Авторизация
 

Ідзе рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання

 7 кастрычніка завяршылася вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. З 8 па 17 кастрычніка акруговыя выбарныя камісіі рэгіструюць кандыдатаў. Затым стартуе перадвыбарная агітацыя. На наступны дзень пасля яе заканчэння акружныя выбаркамы правядуць жэрабя паміж кандыдатамі, каб вызначыць дату і час іх выступлення на дзяржаўных радыё і тэлебачанні.

Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлебачанні пройдуць з 21 кастрычніка па 6 лістапада па рабочых днях. Першыя будуць з 7.00 да 8.00, другія з субцітрамі ці перакладам на мову жэстаў – з 19.00 да 20.00. Эфірны час кандыдатаў, якія балаціруюцца па Мінску, выдзеляць «Радыё-Мінск», канал «Беларусь-3», па Мінскай вобласці – радыёстанцыя «Мінская хваля», СТБ. Тым, хто вылучаецца па іншых абласцях, час прадаставяць адпаведныя абласныя тэлерадыёкампаніі.

Для тэледэбатаў эфірны час рэзервуецца з разліку не больш за пяць хвілін аднаму кандыдату. Парадак арганізацыі і правядзення дэбатаў, іх даты і вядучага вызначаць тэлерадыёкампаніі.

Сваю перадвыбарную праграму прэтэндэнты на месцы ў парламенце маюць права апублікаваць ці ў адной з рэспубліканскіх газет – «Звязда», «Рэспубліка» – ці адпаведнай абласной, або ў раённых, гарадскіх, якія выдаюцца на тэрыторыі іх акругі. Тэкст кандыдаты павінны прадаставіць у СМІ не пазней за 27 кастрычніка.

Фота для ілюстрацыі.

БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта