мой грамадзянскі абавязак. Адчуваю асабістую адказнасць за будучыню. Нельга да выбарчай кампаніі падыходзіць абыякава. Бо дэпутат будзе прадстаўляць нашы інтарэсы на ўсіх узроўнях. І наш клопат, каб гэтую пасаду займаў чалавек надзейны, з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і багатым жыццёвым вопытам.

Кацярына МЯТЛА, сакратар:
– На выбары заўсёды ідзём сям’ёй. Наш сын – выхаванец дзіцячага садка – таксама з намі. Яму давяраем апусціць бюлетэнь у скрыню. З мужам ужо вырашылі, за каго аддадзём нашы галасы. Удзелам у выбарах мы будуем наш заўтрашні дзень. Спадзяёмся, што новы дэпутацкі склад зверне больш увагі не толькі на маладыя шматдзетныя сем’і, але і на тыя, у якіх адно дзіця. Ім таксама патрэбна падтрымка.

Вікторыя ПАЛЬЧЭЎСКАЯ, маладая маці:
– Мне неабыякавая будучыня маёй краіны. Разам з мужам азнаёміліся з праграмамі кандыдатаў, выбралі, што нам бліжэй. Вельмі важна, як будзе развівацца наш край, у якіх умовах будуць расці нашы дзеці. І хто з дэпутатаў зможа забяспечыць наш агульны дабрабыт. На выбары пойдзем усёй сям’ёй.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта