Авторизация
 

Сёння пачынаецца рэгістрацыя

 Па выбарах у Міёрскі раённы Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ўтвораны 32 выбарчыя акругі. Як паведаміла старшыня  раённай выбарчай камісіі Раіса Парфёненка, асаблівай канкурэнцыі сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты не чакаецца, бо дакументы для рэгістрацыі падалі толькі 34 чалавекі. 

19 з іх вылучаны шляхам збору подпісаў, два — ад палітычных партый і астатнія — працоўнымі калектывамі.


Першае пасяджэнне камісіі па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета адбудзецца сёння, 16 студзеня.


На заўтра, 17 студзеня, запланавалі пасяджэнні па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты абласныя акруговыя камісіі. Старшыня акруговай выбарчай камісіі Бігосаўскай выбарчай акругі №4 Алена Хралянок праінфармавала, што яны цяпер правяраюць дакументы на аднаго кандыдата ў дэпутаты. А вось выбар у акруговай выбарчай камісіі Міёрскай выбарчай акругі №15, як паведаміў старшыня Часлаў Кашкур, большы. На заўтрашнім пасяджэнні ў ёй будуць разглядацца дакументы ад трох прэтэндэнтаў.


Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта