Авторизация
 

Па гарачых слядах выбараў: спакойна і арганізавана, зацікаўлена і з разуменнем

+
По горячим следам выборов: спокойно и организованно, заинтересовано и с пониманием12 верасня кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта праінфармаваў кіраўніка дзяржавы, што парламенцкія выбары прайшлі ў адпаведнасці з заканадаўствам і адбыліся ва ўсіх 110 акругах. Яўка выбаршчыкаў склала 74,8%.
 
Са слоў Аляксандра Косінца, колькасць абумоўлена якасцю. "Першы складнік—гэта глыбокая свядомасць нашага народа, неабыякавага да будаўніцтва маладой дзяржавы. Другі—высокі конкурс удзелу—484 кандыдаты. І трэці—праведзена вялікая работа ўсімі без выключэння галінамі ўлады, каб забяспечыць добрую дысцыпліну, узровень правядзення выбараў,—патлумачыў ён. Асабліва акцэнтавалася ўвага на высокай яўцы мінчан—62,1%. Як лічыць Аляксандр Косінец, гэта сведчыць пра зацікаўленасць народа і разуменне неабходнасці выбрання тых асоб, якія будуць адстойваць інтарэсы, займацца законатворчай дзейнасцю.

дакладненыя дадзеныя абнародавала на прэс-канферэнцыі 12 верасня старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына. У абсалютных лічбах за новы дэпутацкі састаў прагаласавалі 5 212 745 выбаршчыкаў. Як заўважыла Лідзія Міхайлаўна, гэтыя лічбы супадаюць у асноўным з той лічбай, якая была чатыры гады таму. У парламенце будзе прадстаўлена Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі (1 дэпутат), Беларуская патрыятычная партыя (3), Аб'яднаная грамадзянская партыя (1), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (3 дэпутаты) і Камуністычная партыя Беларусі (8). "Склад гэтага парламента абсалютна адэкватны і адпавядае, у прынцыпе, складу грамадства",—падкрэсліла старшыня ЦВК. 

Са слоў Лідзіі Ярмошынай, на 9 павялічылася колькасць жанчын-парламентарыяў у параўнанні з выбранымі чатыры гады таму. У выніку цяпер іх 38 у Палаце прадстаўнікоў. Дэпутатамі, у прыватнасці, сталі спявачка Ірына Дарафеева, намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, член Аб'яднанай грамадзянскай партыі, малады палітык Ганна Канапацкая. Паўторна выбраны 28 дэпутатаў мінулага склікання. Сярод іх—спікер Палаты прадстаўнікоў і былы губернатар Віцебшчыны Уладзімір Андрэйчанка. Дарэчы, ён рэкардсмен, у парламент прайшоў з вынікам 86,8% галасоў. Значыць, людзі цэняць яго ўклад у развіццё Докшыцкага раёна. 

У ліку паўторна выбраных у парламент доктар Дзмітрый Шаўцоў, эканаміст Валерый Барадзеня, алімпійскі чэмпіён Вадзім Дзевятоўскі. Дарэчы, алі-мпійцаў у новай Палаце прадстаўнікоў будзе два: дэпутатам выбраны і канаіст Аляксандр Багдановіч. А таксама дырэктар ААТ "Бабуліна крынка" Ігар Кананчук, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч і шмат іншых вядомых людзей. Склад парламента шостага склікання будзе абнародаваны ў рэспубліканскай прэсе пасля падвядзення вынікаў выбараў. 

таршыня Віцебскай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Дзмітрый Хома на прэс-канферэнцыі 12 верасня аб'явіў, што на Віцебшыне адбыліся выбары на ўсіх 14 выбарчых акругах. Яўка склала 79,98%. Па папярэдніх дадзеных, гэта другі паказчык у краіне пасля Магілёўскай вобласці. Найбольшай актыўнасцю вылучаліся сяльчане. Лідзіравала Докшыцкая акруга №22, дзе на ўчастак прыйшлі 88,55% выбаршчыкаў. 

Асаблівасцю выбараў на Віцебшчыне стала і тое, што па 14 акругах у перадвыбарнай гонцы ўдзельнічалі 64 кандыдаты ў дэпутаты—4,6 прэтэндэнта на адно месца. Конкурс высокі, але канкурэнты прадэманстравалі высокую культуру барацьбы.
 
Актыўнасцю вылучыліся і выбаршчыкі Міёрскага раёна на 24 участках для галасавання, якія ўваходзілі ў склад Полацкай сельскай акругі №28. Яна дасягнула  81,6%. На адзін дэпутацкі мандат парламентарыя прэтэндавалі пяць кандыдатаў. Сапраўды прыйшлося выбіраць дастойнага прадстаўляць інтарэсы Міёршчыны. Па папярэдніх выніках па Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28 бясспрэчным лідарам прызнаны Андрэй Юніцын—67,2% галасоў на яго карысць. У Міёрскім раёне яму аказалі давер 58,3% выбаршчыкаў. За Яўгена Крыжаноўскага ў акрузе прагаласавалі 10,9%, на ўчастках нашага раёна—15,8%. Івану Епішыну аддалі перавагу 5,8% выбаршчыкаў, на Міёршчыне—6,8%, у Леаніда Цітова 2,7% галасоў, па нашым раёне—2,8%, у Аляксандра Зубава—2,6%, ад нас—3,3%. Супраць усіх на міёрскіх участках прагаласавалі 10,9%. 

Наогул, выбары на Міёршчыне прайшлі на высокім арганізацыйным узроўні, спакойна і святочна. Такая ацэнка 147 назіральнікаў, акрэдытаваных для ўдзелу ў выбарчай кампаніі ў нашым раёне. Скарг не паступала. 
Канчатковыя вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Цэнтрвыбаркам падводзіў учора, 16 верасня. 

На здымку: Андрэй Юніцын.
Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.   

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 312
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 540
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 564
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 895
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта