Галоўная > Выбары 2016 > Набліжаецца час збору подпісаў

Набліжаецца час збору подпісаў


17-06-2016, 16:17. размясціў: gazeta
Цэнтрвыбаркам пастановай №19 ад 8 чэрвеня патлумачыў прымяненне палажэнняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў пры правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. 
 
Так, ініцыятыўная група ў складзе не менш за 10 чалавек для збору подпісаў павінна быць зарэгістравана адпаведнай акруговай выбарчай камісіяй не пазней за 7 ліпеня, мець пасведчанні і падпісныя лісты па формах, зацверджаных Цэнтрвыбаркамам. Гэтыя лісты пры неабходнасці можна ксеракапі-раваць ці раздрукоўваць з афіцыйнага сайта Цэнтрвыбаркама пры захаванні формы і памераў.

Ставіць у падпісных лістах свае подпісы ў падтрымку асобы, прапаноўваемай для вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, маюць права грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў і валодаюць выбарчым правам, жывуць на тэрыторыі выбарчай акругі, па якой ідзе вылучэнне.

Выбаршчык мае права паставіць подпісы ў падтрымку некалькіх кандыдатур, але толькі адзін раз у падтрымку адной і той жа. 
У падпісным лісце ўказваюцца без скарачэнняў звесткі, прадугледжаныя Выбарчым кодэксам, пра асобу, якая прапануецца для вылучэння кандыдатам ў дэпутаты, пра члена ініцыятыўнай групы, які збірае подпісы, і пра выбаршчыка, які ставіць подпіс. Абавязкова ў графе 5 пазначаюцца серыя і нумар пашпарта выбаршчыка. Для ваеннаслужачага тэрміновай службы такім дакументам з'яўляецца ваенны білет, іншым грамадзянам пры адсутнасці пашпарта—даведка органаў унутраных спраў.

Збор подпісаў праводзіцца да 1 жніўня без спецыяльных дазволаў у  незабароненых для гэтага месцах, магчыма, у форме пікетавання. Члены ініцыятыўных груп пры гэтым маюць права прадстаўляць інфармацыйныя матэрыялы з біяграфічнымі звесткамі пра асоб, у падтрымку якіх збіраюць подпісы.

Цэнтрвыбаркам удакладніў, што кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў маюць права ў перыяд з 3 ліпеня да 1 жніўня вылучаць палітычныя партыі, працоўныя калектывы пры наяўнасці не менш за 300 работнікаў, грамадзяне, што жывуць на тэрыторыі акругі, шляхам збору не менш за тысячу подпісаў.
Падрабязнасці шукайце на сайце Цэнтрвыбаркама.

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.



Вярнуцца назад