Галоўная > Выбары 2018 > Кандыдаты ў лічбах і працэнтах

Кандыдаты ў лічбах і працэнтах


26-01-2018, 15:44. размясціў: gazeta

 На Віцебшчыне кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў зарэгістраваны 3330 чалавек ці 98,58% ад колькасці прэтэндэнтаў. Большая частка з іх — 74,62% — вылучаліся шляхам збору подпісаў. 118 ідуць у абласны, раённыя і сельскія Саветы ад палітычных партый, хаця некаторых яшчэ падтрымалі грамадзяне сваімі подпісамі ці працоўныя калектывы. У іх ліку 43 члены КПБ, 35 ад ЛДП, 13 — ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, 12 — ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, 9 — ад Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", 5 — ад партыі БНФ, 1 — ад Беларускай патрыятычнай партыі.

Адмоўлена ў рэгістрацыі 42 прэтэндэнтам з-за істотных недакладных звестак у дэкларацыях, мноства несапраўдных подпісаў ці адсутнасці некаторых патрэбных дакументаў.


55,05 % цяперашніх дэпутатаў працягваюць барацьбу за месцы ў Саветах новага склікання.
Сярод кандыдатаў у дэпутаты 30,39% прадстаўнікоў адукацыі, культуры, навукі, аховы здароўя; 19,16%—спецыялісты сельскай гаспадаркі; 12,49%—работнікі дзяржорганаў; 8,89% заняты ў прамысловасці, на транспарце і будаўніцтве; 4,86% — пенсіянеры; 3,36% — праваахоўнікі і ваенныя; 3,06% прадстаўляюць гандаль і бытавое абслугоўванне насельніцтва; 1,44 — прадпрымальнікі; 1,02% — непрацуючыя.


На тэрыторыі Міёрскага раёна ўтворана 147 выбарчых акруг па выбарах у абласны, раённы, Дзісенскі гарадскі і сельскія Саветы дэпутатаў. Прэтэндаваў прадстаўляць іх у адпаведных выбарных органах 151 чалавек, зарэгістравана ў якасці кандыдатаў 150 — 99,34%.


Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты адбывалася ў асноўным шляхам збору подпісаў—63,33%, 66 прэтэндэнтаў на мандат дэпутата сельскага Савета, 19—раённага і 9—Дзісенскага гарадскога. Працоўныя калектывы прапанавалі ў якасці кандыдатаў 53 чалавек ці 35,33% агульнай колькасці—33 у сельскія Саветы, 13 у раённы і 6 у гарадскі. Паступілі прапановы ад палітычных партый: КПБ вылучыла ў раённы Савет дэпутатаў чатырох кандыдатаў, Аб'яднаная грамадзянская—трох, аднаго ў абласны Савет і двух — у раённы.


Сярод кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў новага склікання 94 ці 62,67% з'яўляюцца дэпутатамі цяперашняга склікання, 68 ці 45,33% — жанчыны, 4 ці 2,67% — маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў.


Па сферы дзейнасці 24,67% прэтэндэнтаў на дэпутацкае званне, а гэта 37 чалавек, заняты ў адукацыі, культуры і ахове здароўя, 23,33% ці 35 асоб — у сельскай гаспадарцы, 22% або 33 — у іншых галінах, 11,33% (17) прадстаўляюць дзяржорганы, 6,67% (10) працуюць у прамысловасці, на транспарце і будаўніцтве, 6% (9) — пенсіянеры, 3,33% (5) — праваахоўнікі і ваенныя, 1,33% (2) — работнікі гандлю і бытавога абслугоўвання. Астатнія складаюць па 0,67% — адзін прадпрымальнік і адзін беспрацоўны.


Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.


Вярнуцца назад