Авторизация
 

Акрэдытавана звыш 450 міжнародных назіральнікаў

  У складзе місіі ад СНД акрэдытавана звыш 450 міжнародных назіральнікаў для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

Доўгатэрміновыя назіральнікі ад СНД працягваюць працаваць у рэгіёнах рэспублікі. З 21 па 31 кастрычніка яны наведалі выбарчыя акругі ў Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай абласцях, дзе азнаёміліся з работай акруговых і ўчастковых камісій, перадвыбарнай агітацыяй.


Члены місіі адзначаюць, што кандыдаты ў дэпутаты актыўна вядуць агітацыйную кампанію. Па дадзеных Цэнтральнай камісіі, на 31 кастрычніка пададзены 878 паведамленняў на правядзенне звыш 23 тысяч масавых мерапрыемстваў і больш за 600 заяў аб прадастаўленні памяшканняў для правядзення каля 4,3 тысячы сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізуюць выбаршчыкі.


Члены штаба місіі назіральнікаў ад СНД правялі сустрэчы з кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Беларусі, РГА «Белая Русь», БРСМ, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычнай, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», дзе абмяркоўвалі перадвыбарную кампанію і ўдзел у ёй кандыдатаў ад гэтых партый і грамадскіх аб’яднанняў.

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта