Авторизация
 

Наш раён у абласным Савеце дэпутатаў будзе прадстаўляць

 У панядзелак з раніцы БЕЛТА са спасылкай на папярэднія дадзеныя Цэнтрвыбаркама паведаміла: выбары ў мясцовыя Саветы ў Беларусі адбыліся, яўка выбаршчыкаў на іх перабольшыла 77%, абрана 18110 дэпутатаў 28-га склікання.

Крыху пазней старшыня акруговай выбарчай камісіі Бігосаўскай выбарчай акругі №4 па выбарах у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў Алена Хралянок прадыктавала таксама папярэднія лічбы: з агульнай колькасці 13447 выбаршчыкаў атрымалі бюлетэні і прагаласавалі 12570 чалавек. Кандыдатуру генеральнага дырэктара ААТ "Інвет" Сяргея Грамадкі падтрымалі 9608 жыхароў Верхнядзвінскага і Міёрскага раёнаў — 76,4%.


Пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Міёрскай выбарчай акругі №15 было намечана на аўторак, таму яе старшыня Часлаў Кашкур толькі запэўніў: наш раён у абласным Савеце дэпутатаў будзе прадстаўляць генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблдарбуд" Уладзімір Мацвееў, які перамог са значнай перавагай. Канчатковыя лічбы пададзім крыху пазней.


Папярэдняя статыстыка ад старшыні раённай выбарчай камісіі Раісы Парфёненка: у Міёрскім раёне ў спісы выбаршчыкаў ўнеслі 15601 прозвішча, прагаласавала 13418 чалавек ці 86%. Поўнасцю сфарміраваны раённы Савет з 32 дэпутатаў, а таксама Дзісенскі гарадскі і ўсе сельскія Саветы 28-га склікання.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта