Авторизация
 

Акрэдытаваны 60 назіральнікаў ад СНД для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

 Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 60 назіральнікаў ад СНД для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу сёмага склікання, паведаміў журналістам кіраўнік Штаба місіі назіральнікаў ад СНД Віктар Гумінскі пры наведванні Мінскай абласной выбарчай камісіі.

– Місія назіральнікаў ад СНД на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праводзіць маніторынг выбарчай кампаніі ў Беларусі з 4 верасня. Фарміраванне місіі працягваецца. На сёння ЦВК акрэдытаваў 60 назіральнікаў ад СНД. Плануем, што будзе каля 50 доўгатэрміновых, з іх сёння ўжо акрэдытавана 45. Усяго ў склад нашай місіі ўвойдуць каля 400 назіральнікаў, якія прадстаўляюць дзяржавы СНД, Міжпарламенцкую асамблею краін Садружнасці, Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, Выканаўчы камітэт СНД, – расказаў Віктар Гумінскі.

Каардынуе работу назіральнікаў ад СНД Штаб місіі, які размясціўся ў будынку Выканаўчага камітэта СНД.

– Доўгатэрміновыя назіральнікі прысутнічалі пры фарміраванні Мінскай гарадской і абласной выбарчых камісій, а таксама 37 акруговых выбарчых камісій у Мінску і вобласці. Глава місіі Сяргей Лебедзеў сустрэўся з кіраўніцтвам Брэсцкай абласной выбарчай камісіі. Прайшла сустрэча кіраўніцтва Штаба місіі з прадстаўнікамі Вярхоўнага суда, дзе абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з роллю і кампетэнцыяй судоў у выбарчым працэсе, асаблівасцямі разгляду скарг і зваротаў, што паступаюць у суды, – адзначыў кіраўнік Штаба місіі.

Па словах Віктара Гумінскага, у бліжэйшы час прадстаўнікі місіі выедуць ва ўсе вобласці для кантролю за фарміраваннем участковых выбарчых камісій, а таксама рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты.

– Мы плануем цесна ўзаемадзейнічаць з місіямі іншых міжнародных арганізацый. Міністэрства замежных спраў накіравала запрашэнні практычна ўсім міжнародным арганізацыям: БДІПЧ АБСЕ, ШОС, ПА АБСЕ, ПАСЕ. Ёсць ужо першыя водгукі на прыняцце ўдзелу асобных арганізацыя, але пакуль канкрэтных дадзеных няма, – падкрэсліў Віктар Гумінскі.

Дзейнасць назіральнікаў ад СНД грунтуецца на прынцыпах палітычнай нейтральнасці, неўмяшальніцтва ў ход выбарчага працэсу і ва ўнутраныя справы дзяржавы. Ацэнкі місіі базуюцца выключна на аснове ўласнага назірання, а таксама афіцыйнай інфармацыі, фактычнага матэрыялу, прадастаўленага выбарчымі камісіямі.

– Задача місіі назіральнікаў ад СНД – садзейнічаць правядзенню свабодных і дэмакратычных выбараў. Свае вывады місія выкажа на прэс-канферэнцыі 18 лістапада, – дадаў Віктар Гумінскі.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.

Фота для ілюстрацыі.

БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта