В состав комиссий

 21 снежня адбыўся пленум савета раённай ветэранскай арганізацыі. На ім разгледжана пытанне аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій. Ветэраны праявілі актыўнасць і прапанавалі вядомых у раёне людзей для правядзення адказнай палітычнай кампаніі амаль на ўсе ўчасткі для галасавання.

Так, у складзе камісіі Узмёнскага ўчастка для галасавання №6 праявіць свае арганізатарскія здольнасці кіраўнік мясцовай ветэранскай пярвічкі Святлана Пачопка, у Цвецінскай №8 — былы культработнік Ірына Капуста, Наўгародскай №12 — колішні кіраўнік сельгаспрадпрыемства Казімір Сташулёнак, Новапагосцкай №13 — дырэктар школы Людвіга Марат, Павяцкай №18 — ветэран педагагічнай справы Уладзімір Жэндараў, Паташнянскай №19 — вопытны аграрый Сяргей Панізнік, Дрыгуцкай №20 — нядаўні галоўны заатэхнік гаспадаркі Валянціна Кураш.


Назваць усіх 22 прадстаўнікоў няма магчымасці. Адно бясспрэчна — гэта адказныя людзі, да грамадскіх даручэнняў адносяцца з такім жа стараннем, як раней да працоўных абавязкаў.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.