Авторизация
 

Знайдзіце сябе ў спісах для галасавання

 З 1 лістапада на ўчастках для галасавання можна азнаёміцца са спісамі выбаршчыкаў, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Участковыя камісіі пачалі дзяжурствы. Спісы выбаршчыкаў прадставяць на ўсеагульны агляд. Кожны можна праверыць, ці ўнесены ў іх, ці няма ў дадзеных памылкі. Гарадскія ўчасткі будуць адкрыты з 17.00 да 19.00, сельскія – з 16.00 да 18.00 з панядзелка па пятніцу. У суботу – з 12 да 14 гадзін.

Для таго, каб прыняць удзел у выбарах, неабходна будзе прад’явіць адзін з наступных дакументаў: пашпарт, пасведчанне інваліда, вадзіцельскае або пенсіённае, ваенны ці студэнцкі білеты, пасведчанне работніка дзяржарганізацыі. Калі выбаршчыка не аказалася ў спісах, падыдзе толькі пашпарт.

З 12 лістапада пачнецца датэрміновае галасаванне. Усяго ў Беларусі ўтвораны 5 831 участак. У сярэднім на адзін дэпутацкі мандат прэтэндуюць па пяць чалавек.

Фота для ілюстрацыі.

Па матэрыялах друку.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта