Авторизация
 

Рэсурсы кандыдатаў

 Прыкладна кожны пяты кандыдат у дэпутаты Віцебскай вобласці скарыстаўся правам  сфарміраваць у падраздзяленнях Беларусбанка ўласны выбарчы фонд для фінансавання выдаткаў на агітацыю.  СМІ паведамілі, што на канец студзеня па вобласці адкрыта каля 700 выбарчых рахункаў. Найбольш актыўна ішоў працэс у Наваполацку, дзе амаль 80% прэтэндэнтаў на мандат дэпутата гарсавета былі гатовы прыцягнуць дадатковыя сродкі  для вядзення  агітацыйнай кампаніі. Сярод кандыдатаў у дэпутаты абласнога Савета адкрылі выбарчыя рахункі каля  65%.

Варта нагадаць, што на патрэбы агітацыйнай кампаніі павінны выкарыстоўвацца толькі грашовыя сродкі ўласных выбарчых фондаў кандыдатаў. Матэрыяльная дапамога з-за мяжы не дапускаецца. Фонды фарміруюцца ў наступных памерах: для абласнога Савета — да 30 базавых велічынь, іншых Саветаў — да 10 БВ за кошт уласных сродкаў кандыдата і добраахвотных ахвяраванняў грамадзян Беларусі і Расіі, калі яны пастаянна жывуць у нашай краіне, — да дзвюх базавых велічынь ад фізічных асоб і пяць БВ — ад юрыдычных.


Па папярэдніх дадзеных, у нашым раёне адкрыта каля 20 выбарчых рахункаў. Дакладныя звесткі будуць надрукаваны ў наступным нумары раённай газеты.


Да ведама выбаршчыкаў: сёння на ўчастках для галасавання павінны быць аформлены стэнды з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў у дэпутаты.


Члены абласной камісіі разгледзелі восем скарг аб адмове ў рэгістрацыі. Гэта ўдвая менш, чым на папярэдніх выбарах. Сёлетнія адмовы па большасці выпадкаў выкліканы недакладнымі звесткамі ў дэкларацыях.


Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька адзначыў важнае значэнне мясцовых Саветаў, менавіта дэпутаты надзелены паўнамоцтвамі і павінны штодзённа вырашаць актуальныя праблемы людзей.


Падрыхтаваў  Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта