Авторизация
 

Канкурэнцыя і назіральнікі

+
У краіне 521 кандыдат зарэгістраваны для ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў. 93 прэтэндэнтам было адмоўлена, 16 чалавек ад удзелу ў выбарах адмовіліся самі.
 
Лідзія Ярмошына: калі кандыдат адмаўляецца ад удзелу ў тэледэбатах, то выбаршчык мае права зрабіць адпаведную ацэнку яго асобы.
У вобласці да агітацыйнай дзейнасці ў якасці кандыдатаў прыступілі 65 чалавек, з якіх 49 (75,4%) вылучаны палітычнымі партыямі. На этапе рэгістрацыі сышоў з дыстанцыі 21 прэтэндэнт (24,4% агульнай колькасці), хаця рашэнні акруговых камісій яны мелі права абскардзіць на працягу трох дзён. Асноўнымі прычынамі адмовы ў рэгістрацыі сталі несапраўдныя звесткі ў прадастаўленых дакументах, найперш у дэкларацыях аб даходах і маёмасці, брак пры зборы подпісаў.

Сярод тых, хто працягвае перадвыбарны марафон у вобласці, 11 жанчын (каля 17%) і столькі ж прадпрымальнікаў, 6 прадстаўнікоў прамысловасці, транспарта і будаўніцтва, амаль кожны шосты ва ўзросце да 30 гадоў. На другі тэрмін прэтэндуюць 5 дэпутатаў мінулага склікання (8% агульнай колькасці кандыдатаў).

Сярод кандыдатаў у дэпутаты на Віцебшчыне ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі 12 прадстаўнікоў, ад Камуністычнай —8, Аб'яднанай грамадзянскай, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" і Партыі БНФ—па 6, Беларускай патрыятычнай—5, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці—4, Беларускай сацыял-дэмакратычнай (Грамада)—2.

Падрыхтаваў 
Леанід МАТЭЛЕНАК.

Назіральнікі
Раённая арганізацыя аб'яднання ветэранаў вызначылася з накіраваннем назіральнікаў на ўчасткі для галасавання па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. На пленуме прынята рашэнне, што на кожным павінны быць прадстаўнікі аднаго з самых масавых грамадскіх фарміраванняў. У райцэнтры такую ролю даручана выконваць Ефрасінні Гарбачонак, Пятру Хілько і Мікалаю Каранкевічу, у Дзісне— Міхаілу Шымуковічу, Слабадзе— Галіне Барковай, Узмёнах—Анатолю Матэленку, Завуцці—Фаіне Шугальскай, Цвеціне—Валянціне Каласёнак, Дворным Сяле—Валянціне Шокель, Пад'ельцах—Уладзіміру Пальчэўскаму,  Чэрасах—Віктару Барку, Мікалаёве— Вісілю Шастакову, Наўгародах— Пятру Кандрашову, Новым Пагосце—Веры Усціновіч, Чапуках— Сцяпану Сарокіну, Забалоцці— Аляксандру Батуру.
Нашымі прадстаўнікамі стануць на Перабродскім участку для галасавання Вольга Батура, Ідолтаўскім—Валянціна Ашурка, Павяцкім—Люцыя Гардзель, Паташнянскім—Галіна Панізнік, Дрыгуцкім—Васіль Дармаковіч, Туркоўскім—Антон Радзіка, Канцэраўскім—Алена Сівіцкая і Язненскім—Павел Кабяк.
Часлаў КАШКУР, 
старшыня савета раённай ветэранскай арганізацыі.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 539
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта