Авторизация
 

Выбарчыя камісіі завяршылі прыём дакументаў

 Учора, 8 студзеня, быў апошні дзень, калі тэрытарыяльныя, акруговыя выбарчыя камісіі прымалі дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў. Наколькі моцная будзе канкурэнцыя сярод прэтэндэнтаў на абласныя мандаты, высвятляў наш карэспандэнт.

У штабе акруговай выбарчай камісіі Бігосаўскай выбарчай акругі №4 па выбарах дэпутата Віцебскага абласнога Савета, якім кіруе Алена Хралянок, паведамілі, што на раніцу 8 студзеня для рэгістрацыі былі пададзены дакументы ад аднаго прэтэндэнта. Старшыня акруговай выбарчай камісіі Міёрскай выбарчай акругі №15 Часлаў Кашкур праінфармаваў, што на раніцу апошняга дня для рэгістрацыі падалі пакеты патрэбных дакументаў два прэтэндэнты. Вядома, да вечара сітуацыя магла змяніцца.


Сёння абедзве акруговыя выбарчыя камісіі прыступілі да арганізацыі работы па праверцы адпаведнасці вылучэння прэтэндэнтаў у кандыдаты абласнога Савета патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Рэгістрацыя кандыдатаў гэтымі і іншымі камісіямі бу-дзе праходзіць да 18 студзеня ўключна. Чакаем вынікаў.


Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта