Авторизация
 

У парламенце - усе слаі насельніцтва

 Парламент павінен прадстаўляць усе слаі беларускага грамадства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.

– Будучы парламент павінен быць лепшы за гэты. Калі будзе такі ж або горшы, значыць няма развіцця. Таму, не ў крыўду дэпутатам сказана, павінны прыйсці людзі лепшыя, якія, калі гэта патрэбна будзе, павядуць рэспубліку наперад, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.


Ён падкрэсліў, што ў парламенце неабходны ўсе слаі беларускага грамадства: ад моладзі да пажылых людзей. Прафсаюзныя і грамадскія арганізацыі, партыі павінны вылучыць у парламент сваіх кандыдатаў і адстойваць іх.


– Калі ў нас існуюць сапраўдныя апазіцыйныя партыі – і яны павінны вылучаць сваіх кандыдатаў і абараняць іх у ходзе перадвыбарнай кампаніі. Гэта таксама вельмі важна. Парламент павінен прадстаўляць усе слаі нашага грамадства, каб не было размоў, што ў моладзі там няма прадстаўніцтва або ў старых людзей сваіх дэпутатаў. Яны павінны быць. Яны, магчыма, мысляць крыху па-іншаму, чым сярэднія слаі насельніцтва, чым рабочыя, сяляне і частка інтэлігенцыі, але гэта частка нашага грамадства, мы павінны чуць іх голас. Гэта мой прынцыповы падыход.


Я гэта не ўтойваю: мы такіх дэпутатаў павінны прасоўваць і падтрымліваць. Мы не будзем стаяць убаку. Галоўнае, каб было стабільна і да ўлады, у парламент прыйшлі нармальныя людзі, якія будуць не разбураць, а ствараць, і пажадана на той аснове, якая сёння створана ў нашай Беларусі, – дадаў Аляксандр Лукашэнка.


Ён таксама папрасіў Уладзіміра Андрэйчанку «не кідаць на волю лёсу» дэпутатаў, якія завяршаюць сваю работу ў парламенце. Магчыма, адзначыў кіраўнік дзяржавы, яны бачаць сябе ў гаспадарчай дзейнасці і ў іншых органах улады.


– Усё ж гэты перыяд – вельмі добрая школа. Дэпутат вучыўся нягледзячы на свой узрост. Таму тыя, хто захочуць працаваць на карысць Беларусі і заўтра, мы іх не павінны страціць. Трэба іх працаўладкоўваць у залежнасці ад жадання працаваць і прафесіяналізму, а прафесіяналаў там шмат, – канстатаваў Прэзідэнт.


Аляксандр Лукашэнка лічыць, што амаль 30 – 35 % цяперашняга складу Палаты прадстаўнікоў зноў павінны пазмагацца за дэпутацкі мандат. Гэта, падкрэсліў ён, дапаможа захаваць пераемнасць у беларускім парламенце.


– У адваротным выпадку прыйдуць абсалютна новыя людзі і іх трэба будзе паўтара года вучыць. Пажадана гэта ядро цяперашняга парламента захаваць, – сказаў кіраўнік дзяржавы.


На яго думку, трэба падтрымліваць і жанчын, якія вылучаюць свае кандыдатуры.
– Мы пераканаліся ўжо: трэць у парламенце жанчын – гэта стабільны парламент. Мужыкі не дурэюць там, не скачуць, не бегаюць – сорамна перад жанчынамі. Гэта вельмі моцны стабілізуючы фактар у любым грамадстве, – звярнуў увагу Прэзідэнт. Уладзімір Андрэйчанка ў сваю чаргу адзначыў, што сёння Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі сярод іншых краін па колькасці жанчын-парламентарыяў.

Фота для ілюстрацыі.
БелТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта